Апошнім часам і ў самога кіраўніка беларускага знешнепалітычнага ведамства шмат замежных камандзіровак. У іх ліку — саміт БРІКС у Бразіліі, удзел у пасяджэнні Савета міністраў замежных спраў ШАС у Кітаі, візіты ў Тайланд і Лаос. Журналісты пацікавіліся, ці азначае гэта падрыхтоўку візітаў на вышэйшым узроўні.
«Ёсць пытанне прыватнасці адносін з нашымі партнёрамі. Але, паверце, запрашэнняў вельмі шмат. Гэта і краіны Афрыкі, і Лацінскай Амерыкі, і краіны Азіі. Напрыклад, апошні візіт у Лаос. І там Прэзідэнта чакаюць, — сказаў Максім Рыжанкоў. — І да нас таксама хочуць ехаць. Ёсць запрашэнні больш як паўсвету, напэўна, наведаць. Мы зыходзім з таго, дзе гэта будзе больш перспектыўна для нашых адносін».