Top.Mail.Ru




0

Банкам развіцця падведзены вынікі конкурснага адбору інвестпраектаў па будаўніцтве МТФ

28.07.2025 | 15:37

Пераможцамі прызнаны шэсць сельскагаспадарчых арганізацый. Для рэалізацыі інвестыцыйных праектаў фінансавым інстытутам будзе накіравана 198 мільёнаў рублёў, паведамілі ў банку.




Так, у Брэсцкай вобласці будзе рэалізавана два інвестыцыйныя праекты. У ААТ «Тышкавічы-Агра» Іванаўскага раёна пабудуюць кароўнік на 340 стойлавых месцаў на МТФ «Тышкавічы», а ў ААТ «Агра-Пелішча» Камянецкага раёна будзе ўзведзена малочнатаварная ферма на 760 галоў.

У Гродзенскай вобласці з’явіцца тры новыя сельскагаспадарчыя аб’екты. У СВК імя Дзеньшчыкава пабудуюць малочнатаварны комплекс на 1200 кароў каля вёскі Кунцаўшчына Гродзенскага раёна, у РСКУП «Ваўкавыскае» — два кароўнікі і даільна-малочны блок каля вёскі Залучаны Ваўкавыскага раёна, а ў ДП «Мацвееўцы» будзе рэалізаваны інвестпраект па будаўніцтве малочнатаварнай фермы на 777 галоў у раёне аграгарадка Мацвееўцы Ваўкавыскага раёна.

Таксама ў Мінскай вобласці ў ААТ «Новая Вілія» будзе пабудавана малочнатаварная ферма паблізу вёскі Фалькі Вілейскага раёна Мінскай вобласці.

Да канца бягучага года Банкам развіцця плануецца правядзенне яшчэ двух конкурсных адбораў: па будаўніцтве і рэканструкцыі МТФ і пладасховішчаў.

Акрамя фінансавання і поўнага суправаджэння праектаў яшчэ на пачатковым этапе Банк развіцця пры неабходнасці кансультуе па пытаннях падрыхтоўкі пакета дакументаў на атрыманне інвестыцыйных крэдытаў.


arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю