Top.Mail.Ru
0

Крэдыторы і даўжнікі сталі больш надаваць увагу дасудоваму вырашэнню ўзаемных патрабаванняў

07.08.2025 | 13:47

Па даных Мінэканомікі, у першым паўгоддзі 2025 года колькасць спраў аб неплацежаздольнасці, адкрытых эканамічнымі судамі, скарацілася на 15,3 % у параўнанні з аналагічным перыядам мінулага года. Такая тэндэнцыя назіраецца ў большасці рэгіёнаў краіны. Пра гэта паведаміў дырэктар дэпартамента па санацыі і банкруцтве Мінэканомікі Юрый ТАРАКАНАЎ, каментуючы бягучую дынаміку.



Пры гэтым расце доля спраў, адкрытых у дачыненні да кампаній-даўжнікоў, якія фактычна спынілі дзейнасць або знаходзяцца ў стадыі ліквідацыі. Сёння гэты паказчык складае больш за 80 % усіх новых працэсаў аб неплацежаздольнасці. У дачыненні да такіх «пакінутых» бізнесаў асноўнымі ініцыятарамі прымянення працэдур урэгулявання неплацежаздольнасці выступаюць дзяржорганы: падатковая служба і тэрытарыяльныя ўпраўленні ФСАН, а таксама ліквідацыйныя камісіі.

Па словах кіраўніка дэпартамента, усё больш крэдытораў і даўжнікоў урэгулююць узаемныя патрабаванні ў дасудовым парадку.

— За шэсць месяцаў 2025 года ў параўнанні з аналагічным перыядам летась колькасць спраў, ініцыяваных самімі даўжнікамі або іх контрагентамі, знізілася на 17,5 %. Мы бачым устойлівы трэнд: бізнес усё часцей імкнецца да дасудовага ўрэгулявання, — рэзюмаваў Юрый Тараканаў.


arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю