Top.Mail.Ru




0

Жнівень стартуе дажджамі

31.07.2025 | 15:11
Уначы і раніцай чакаюцца туманы

«Паўднёвыя цыклоны на гэтым тыдні прынеслі цэлы букет неспрыяльных гідраметэаралагічных з’яў. Аднак на выхадных, з ростам атмасфернага ціску, дажджы будуць мець лакальны характар», — адзначылі ў Рэспубліканскім цэнтры па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Мінпрыроды.

У пятніцу надвор’е будзе вызначаць прахалодная няўстойлівая паветраная маса. У паўночна-ўсходніх раёнах захаваецца ўплыў маларухомага атмасфернага фронту. Чакаецца воблачнае з праясненнямі надвор’е. Уначы на большай частцы тэрыторыі пройдуць дажджы, па паўночным усходзе ў асобных раёнах чакаюцца моцныя. Месцамі прагрымяць навальніцы. У начны і ранішні час у некаторых месцах будуць згушчацца туманы. Вецер заходні, паўночна-заходні ўмераны, пры навальніцах парывісты. Тэмпература паветра ноччу апусціцца да 9–15 °С, а па ўсходзе — не ніжэй за 16-18 °С. Днём будзе ад 19 °С да 25 °С.

  • 2–3 жніўня ноччу надвор’е ў асноўным будзе вызначаць вобласць павышанага атмасфернага ціску, толькі па захадзе, а днём у многіх раёнах будзе назірацца ўплыў атмасферных франтоў, якія перамяшчаюцца з Карпат. У суботу ўначы чакаецца пераменная воблачнасць, днём воблачна з праясненнямі. Уначы месцамі па захадзе, днём на большай частцы тэрыторыі пройдуць кароткачасовыя дажджы. Днём у асобных раёнах з навальніцамі. Уначы і раніцай месцамі слабы туман. Вецер паўднёвы, паўднёва-заходні ўмераны, пры навальніцах парывісты. Тэмпература паветра ноччу складзе 9–15 °С, днём будзе ў межах 21–28 °С.

У нядзелю ноччу чакаецца пераменная воблачнасць, днём воблачна з праясненнямі. Уначы месцамі па захадзе, днём на большай частцы тэрыторыі краіны пройдуць кароткачасовыя дажджы. Днём у асобных раёнах навальніцы. Уначы і раніцай месцамі слабы туман. Вецер няўстойлівы ад слабага да ўмеранага, пры навальніцах парывісты. Тэмпература паветра ноччу будзе 10–16 °С, днём пацяплее да 23–30 °С.

Паводле папярэдніх прагнозаў, у панядзелак, 4 жніўня, месцамі пройдуць кароткачасовыя дажджы, навальніцы. Уначы і раніцай у асобных раёнах магчымы слабы туман. Тэмпература паветра ноччу складзе 11–18 °С, днём — ад 20 °С па паўночным усходзе да 28 °С па поўдні.

arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю