Аляксандр Лукашэнка: Людзі ў пагонах у нашай краіне заўсёды карысталіся аўтарытэтам і павагай
Дні напярэдадні галоўнага дзяржаўнага свята па традыцыі багатыя на знакавыя і ўрачыстыя падзеі. Адна з іх прайшла ў Палацы Незалежнасці — тут ушаноўвалі выпускнікоў ваенных навучальных устаноў і афіцэраў, якім прысвоены генеральскія званні. Пагоны і ўзнагароды ўручыў Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка. Як адзначыў кіраўнік дзяржавы, урачысты прыём напярэдадні галоўнага дзяржаўнага свята — знак асаблівай павагі да нашай арміі.
Нягледзячы на святочную атмасферу, размова была сур’ёзнай. «Хто б яшчэ нядаўна мог сказаць, што ў год святкавання 80-годдзя Вялікай Перамогі раптам выразна выявяцца відавочныя гістарычныя паралелі з тымі далёкімі, прапахлымі порахам саракавымі гадамі? — заўважыў Аляксандр Лукашэнка. — У заходніх СМІ ўзмацняецца істэрыя пра „пагрозу з усходу“, а найбольш адвязаныя еўрапейскія палітыкі нават выказваюцца аб магчымасці прымянення на кантыненце ядзернай зброі. Не мы, не расіяне, як яны нас папракалі. Яны пра гэта загаварылі».
Прэзідэнт звярнуў увагу на заяву кіраўніцтва Еўрасаюза, што на працягу бліжэйшых чатырох гадоў яны маюць намер рэалізаваць праграму пераўзбраення Еўропы з бюджэтам каля 800 мільярдаў еўра. «Ці тое яшчэ будзе», — адзначыў ён. «Адначасова падпалілі Блізкі Усход. Ізраіль напаў на Іран. Зноў пачынае іскрыць паміж Індыяй і Пакістанам. Працягваецца напружанасць вакол Тайваня. А ў шэрагу краін Афрыкі так званыя „гарачыя кропкі“ ўспрымаюцца ўжо амаль як натуральныя прыродныя з’явы, — працягнуў беларускі лідар. — Самае сумнае, што штодня гінуць тысячы людзей. І ваенных, і мірных. Я не кажу ўжо пра забітых дзяцей. Мы таксама бачым, што „адукаваныя“ еўрапейцы маюць намер і далей працягваць бессэнсоўную бойню на Украіне. Як яны, ужо не маскіруючыся і не саромеючыся заяўляюць: да апошняга ўкраінца».
Паводле слоў Аляксандра Лукашэнкі, супраць нас ужо некалькі дзесяцігоддзяў вядзецца перманентная гібрыдная вайна, якая ў далейшым будзе толькі набіраць абароты. «Чым адказаць,- у нас ёсць. За тры дзесяцігоддзі намі створана сучасная, баяздольная, добра ўзброеная армія. На любыя агрэсіўныя выпады гатовыя даць самы жорсткі адказ, — заявіў беларускі лідар. — Я абсалютна перакананы, (гэта не толькі мой пункт гледжання), што ракеты, самалёты, нарэшце, беспілотнікі — гэта добра. Але лёс любога бою будуць вырашаць камандзіры і іх падначаленыя, салдаты. Яны будуць вырашаць».
Даслоўна
«Мы не маем права даваць слабіну»
Як прызналіся самі афіцэры ў размове з журналістамі, для іх гэты дзен — асаблівы. Але не толькі тым, што ён стаў святочнай датай у біяграфіі, але і тым, што надаў яшчэ больш адказнасці на іх так адказным шляху. Дзмітрыю Кучуку, начальніку Мінскага сувораўскага ваеннага вучылішча прысвоена званне генерал-маёра. І ён упэўнены — сапраўды дрэнны той салдат, які не марыць стаць генералам.
«У нас выдатная моладзь. Так, яны крыху не такія, як мы былі ў свой час. Але тым не менш, у іх ёсць свае каштоўнасці і ў тых хлопцаў, што прыходзяць у сувораўскае вучылішча, ужо ёсць разуменне, што такое Радзіма, армія, навошта яны сюды прыйшлі. Большасць з іх ужо маюць планы на будучыню. Нам застаецца толькі ўмацаваць іх любоў да Радзімы і накіраваць іх па жыцці, — дзеліцца досведам Дзмітрый Кучук. — Кожны афіцэр, атрымліваючы званне лейтэнанта, разумее, што яго галоўны абавязак — абарона сваёй краіны, сваёй сям’і. І нашы маладыя афіцэры разумеюць, што мы жывём у вельмі няпросты час. Таму кожны малады афіцэры разумее, што ён павінен выконваць свой абавязак і абараняць сваю Радзіму».
Аляксандр Лаўронаў, начальнік штаба — першы намеснік камандуючага войскамі заходняга аператыўнага камандавання цяпер носіць на плячах пагоны генерал-маёра. «Адказнасць з кожным званнем узрастае ў разы. Сучасныя ўмовы дыктуюць нам новыя правілы, звязаныя, найперш з тым, што баявая гатоўнасць — гэта тое, на што абапіраецца наша армія. І мы не маем ніякага права ў цяперашняй абстаноўцы даваць слабіну», — адзначыў генерал-маёр.
Палкоўнік Валерый Янушкевіч — выпускнік факультэта генеральнага штаба Ваеннай акадэміі — прызнаўся, што вайсковая служба — гэта не прафесія, а прызванне. «Калі я яшчэ курсантам паступаў у Ваенную акадэмію, мы праходзілі псіхалагічны тэст, дзе вялікая колькасць пытанняў прысвечана таму, навошта, для чаго мы абралі гэту прафесію. І я магу сказаць, што мы выбіраем яе па закліку душы. І тыя хлопцы (а зараз і дзяўчаты), якія выбіраюць яе па закліку душы, становяцца сапраўднымі абаронцамі Радзімы», — падкрэсліў ён.
У тэму
«Мы не маем права даваць слабіну»
Як прызналіся самі афіцэры ў размове з журналістамі, для іх гэты дзень — асаблівы. Але не толькі тым, што ён стаў святочнай датай у біяграфіі, але і тым, што надаў яшчэ больш адказнасці іх і без таго адказнаму шляху. Дзмітрыю КУЧУКУ, начальніку Мінскага сувораўскага ваеннага вучылішча, прысвоена званне генерал-маёра. І ён упэўнены: сапраўды дрэнны той салдат, які не марыць стаць генералам.
«У нас выдатная моладзь. Так, яны крыху не такія, як мы былі ў свой час. Але, тым не менш, у іх ёсць свае каштоўнасці, і ў тых хлопцаў, якія прыходзяць у сувораўскае вучылішча, ужо ёсць разуменне, што такое Радзіма, армія, навошта яны сюды прыйшлі. Большасць з іх ужо маюць планы на будучыню. Нам застаецца толькі ўмацаваць іх любоў да Радзімы і накіраваць іх па жыцці, — дзеліцца досведам Дзмітрый Кучук. — Кожны афіцэр, атрымліваючы званне лейтэнанта, разумее, што яго галоўны абавязак — абарона сваёй краіны, сваёй сям’і. І нашы маладыя афіцэры разумеюць, што мы жывём у вельмі няпросты час. Таму кожны з іх разумее, што ён павінен выконваць свой абавязак і абараняць сваю Радзіму».
Аляксандр ЛАЎРОНАЎ, начальнік штаба, першы намеснік камандуючага войскамі заходняга аператыўнага камандавання, цяпер носіць на плячах пагоны генерал-маёра. «Адказнасць з кожным званнем узрастае ў разы. Сучасныя ўмовы дыктуюць нам новыя правілы, звязаныя найперш з тым, што баявая гатоўнасць — гэта тое, на што абапіраецца наша армія. І мы не маем ніякага права ў цяперашняй абстаноўцы даваць слабіну», — адзначыў генерал-маёр.
Палкоўнік Валерый ЯНУШКЕВІЧ — выпускнік факультэта генеральнага штаба Ваеннай акадэміі — прызнаўся, што вайсковая служба — гэта не прафесія, а прызванне. «Калі я яшчэ курсантам паступаў у Ваенную акадэмію, мы праходзілі псіхалагічны тэст, дзе вялікая колькасць пытанняў прысвечана таму, навошта мы абралі гэту прафесію. І я магу сказаць, што мы выбіраем яе па закліку сэрца. І тыя хлопцы (а цяпер і дзяўчаты), якія выбіраюць ваенную справу такім чынам, становяцца сапраўднымі абаронцамі Радзімы», — падкрэсліў ён.
Валерыя СЦЯЦКО
Фота: БелТА