У мерапрыемстве прынялі ўдзел кіраўніцтва Цэнтра развіцця прафесійнай адукацыі Міністэрства адукацыі КНР і Рэспубліканскага інстытута прафесійнай адукацыі, індустрыяльнага парка, Цэнтра экспертыз і выпрабаванняў у ахове здароўя, а таксама супрацоўнікі «Вялікага каменя».
У рамках мерапрыемства прадстаўнікамі Вэйфанскага медыцынскага каледжа (КНР) было арганізавана азнаямленне з методыкамі лячэння, што прымяняюцца ў традыцыйнай кітайскай медыцыне.