Top.Mail.Ru
0

Падрабязнасці інтэрв'ю Прэзідэнта Беларусі Аляксандра Лукашэнкі амерыканскаму часопісу Time

10.08.2025 | 09:20

Галоўная палітычныя і медыйная інтрыга двух апошніх тыдняў нарэшце вырашылася — Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка даў інтэрв’ю часопісу Time.


Гэта амерыканскі штотыднёвы часопіс і інфармацыйны партал, які мае 30 мільёнаў чытачоў па ўсім свеце, большасць з якіх жыхары ЗША. Time не раз прызнаваўся самым аўтарытэтным і папулярным выданнем у свеце. Інтэрв’ю яшчэ не паспела выйсці, а ўжо выклікала рэзананс. Назва СМІ, а таксама імя інтэрв’юера да выхаду размовы не раскрываліся. Такая была просьба самога часопіса — каб захаваць інтрыгу і эксклюзіўнасць матэрыялу. Гутарку з беларускім лідарам правёў журналіст і пісьменнік Сайман Шустэр. Аляксандр Лукашэнка сабе не здрадзіў і ў размове з журналістам быў шчырым і адкрытым, публічна адказаў на пытанні якія, цікавяць многіх. Тым больш, што тэмы былі вострыя і актуальныя. 

«Рускім у спіну я страляць не дазволю» 

Сайман Шустэр пачаў з самай гарачай тэмы — спецыяльная ваенная аперацыя ва Украіне. Журналіст пацікавіўся, ці ведаў Аляксандр Лукашэнка аб планах Расіі пачаць гэтую аперацыю. На што Аляксандр Лукашэнка як чалавек ваенны адказаў, што аб гэтым звычайна ведаюць толькі некалькі чалавек у генеральным штабе, якія распрацоўваюць гэтую аперацыю. 

Адказваючы на пытанне, чаму войскі ішлі з тэрыторыі Беларусі, кіраўнік дзяржавы нагадаў, як развіваліся падзеі. У пачатку 2022 года на тэрыторыі Беларусі праходзілі беларуска-расійскія маштабныя вучэнні. Вучэнні праходзілі на поўдні Беларусі, і, выводзячы свае войскі, Расія, вобразна кажучы, у нейкі момант іх «павярнула направа». «Гэта літаральна некалькі гадзін. Войскі былі з Усходняй ваеннай акругі. І я заўсёды кажу: чаму войскі Расіі праз Кіеў пайшлі на ўсход Расіі, чаму Пуцін выводзіў праз Кіеў у Расію — гэта пытанне да Зяленскага і Пуціна», — адзначыў Аляксандр Лукашэнка. 

000019_1754653323_730912_big.jpg

Прэзідэнт таксама расказаў, што напярэдадні яны абмяркоўвалі з Уладзімірам Пуціным агрэсіўныя паводзіны Захаду. І Прэзідэнт Расіі асцерагаўся, што яму можа быць нанесены ўдар у спіну, хоць і не казаў аб гэтым публічна. «І я яму сказаў: «пра гэта можна не перажываць, гэта мая зона адказнасці, рускім у спіну я страляць не дазволю. І я пра гэта казаў Публічна, адкрыта», — раскрыў дэталі беларускі лідар.

Журналіст расказаў, што размаўляў з былым міністрам абароны Украіны Аляксеем Рэзнікавым. І той расказаў аб гутарцы з беларускім калегам Віктарам Хрэніным, у якой беларускі міністр нібыты запэўніваў аб тым, што з беларускай тэрыторыі ніхто Украіну атакаваць не будзе. «Хлусяць, амерыканцы іх папярэдзілі пра ўсё. На жаль, амерыканцы ведалі больш, чым мы, і больш, чым украінцы. І ўкраінцаў яны ў дэталях на працягу тыдня папярэджвалі. Яны не верылі ці верылі трошкі. Мы не верылі наогул», — адказаў на гэта Аляксандр Лукашэнка. І дадаў, што аб падобнай размове міністр абароны б яму далажыў. Таму хутчэй за ўсё выдаюць жаданае за сапраўднае. «Мая вам парада: калі хочаце ісціну — хай пакладуць на стол хоць бы фрагмент гэтай размовы, а то і ўсю размову. Гэта ўжо не сакрэт, калі заяўляеш такую сур’ёзную рэч. І такія гарантыі мог даць толькі Прэзідэнт. У мяне такой размовы напярэдадні з Зяленскім не было. У мяне за гэты перыяд размова з Зяленскім была толькі адзін раз, калі пачалася спецыяльная ваенная аперацыя», — прывёў аргумент Аляксандр Лукашэнка. 

«Гістарычная памяць у нас добрая. Але мы разумеем, што трэба далей жыць»

STA_1362R_1.jpg

Прэзідэнт зрабіў акцэнт на тым, што Расію пазбавілі права дзейнічаць падобным чынам, як дзейнічалі ЗША ў Афганістане ў адказ на выбухі небаскробаў у 2001 годзе — і такіх прыкладаў нямала. Журналіст заўважыў, што Украіна ніколі не даруе Расіі і нават Беларусі за гэты канфлікт. Аляксандр Лукашэнка прывёў прыклад з гісторыі — наша краіна, найбольш пацярпелая падчас Вялікай Айчыннай вайны, змагла наладзіць адносіны з Германіяй, не толькі на палітычным, але і на чалавечым узроўні. «Памяць чалавечая такая, што яна сцірае ўсё. З часам усё сціраецца, — дадаў Прэзідэнт. — Мы памятаем, гістарычная памяць у нас добрая. Але мы паперадзе каня калёсы не ставім. Мы разумеем, што трэба далей жыць. Так, гэта было. Мы перагарнулі гэтую старонку». Праўда, звярнуў увагу ён, незразумела навошта на Захадзе сталі зноў вярэдзіць гэтую памяць, зносіць помнікі і гэтак далей. Адказваючы на пытанне, ці магчымы ў гэтым выпадку «Нюрбергскі працэс», Аляксандр Лукашэнка заявіў: «Гэта немагчыма. Таму што вы ніколі нас, перш за ўсё Расію, не пераможаце. Германія была знішчана і былі захопленыя гэтыя людзі, якіх судзіў Нюрбернг. Судзілі пераможцы. Вы ніколі не будзеце пераможцамі супраць Расіі і Беларусі. Ніколі». 

«Не трэба нас прымушаць мабілізоўвацца»

Журналіст пацікавіўся, ці не з’яўляюцца рызыкі для эканомікі Расіі яшчэ адным стымулам для актывізацыі дыялогу з Захадам. «Калі і з’яўляюцца, то ў апошнюю чаргу. Не ацэньвайце ў лоб гэтыя рызыкі і сітуацыю ў расійскай і беларускай эканоміцы. Вайна — гэта заўсёды мабілізацыя, хочам мы гэтага ці не хочам, — гэта мабілізацыя людзей, гэта мабілізацыя ўсіх сіл. Гэта напружанне», — адказаў Аляксандр Лукашэнка. Ён назваў вялікай небяспекай варыянт развіцця падзей, пры якім Беларусь і Расія будуць вымушаныя разам мабілізавацца. Як прыклад — Вялікая Айчынная вайна, калі мабілізаваўся ўвесь Савецкі Саюз і разграміў ворага. Прэзідэнт заявіў, што магчымасці і рэсурсы для гэтага ёсць. А ў ваенны час мабілізавацца павінен, перш за ўсё, ваенна-прамысловы комплекс. «Гэтага дабра ў нас хапае. І многае мы можам. — папярэдзіў беларускі лідар. — І таго, што ёсць у нас, дастаткова для вядзення сучаснай вайны, ва Украіне дакладна. Мы яшчэ не мабілізаваліся. Рызыкі, так. Але каб мы ўжо на каленях стаялі — гэтага няма і ніколі не будзе. Таму што вы можаце давесці нас з Расіяй да мабілізацыі. Не трэба нас прымушаць нас мабілізоўвацца».

Аляксандр Лукашэнка звярнуў увагу, што мабілізацыя можа адбыцца не толькі ў эканоміцы, але і ў галовах людзей. «Калі так адбудзецца — усё. Вось тады гэта патыхае не толькі вайной ва Украіне. Таму што мы доўга запрагаем, але калі ўжо запрэглі, то мы хутка едзем. Не трэба да гэтага даводзіць», — заявіў беларускі лідар. 

Прэзідэнт Беларусі з самага пачатку гэтага канфлікту гаварыў аб неабходнасці дамаўляцца аб міры. Пазіцыя нязменная і цяпер. "Але я бачу паводзіны Валодзі Зяленскага. Я не веру, што ён такі герой мужны. Яму ёсць куды бегчы. А куды ўкраінцы пабягуць, калі мы мабілізуемся? Цяпер такі момант і сітуацыя такая, што яна можа павярнуцца ў любы бок«,- адзначыў Аляксандр Лукашэнка.

«Вось чаго трэба баяцца — што можаце страціць усю Украіну»

Прэзідэнт таксама расказаў, што Расія ніколі не прасіла дапамогі ў беларускіх вайскоўцаў. «Расія выдатна разумее, а мы тым больш, што калі мы ўвяжамся ў гэтую вайну адкрыта, мы больш будзем мець праблем. У нас 1500 кіламетраў мяжа з Украінай, там у іх 900 кіламетраў ваююць. Расія разумее, што нам будзе складана гэтую мяжу ўтрымаць з улікам таго, што не толькі ўкраінцы будуць супраць нас ваяваць. Гэта будзе падстава ўводу ва Украіну натаўскіх войскаў», — патлумачыў Прэзідэнт. Пры гэтым ён зрабіў акцэнт на тым, што Беларусь не збіралася і не збіраецца ўвязвацца ў гэтую вайну. Але працягвае дапамагаць Расіі чым можа, як юрыдычны і фактычны саюзнік. 

Журналіст пацікавіўся меркаваннем беларускага лідара аб тым, як у будучыні можа выглядаць лінія размежавання паміж Украінай і Расіяй. Аляксандр Лукашэнка заўважыў, што гэта залежыць ад таго, як дамовяцца бакі. «Можна дамовіцца, што з аднаго і з другога боку будзе дэмілітарызаваная (а насамрэч правільна — мілітарызаваная) зона — кіламетр, два ці пяць. Гэта жах», — адказаў ён і выказаў спадзяванні, што да гэтага не дойдзе і будзе звычайная граніца, няхай з узмоцненай аховай з двух бакоў. Але каб у гэтай зоне можна было працаваць і там маглі жыць людзі. «Таму гэта пытанне дамоўленасцяў. І потым, жыццё адрэгулюе. І межы потым могуць быць прыбраныя», — дадаў Аляксандр Лукашэнка. 

000019_1754651513_730903_big.jpg

Беларускі лідар упэўнены, што Уладзімір Пуцін хутчэй за Уладзіміра Зяленскага пагодзіцца на тое, каб наладзіць жыццё людзей у памежжы. Ён таксама нагадаў, што калі Зяленскі ў свой час прыслухаўся б да яго, то Украіна не страціла б такія тэрыторыі. «Калі разумна правесці перагаворы і пайсці на саступкі Расіі, а Расіі — на саступкі Украіне (трэба вызначыць гэтыя пытанні і зрабіць узаемныя саступкі), Расія ніколі больш не будзе ваяваць з Украінай. Ніколі», — перакананы Аляксандр Лукашэнка. А размовы аб тым, што Расія рыхтуецца да вайны з НАТА і хоча напасці на краіны Балтыі і Польшчу беларускі лідар назваў глупствам поўным: «Паверце, гэтага няма. Я ведаю гэта дакладна. Няма ў Пуціна і ў вайскова-палітычнага кіраўніцтва Расіі такіх мэтаў — ваяваць супраць НАТА. Гэта глупства было б. У агляднай будучыні — дакладна. Ну, калі вы нейкіх глупстваў не наробіце ... Нам усяго хапае тут». 

Але ў той жа час беларускі лідар не выключае таго, што сітуацыя на фронце зменіцца такім чынам, што граніцу прыйдзецца праводзіць па Дняпры, а значыць, Кіеў можа застацца на расійскім баку. «Вось чаго трэба баяцца, што можаце страціць усю Украіну. А наогул яе могуць падзяліць: Венгрыя кавалачак забярэ, Польшча — яна ўжо рукі пацірае Заходнюю Украіну прыхапіць і гэтак далей. І застанецца нейкая палосачка», — дадаў Аляксандр Лукашэнка. 

Прэзідэнт перакананы — паражэння Расіі не будзе. Гэта вельмі дорага абыдзецца ўсім, і людзям за акіянам у тым ліку. А вось Украіна можа пацярпець паражэнне. І гэтага, па словах беларускага лідара, нельга дапусціць. А для гэтага — трэба дамаўляцца. 

«Пераканай мяне, што гэта не спектакль»

Аляксандр Лукашэнка нагадаў, што, яшчэ падчас першых перагавораў у Мінску па ўрэгуляванні крызісу ва Украіне, казаў пра неабходнасць падключыць да гэтага амерыканцаў. Аднак ні Дональд Трамп падчас свайго першага тэрміну, ні Джо Байдэн так і не падключыліся да перагавораў. «Ну цяпер Трамп падключыўся, але на даволі кароткі тэрмін, і можа быць яму надакучыла, ён сказаў...», — удакладніў журналіст. «Сайман, пераканай мяне, што гэта не спектакль», — папрасіў Аляксандр Лукашэнка. «Так не робіцца: «я прыйшоў, сказаў, 50 дзён даў». Гэта не Іран, каб узяў і скінуў тры бомбы, а потым даў справаздачу: «усё, больш не буду. Давайце, мужыкі, будзем мірыцца». Трэба сустракацца, трэба размаўляць. 

Па словах Аляксандра Лукашэнкі, прэзідэнт Расіі можа пагадзіцца, напрыклад, на паветранае перамір’е, але на гэты крок адначасова павінна пайсці і Украіна. Аднак жа аб гэтым зноў да трэба дамаўляцца Пуціну і Трампу з запрашэннем Зяленскага. Журналіст нагадаў, што Уладзімір Зяленскі клікаў Уладзіміра Пуціна на перагаворы ў Саудаўскую Аравію, аднак прэзідэнт Расіі праігнараваў гэтае запрашэнне. Аляксандр Лукашэнка адказаў, што абмяркоўваў гэтае пытанне са сваім расійскім калегам і на яго месцы паступіў бы гэтак жа. «Гэта выглядала, разумееце, як пазёрства нейкае. Прыляцеў: „Я цябе тут чакаю, давай, прыязджай на дыван, тут недзе Трамп“. Так не робіцца ў палітыцы. І ніколі Пуцін на гэта не пойдзе. Вось гэта той выпадак, калі ні ў якім разе яму нельга было ісці на гэта. І я яго тады падтрымаў, шчыра вам кажу. Я яму сказаў: „Правільна, табе там рабіць няма чаго“. Гэта што за пазёрства такое?» — спытаў кіраўнік дзяржавы.

Па яго словах, у такім выпадку трэба дакладна вызначаць месца і час правядзення перагавораў, складаць іх план. «А то ён, як пацанё, выскачыў з самалёта: „Я чакаю Пуціна“. Ты чаго? Гэта, на ўсялякі выпадак, прэзідэнт велізарнай ядзернай дзяржавы, нароўні са Злучанымі Штатамі Амерыкі», — заўважыў Аляксандр Лукашэнка.

Беларускі лідар перакананы — Уладзімір Пуцін і ўсё расійскае грамадства хочуць міру і гатовыя да перагавораў. Але хочуць, каб да іх ставіліся з павагай. «Гэта не якасць яго асабістага характару. Гэта якасць нашага характару, як яны кажуць, рускага свету, славян і гэтак далей. Ды і амерыканцаў у тым ліку. Уявіце Трампа на месцы Пуціна. Пуцін дзесьці там баражуе па Блізкім Усходзе, а нейкі Зяленскі, якому вы вывалачку незразумела за што і як зрабілі ў Авальным кабінеце, патэлефанаваў Трампу... ці не патэлефанаваў, а праз СМІ перадаў: „я тут сяджу, чакаю аднаго і другога. І ты, Трамп, прыязджай“. Слухай, пасля гэтага ніводнага кулямёта б ён не паставіў Украіне з — за гэтага прыніжэння», — растлумачыў Аляксандр Лукашэнка. Ён падкрэсліў, што перагаворы можна было б арганізаваць і ў Мінску. Грунтоўна, не спантанна. Па словах беларускага лідара, такі варыянт мог бы задаволіць і Трампа, і Пуціна. Але ўсе перагаворы павінны быць падрыхтаваныя і ўзважаныя, з павагай да ўсіх бакоў. 

«Узяўся за лідарства — ажыццяўляй яго. А лідарства — гэта прадухіленне сутыкненняў і войнаў»

«І калі вы ўжо лічыце Пуціна незразумелым чалавекам, слухайце, вы па-чалавечы да яго пастаўцеся так, каб увесь свет убачыў, што вы, сапраўды, міру хочаце. Свет не верыць, што вы хочаце міру. Не верыць! Таму што вы аблажаліся на Блізкім Усходзе, у сектары Газа хочаце курорт нейкі пабудаваць. Гэта ж дадумаліся — на касцях людзей курорт пабудаваць! Вы падтрымліваеце ізраільцян, якія там невядома сябе як паводзяць. Што гэта за пазіцыя?! Узялі нанеслі ўдар па Сірыі. Але гэта сірыйская тэрыторыя агульнапрызнаная. Нанеслі, таму што разумеюць, што Сірыі няма чым адказаць», — заявіў Прэзідэнт. Ён нагадаў, што крыху раней ЗША разбамбілі Іран, і заўважыў, што гэта гісторыя яшчэ не скончылася.

Па словах беларускага лідара, у Трампа цяпер ёсць шанец. «Гасподзь, прастрэліўшы яму вуха, яму даў шанец сыграць галоўную ролю міратворца. І Нобелеўскую прэмію яму б прынеслі на сподачку. І гэта было б справядліва. Уціхамірыць Блізкі Усход гэта было не складана. Яўрэяў супакоіць гэта было не складана. Яны цалкам ад яго залежаць і рэсурсаў нам няма», — заявіў беларускі лідар. Ён адзначыў, што Дональд Трамп здольны на многае. Але, па словах беларускага лідара, зараз усё выглядае так, што амерыканскія ўлады разыгрываюць спектакль і ніякага міру яны не хочуць. 

000019_1754654873_730922_big.jpg

«Вось за гэтыя 50 дзён трэба зрабіць усё, каб: першы крок — не лёталі ракеты і дроны; другі крок — да 50 дзён прыйсці, каб наогул спыніць стральбу. Спыніць стральбу, агонь і дамаўляцца аб канчатковым міры. Ці там дэмілітарызацыя будзе, ці там адкладзена. Чорт яго ведае, якая вайна, але людзі каб не гінулі. Трамп можа гэта зрабіць. Няхай прадэманструе», — заклікае беларускі лідар. 

«Давайце рабіць маленькія крокі. А „50 дзён, не зробіце — мы гэта...“- слухайце, гэта несур’ёзна», — падкрэсліў кіраўнік дзяржавы. Прэзідэнт нагадаў, што беларускі бок удзельнічае ў арганізацыі абменаў палоннымі і целамі загінуўшых паміж Расіяй і Украінай. Да гэтага прыцягнутыя байцы спецпадраздзялення «Альфа», якія літаральна на руках пераносяць целы. 

Асобную увагу беларускі лідар звярнуў на пэўныя перакосы ў амерыканскіх СМІ, маўляў, Пуцін — дрэнны, Зяленскі — добры, Трамп — яшчэ лепшы. І прапанаваў паглядзець на гэта аб’ектыўна: «Балбатун Трамп? Балбатун. Прыклад: раніцай кажа адно, увечары робіць другое. Ёсць гэта. Вынікаў пакуль няма. Пачынае, як паліцэйскі, размахваць шашкай у свеце. Узяўся за лідарства — ажыццяўляй яго. А лідарства — гэта прадухіленне сутыкненняў і войнаў». Аляксандр Лукашэнка адзначыў, што пры неабходнасці ўказвае на памылкі і Уладзіміру Пуціну. «Упэўнены, што ён пра многія рэчы шкадуе, пра многія. Але рэаліі ёсць рэаліі, і давайце з гэтых рэалій зыходзіць. Ні я, ні вы, ні Пуцін і ні Трамп — мы не вечныя. Усё зменіцца літаральна ў найбліжэйшыя дзве пяцігодкі, у найбліжэйшыя 10 гадоў. Але давайце мы вырашым праблему, зыходзячы з рэалій, сёння», — заклікае Прэзідэнт. 

«Размаўляць трэба з усімі, калі ты хочаш нармальных стасункаў»

Журналіст амерыканскага выдання, зразумела, закрануў і беларуска-амерыканскія адносіны. Аляксандр Лукашэнка нагадаў, што раней двухбаковыя адносіны развіваліся станоўча, ён нават гуляў у хакей з адным амерыканскім паслом. Але пасля пачатку спецыяльнай ваеннай аперацыі яны сталі пагаршацца. Разам з тым, раскрыў сакрэт кіраўнік дзяржавы, якія б паміж краінамі не былі адносіны, заўсёды ёсць канал зносін. Ён звычайна існуе па лініі спецслужбаў, паколькі не прадугледжвае ніякага засвечвання, не прадугледжвае ніякай публічнасці. Вядома, усе зносіны па гэтым канале вядуцца пад кантролем Прэзідэнта. І зараз дыялог паміж Беларуссю і ЗША стаў актывізавацца. 

Аляксандр Лукашэнка расказаў, што з амерыканскага боку важную ролю адыграў Крыстафер Сміт (намеснік памочніка дзяржсакратара ЗША)«. «Прыстойны чалавек, якога я ЦРУ-шнікам заўсёды жартам называю, калі ён прыязджае. Ужо разоў пяць мы сустракаліся з ім», — дадаў кіраўнік дзяржавы. Менавіта Сміт з амерыканскага боку адыграў ключавую ролю ў арганізацыі візітаў у Беларусь афіцыйных прадстаўнікоў ЗША. У тым ліку для чэрвеньскага візіту спецпасланніка прэзідэнта ЗША па Украіне Кіта Келага. «Гэта быў пяты візіт. І быць публічным яму ці не — гэта залежала толькі ад амерыканцаў. Мы ніяк не настойвалі — размаўлялі і размаўлялі. Больш за тое, мы не ставілі перад сабой ніякіх мэтаў і прапаноў,. — распавёў Аляксандр Лукашэнка. — Што такое Амерыка? Гэта лідар у нашым свеце. Так, аслаблены. Так, дзівачыце вы часам, незразумела навошта. Прэзідэнт там часам заявы робіць, а дзейнічае па-іншаму. Усяго хапае. Але Амерыка ёсць Амерыка. І ў нас не лепшыя адносіны».

Беларускі лідар адзначыў, што хоць наша краіна і прыстасавалася да санкцый, нічога добрага ў іх усё ж няма. «Мы залежныя ад Амерыкі. І не толькі мы, але і многія дзяржавы ў сілу сітуацыі, якая склалася, хоць яна і мяняецца. Таму цэлы комплекс праблем для нас. Прапануюць размову — добра», — заявіў кіраўнік дзяржавы. Ён адзначыў, што палітыка, якую праводзіў і праводзіць Дзярждэп у дачыненні да Беларусі, вядомая. І калі праз беларусаў, якія яшчэ працуюць у ЗША, паступіла прапанова абмеркаваць праблемы,глабальнага і рэгіянальнага характару, пярэчанняў не было. І адбылася нармальная паважлівая размова. «Маё крэда, мой прынцып: размаўляць трэба з усімі, калі ты хочаш нармальных стасункаў. Калі не размаўляеш, то ты паціху рухаешся да вайны. Нам гэта не трэба», — падзяліўся кіраўнік дзяржавы. Ён зрабіў акцэнт, што ўсе дамоўленасці і абазацельствы выканаў, напрыклад, па канфедэцыяльнасці. А разам з тым, праз кароткі час пасля сустрэчы, публічныя заявы рабілі ўжо амерыканскія палітыкі. 

«Казаць, што па мірных гарадах, па мірным насельніцтву б’е Расія, а ўкраінцы такія пухнатыя, у белых пальчатках, — гэта несправядліва»

Прэзідэнт прызнаўся, што не верыць у тое, што амерыканцы сур’ёзна настроены па асноўных пытаннях — зняцце санкцый і нармалізацыя адносін, якіх цяпер няма. Напрыклад, у Мінску па-ранейшаму няма пасла ЗША. Але, натуральна, зняцце санкцый, калі б яно адбылося, расцэньвалася б беларускім бокам як вялікі крок у нармалізацыі адносін.

«Тады чаго яны хочуць дамагчыся? Ёсць адчуванне, што вас хочуць раздзяліць з Расіяй?»- удакладніў журналіст. «Гэта нейчая мара. Так было заўсёды, — адказаў Аляксандр Лукашэнка. — Я, вядома, далёка ўжо не савецкі чалавек. Але прынцыпы савецкія ўва мне жывуць самыя лепшыя. Чаму я ад гэтага павінен адмовіцца? Як амерыканцы не адмаўляюцца ад сваёй гісторыі, так і я. Таму гэта сяброўства і наша цеснае супрацоўніцтва з Расіяй гэта не толькі ў мяне. Але і ў калісьці самой савецкай Беларусі (а гэта была самая савецкая рэспубліка) гэтыя прынцыпы засталіся». 

STA_1842R_1.jpg

Аляксандр Лукашэнка нагадаў пра важны дыпламатычны прынцып — не абмяркоўваць трэція дзяржавы і лідараў, якія не прысутнічаюць пры размове. Магчымы разгляд нейкіх канцэптуальных пытанняў, звязаных з у тым ліку і з трэцімі краінамі. Але дамаўляцца аб нечым за іх спіной — недапушчальна. Разам з тым, здараецца, што ведаючы аб сяброўскіх адносінах Прэзідэнтаў Беларусі і Расіі, амерыканцы просяць Аляксандра Лукашэнку данесці пэўную інфармацыю да Уладзіміра Пуціна. Пра нядаўні такі прыклад расказаў беларускі лідар. Ён тычыцца магчымасці ўстанаўлення паветранага перамір’я паміж Расіяй і Украінай. На захадзе сцвярджалі, што Уладзімір Пуцін на гэта нязгодны. Але па словах Аляксандра Лукашэнкі, ён у гэта не паверыў і пагадзіўся абмеркаваць гэта пытанне з расійскім лідарам. «Яму тэлефаную і кажу: «Уладзімір Уладзіміравіч, вось такая праблема. Падымаюць пытанне». Ён мне па-сяброўску так, па-братэрску кажа: «Ды ты што?! Ды мы за! Мы не супраць. Але Украіна хай не наносіць удары са свайго боку». Я ўсё перадаў (адказ расійскага боку заходнікам). Кажу:"Дык вы ж не хочаце«. — «Як мы не хочам?» Ну, вы за Украіну зараз гаворыце. Так вы папярэдзіце кіраўніцтва Украіны, каб яны не бамбілі Расію. Расія не будзе па паветры наносіць удары па Украіне«, — расказаў падрабязнасці кіраўнік дзяржавы. 

Па яго словах, паветранае перамір’е стала б добрым першым крокам на шляху да поўнага спынення агню. Але ў дадзеным выпадку ніяк нельга сцвярджаць, што Расія супраць і нібыта імкнецца бамбіць мірныя гарады, як гэта абмяркоўваюць на Захадзе. «Пуцін не крыважэрны. Як бы вы яго не апісвалі ў Амерыцы. Ён не крыважэрны. Ён ведае, што такое сям’я, дзеці», — заявіў Аляксандр Лукашэнка. Ён нагадаў, што ёсць інфармацыйна-псіхалагічная аперацыі, у якой атрымалі поспех украінцы. «Не трэба тут казаць пра тое, што „Пуцін бамбіць мірных“. Давайце спынім ракетамі і беспілотнікамі біць па, як вы кажаце, мірным гарадах. А што, Зяленскі разбіраецца ў тым, куды паляціць беспілотнік і іншае? Яны на нашу тэрыторыю то з аднаго боку, то з другога залятаюць. Дзесьці ўжо паўсотні мы зафіксавалі, — адзначыў Аляксандр Лукашэнка. — Таму казаць, што па мірных гарадах, па мірным насельніцтву б’е Расія, а ўкраінцы такія пухнатыя, у белых пальчатках — гэта несправядліва». Прэзідэнт нагадаў, што вядомая Буча — гэта была добра спланаваная акцыя, каб паказаць агрэсіўнасць і крыважэрнасць расіян. Але, паводле яго, нічога падобнага там не было і арганізатары вядомыя, што Захад замяў.

«Мы не збіраемся на вас нападаць»

Журналіст пацікавіўся, ці не выклікае ў Расіі заклапочанасць актывізацыі дыялогу Беларусі з ЗША. На што Аляксандр Лукашэнка адказаў, што ў Расіі, як і ў ЗША, і іншых краінах ёсць розныя людзі і ў іх ёсць свае меркаванні. Ёсць у Расіі тыя, хто крытыкуе беларускую палітыку шматвектранасці. «Асноўны трэнд — поўная падтрымка нашай пазіцыі і поўнае паразуменне. Нас няма ў чым папракнуць. Паспрабуй мяне з пазіцыі Расіі ў чымсьці папракнуць. Мы ніколі не адмаўляліся, што мы суагрэсары з Расіяй. Так, суагрэсары. Вам зручна ў Амерыцы нас лічыць суагрэсарамі — добра. „Пуцін, Лукашэнка — два агрэсары“ — вам зручна гэта — і лічыце далей», — распавёў Аляксандр Лукашэнка. 

Журналіст звярнуў увагу, што пасля размовы з амерыканцамі было прынята рашэнне перанесці вучэнні «Захад-2025» ўглыб краіны. Прэзідэнт растлумачыў, чаму было прынятае такое рашэнне аб вучэннях, правядзенне якіх выклікала шмат шуму. Па яго словах, сёння ўсе разумеюць, украінцы вераць, што Беларусь не будзе нападаць на Украіну. Але гэтага не разумеюць заходнія суседзі — Польшча і краіны Балтыі. «Адводзячы войскі (гэта было маё распараджэнне) углыб краіны мы пераследавалі адну мэту — не даць вам магчымасць нас вінаваціць у тым, што мы рыхтуемся перарэзаць Сувалкскі калідор, захапіць на першым этапе тры балтыйскія рэспублікі, а потым Польшчу. Гэта глупства поўнае», — распавёў Прэзідэнт. І дадаў, што адвод войскаў не азначае, што пры ўзнікненні пагроз іх не вернуць назад. «Мы ім усім даказалі, што мы не збіраемся на вас нападаць і што мы вучэнні будзем праводзіць у цэнтры, у глыбіні Беларусі», — дадаў кіраўнік дзяржавы. 

«У нас цесныя адносіны — разарваць іх ніхто не зможа»

Аляксандр Лукашэнка пракаментаваў заяву еўрапейскіх палітыкаў аб тым, што еўрапейскія санкцыі будуць знятыя толькі пры выпадку, калі станоўчы эфект ад іх зняцця для Беларусі не пойдзе на дапамогу Расіі. «У нас з Расіяй саюзніцкія адносіны. Яны ўсе аформлены ў дагаворах. І ўсё, што паабяцалі да ваеннай аперацыі, падчас, пасля — мы гэта няўхільна будзем выконваць. Таму нейкія заходнія еўрапейцы, і нават амерыканцы ў нашы адносіны з Расіяй хай не лезуць», — заявіў ён. Кіраўнік дзяржавы нагадаў, што расійскі рынак для Беларусі самы ёмісты. І нават з практычнага пункту гледжання замяніць яго ніхто не зможа. Не кажучы ўжо пра юрыдычныя адносіны. «Расія ўжо ва ўсе свае дакументы ўключыла „нападзенне на Беларусь — гэта нападзенне на Расію“. Таксама і ў нас „напад на Расію — гэта напад на Беларусь“. Таму ў нас цесныя адносіны — разарваць іх ніхто не зможа. Асабліва балбатуны Еўрапейскага саюза», — заявіў Прэзідэнт.

«Я б Трампу расплюшчыў вочы на многія рэчы»

«Вы бачыце магчымасць як адзін з вынікаў гэтага дыялогу магчымасць сустрэчы з Трампам?» — спытаў Сайман Шустэр. На гэта Аляксандр Лукашэнка адказаў, што сумняваецца ў тым, што ў планах Трампа ёсць такое пытанне. «Але яму было б архікарысна, калі ён шчыры ў сваіх заявах аб унутранай і знешняй палітыцы. Яму б было вельмі карысна. Я б яму расплюшчыў вочы на многія рэчы. У тым ліку, амерыкана-расійскія адносіны, па канфлікце ва Украіне, асабліва. Натуральна, пра пазіцыю Беларусі». — заўважыў ён. 

