0
У Касцюковіцкім раёне член Савета Рэспублікі і дэпутат Палаты прадстаўнікоў па гэтай акрузе разам наведалі сельскагаспадарчыя аб’екты і палі
22.07.2025 | 18:59
Парламентарыі працуюць у полі
Генеральны дырэктар ААТ «Беларускі цэментны завод», член Пастаяннай камісіі Савета Рэспублікі па заканадаўстве і дзяржаўным будаўніцтве Ігар Сяргееў і намеснік старшыні Пастаяннай камісіі па бюджэце і фінансах Палаты прадстаўнікоў Аляксандра Міхеенка наведалі палі філіяла № 1 «Цэмагра», вядучага сельскагаспадарчага прадпрыемства раёна. Першыя дні ўборкі паказалі, што намалот азімага ячменю высокі — 30–33 цэнтнеры з гектара.
Таксама сенатар і дэпутат наведалі малочнатаварны комплекс «Мурын Бор», які будуецца. Увод яго ў эксплуатацыю запланаваны да канца гэтага года.
Паводле прэс-службы Савета Рэспублікі