Top.Mail.Ru




0

Разгледзелі выкананне планаў мерапрыемстваў па правядзенні ў 2025-м Года добраўпарадкавання

28.07.2025 | 16:41

На калегіі Мінтранса разгледзелі выкананне падведамнымі арганізацыямі рэспубліканскага і галіновага планаў мерапрыемстваў па правядзенні ў 2025-м Года добраўпарадкавання.



Як расказалі ў ведамстве, калегія прайшла пад кіраўніцтвам міністра транспарту і камунікацый Аляксея Ляхновіча. Удзельнікі падрабязна абмеркавалі дасягнутыя вынікі, а таксама выяўленыя недахопы ў рабоце арганізацый дарожнай гаспадаркі, чыгуначнага, аўтамабільнага, авіяцыйнага і воднага транспарту. 

У цэлым было адзначана, што сітуацыя з выкананнем даведзеных заданняў у галіне станоўчая.

Так, у студзені — чэрвені ўладальнікамі рэспубліканскіх аўтадарог праведзены работы па падтрыманні ў належным стане тэрыторый уздоўж трас.

Выкананы бягучы рамонт парадку 700 км дарожных пакрыццяў, азеляненне 40 тэрыторый плошчай 146,7 тысячы кв. м (высаджана больш за 25 тысяч дрэў і кустоў). Устаноўлены 133 апоры вонкавага асвятлення. На пляцоўках адпачынку адрамантавана і добраўпарадкавана 63 малыя архітэктурныя формы. У палосах адводу 1516 км расчышчаны ад смецця і расліннасці.

Ажыццёўлены работы па навядзенні парадку ўздоўж чыгунак. У прыватнасці, уладкаваны 37 прыпыначных пунктаў і 12 пасажырскіх платформаў, расчышчаны ад адходаў і ламанай драўніны 1122 км, адрамантаваны 64,7 км чыгуначных пуцей, вядзецца рамонт прылад вонкавага асвятлення.

Аляксей Ляхновіч акцэнтаваў увагу кіраўнікоў на неабходнасці кантраляваць выкананне заданняў па навядзенні парадку і добраўпарадкаванні не толькі на аб’ектах транспартнай інфраструктуры, але і ў саміх арганізацыях — на тэрыторыі прадпрыемстваў, вытворчых памяшканняў, удзяляючы таксама ўвагу знешняму выгляду будынкаў і збудаванняў.


arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю