Надвор'е: пацяпленне адкладваецца
У апошнія дні першага месяца лета на нашу тэрыторыю завітаюць цыклоны з боку захаду кантынента і халоднае паветра з Балтыкі, паведамляюць спецыялісты Рэспубліканскага цэнтра па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Мінпрыроды.
У пятніцу на большай частцы тэрыторыі пройдуць дажджы, месцамі моцныя, навальніцы. Вецер заходні з пераходам на паўднёвы, уначы ўмераны, удзень парывісты, у асобных раёнах моцны парывісты. Тэмпература паветра ўначы складзе ад 8 да 14 °С, максімальная днём будзе вагацца ад 18 да 24 °С.
У суботу пахаладае. Умовы надвор’я будуць фарміраваць франтальныя раздзелы і халодныя паветраныя масы, якія паступаюць з акваторыі Балтыйскага мора. На большай частцы тэрыторыі краіны пройдуць дажджы, месцамі моцныя дажджы, у асобных раёнах навальніцы. Вецер паўночнай чвэрці парывісты, раніцай і днём месцамі моцны парывісты. Тэмпература паветра ўначы ад 9 да 15 °C, удзень — ад 15 °C па паўночным усходзе да 23 °C па захадзе краіны.
У нядзелю ноччу захаваецца ўплыў няўстойлівых халодных паветраных мас, а днём з Заходняй Еўропы перамесціцца атмасферны фронт. Чакаецца воблачнае з праясненнямі надвор’е. Месцамі па краіне пройдуць кароткачасовыя дажджы, днём магчымыя навальніцы. Вецер заходняй чвэрці ўмераны, удзень парывісты, у асобных раёнах моцны. Тэмпература паветра ўначы складзе ад 8 да 14 °C, удзень — ад 17 да 24 °C, на захадзе краіны да 26 °C.
Сяргей КУРКАЧ