Пяткевіч: Інтэграцыя інтэграцый — перспектыўны шлях
Віцэ-прэм’ер, Старшыня Савета ЕЭК Наталля Пяткевіч, выступаючы перад удзельнікамі панэльнай сесіі «Дыялог міждзяржаўных аб’яднанняў: спалучэнне эканамічных патэнцыялаў і паглыбленне гандлёва-эканамічнага супрацоўніцтва», падкрэсліла, што пазіцыя Беларусі прыхільнасці інтэграцыйнай тэматыцы пранізвае ўсю палітыку нашай краіны.
— Любое падзенне або турбулентнасць — гэта заўсёды магчымасць пачаць пункты росту. І гэты момант важна не прапусціць, — падкрэсліла Наталля Пяткевіч. — Менавіта ў кантэксце магчымасцяў у свой час Аляксандр Рыгоравіч (Лукашэнка — заўв.Зв.), Прэзідэнт нашай краіны, прапанаваў ідэю аб інтэграцыі інтэграцыі. Тое, што падыходзіць найбольш у цяперашні сітуацыі.
Яна патлумачыла: у сучасных умовах, калі многімі заходнімі «партнёрамі» адпрэчваецца ідэя мірнага суіснавання, актуальнасць беларускай ініцыятывы толькі вырасла:
— Мы прапануем замест рэгіянальнай ізаляцыі, пагібельнага пратэкцыянізму, які абнуляе перавагу свабоднага гандлю — большую адкрытасць, паглыбленую кааперацыю, удзел прадпрыемстваў нашых краін у вытворча-лагістычных ланцужках на больш шырокім інтэграцыйным контуры.
На думку старшыні Савета ЕЭК, у гэтай частцы вопыт ЕАЭС з’яўляецца ўнікальным, таму што гэта інтэграцыйнае аб’яднанне лагічна і гістарычна склалася, мае вопыт суіснавання ў рамках іншых інтэграцыйных аб’яднанняў і нават асаблівай супольнасці, якой быў Савецкі Саюз. І сёння гэты вопыт трансфармаваны ў эканамічны саюз.
Наталля Пяткевіч нагадала, што тэмпы эканамічнага росту ў рамках гэтага інтэграцыйнага аб’яднання істотна пераўзыходзяць сярэднесусветныя паказчыкі:
— Выраслі аб’ёмы ўзаемнага гандлю, якія дасягаюць ужо каля 100 мільярдаў долараў. Доля нацыянальных валют ва ўзаемных разліках перавысіла 92%. Але самае галоўнае — гэты саюз прыносіць выгаду кожнай краіне, кожнаму ўдзельніку, і гэта адчулі як дзяржаўныя прадпрыемствы, так і бізнес.Віцэ-прэм’ер канстатавала, што адна з найважнейшых задач аб’яднання — сфарміраваць агульную прастору кааперацыйнага ўзаемадзеяння ва ўсіх галінах.
На яе думку, гэтаму будзе спрыяць рэалізацыя і далейшае ўдасканаленне існуючага механізму фінансавання сумесных кааперацыйных праектаў:
— Гэта прыносіць вынік, хай складана, але гэты працэс пачаўся. Не проста ідэя кааперацыі праекта, але і механізм рэалізацыі ў выглядзе фінансавання ў ЕАЭС (з’явіўся ўжо інструмент). Такі фармат супрацоўніцтва стане эфектыўным інструментам прыцягнення ў ЕАЭС перадавых тэхналогій і кампетэнцый, цэнтры распрацоўкі якіх сёння ссоўваюцца ў нашу глабальную большасць, там дзе раней гэтых цэнтраў не было.Наступным напрамкам намаганняў можа стаць развіццё сельскай гаспадаркі, упэўнена Наталля Пяткевіч:
— Нягледзячы на рост аб’ёмаў вытворчасці сельгаспрадукцыі мы застаемся залежнымі ад заходніх імпартных тэхналогій. Аб’яднаўшы нашы намаганні, мы можам забяспечыць і выкарыстоўваць трансфер тэхналогій і тым самым выйсці на перадавыя пазіцыі і ў сферы АПК.Лагістычная сфера, на думку спікера, застаецца лакаматывам інтэграцыі ва ўсім свеце, уключаючы ЕАЭС. На яе думку, удзельнікам «пяцёркі» неабходна ўдасканальваць дзеючыя лагістычныя ланцужкі ўнутры Саюза і развіваць новыя ў рамках транспартна-лагістычнай сістэмы вялікай Еўразіі:
— Наша геапалітычнае размяшчэнне прадвызначае стварэнне гэтых транспартных артэрый практычна з усім светам. І гэтаму трэба надаць прыярытэтную ўвагу.
- Што датычыцца міжнароднага ўзаемадзеяння, Наталля Пяткевіч звярнула ўвагу, што цяпер «пяцёрка» знаходзіцца на шляху гістарычнага перыяду, калі ЕАЭС ужо не існуе, як толькі ўзаемадзеянне паміж рознымі краінамі і ўдзельнікамі.
— Мы пайшлі далей і акрамя класічнага трэка краін-назіральнікаў, запрошаных гасцей і гэтак далей, мы выбудоўваем адносіны як двухбаковыя паміж аб’яднаннем ЕАЭС і іншымі трэцімі краінамі (і гэты трэк трэба прадоўжыць і ў рамках узаемадзеяння паміж інтэграцыйнымі аб’яднаннямі СНД, ШАС, БРІКС, АСЕАН і гэтак далей), так і з іншымі краінамі. Гэта наша месца, месца ЕАЭС у глабальным свеце. Гэта і пашырэнне эканамічных магчымасцяў і эканамічнага патэнцыялу як асобных краін-удзельніц, так і ЕАЭС на міжнароднай арэне. — рэзюмавала Старшыня Савета ЕЭК.Маргарыта ЗАРОЎКІНА