Таксама беларускі лідар адзначыў, што ні адзін лідар не ведае Уладзіміра Пуціна лепш за яго і таму ў тэорыі Аляксандр Лукашэнка мог бы параіць Дональду Трампу, ахарактарызаваць і апісаць наогул, як выбудоўваць адносіны ЗША з Расійскай Федэрацыяй. «І гэта не таму, што амерыканцы дурныя і там няма каму сказаць. Яны проста не гавораць, — удакладніў кіраўнік дзяржавы. — Вы яго (Трампа) характар ведаеце не горш за мяне. А я -трампіст, як я сябе часта называю. Я не прыхільнік Байдэна. І я гэта казаў, калі Байдэн быў ва ўладзе». Беларускі лідар нагадаў, што вельмі актыўна публічна крытыкаваў усё, што рабілі былыя амерыканскія ўлады з Дональдам Трампам напярэдадні выбараў. Пры гэтым, Аляксандр Лукашэнка звярнуў увагу, што крытыкуе Дональда Трампа за балбатню ў сродках масавай інфармацыі. Як прыклад — сітуацыя з пошлінамі. Беларускі лідар упэўнены, што перш чым заяўляць аб нейкіх мерах, трэба ўсё прааналізаваць і ўзважыць. Таму, як пажартаваў Прэзідэнт, у Амерыцы «не хапае свайго дыктатара», які б сказаў праўду ў вочы. 

11.jpg

Журналіст звярнуў увагу, што амерыканскаму кіраўніцтву падабаюцца канкрэтныя крокі, і прывёў у прыклад вызваленне зняволеных. Менавіта так гэта было пададзена. Аляксандр Лукашэнка пацвердзіў, што гэтыя крокі сталі вынікамі дамоўленасцей з прадстаўнікамі ЗША. І акцэнтаваў, што збеглыя ніякага дачынення да вызвалення гэтых людзей не маюць. Яны ніколі не ставілі такое пытанне. Гэта дамоўленасці беларускай улады з амерыканцамі. І адпусцілі тых, каго прасілі амерыканскія дыпламаты. І як адзначыў кіраўнік дзяржавы, акрамя Ціханоўскага аб якім усе гавораць, ёсць яшчэ 13 чалавек. І да гэтага адпускалі людзей. «Калеснікава і Ціханоўскія — іх віна ў тым, што яны ўцягнулі многіх людзей у гэта і кінулі. Яны ж іх кінулі», — дадаў ён.

Разам з тым, у Беларусі разглядалася магчымасць памілавання кіраўніком дзяржавы тых зняволеных, пра якія прасілі амерыканцы. І гэта людзі, асуджаныя за здзяйсненне сур’ёзных злачынстваў. У прыватнасці, адзін быў прысуджаны да смяротнага пакарання (грамадзянін Германіі) і яго вызваленне было краевугольным каменем пры ажыццяўленні абмену паміж Расіяй і краінамі Захаду. У такім выпадку Прэзідэнт прыняў рашэнне аб памілаванні. 

«Яны парушаюць усе нормы і правілы. Чаму вы маўчыце?» 

Аляксандр Лукашэнка яшчэ раз паўтарыў свой нязменны прынцып — трэба размаўляць, а не будаваць плот. Як гэта зараз робяць, напрыклад, палякі. Тым больш, што звярнуў увагу Аляксандр Лукашэнка, мігранты, ад якіх нібыта ахоўвае гэты плот, пераадольваюць яго за тры з паловай хвіліны. Беларускі лідар перакананы, што ў Польшчы плацяць за арганізацыю нелегальнай міграцыі, дастаўляюць іх на граніцу з Германіяй. «Немагчыма, каб чалавек прайшоў праз усю краіну і яны гэтага не заўважылі. Гэта немагчыма. Тым больш у цяперашняй сітуацыі, — сказаў Аляксандр Лукашэнка. — І мы бачым гэты рух. Але мы мігрантаў — і пра гэта я таксама папярэдзіў палякаў, літоўцаў і латышоў — не ловім. Чаму? Таму што адмовіліся супрацоўнічаць з намі па міграцыйнай палітыцы. Гэта факты. Адмовіліся, увялі супраць нас санкцыі. Гэта ж факты». Прэзідэнт гэта не раз казаў і паўтарыў зноў, што з пятлёй на шыі дапамагаць еўрапейцам (якія ж і накінулі на Беларусь гэтую пятлю) дапамагаць не будзе. І адзначыў, што нічога дрэннага палякам не жадае. 

Беларускі лідар заўважыў, што ў Еўрапейскім саюзе выпрацавана міграцыйная палітыка. «Але ў гэтай палітыцы няма пункта „забівай і выкідвай назад.“ Яны забіваюць людзей (у нас гэтыя факты ўсе зафіксаваныя) і выкідваюць назад. Калючкай зацягнулі мяжу, гіне звяр’ё — а гэта ж Белавежская пушча — гэта ж міграцыя жывёл. Яны ж забіваюць іх. Чаму вы маўчыце? — заўважыў Прэзідэнт. — Яны парушаюць усе нормы і правілы. Нават у савецкія часы (я служыў на той мяжы, я пагранічнік) мы не выбудоўвалі сістэму сігналізацыйную там, дзе праходзілі звяры. Гэта паважалася заўсёды. Там, дзе звяры павінны хадзіць, жабы гэтыя — трубы рабілі. Усе заканапацілі, людзей забілі, перакінулі назад».

«Калі хтосьці пераступіць нашу мяжу, мы адкажам адразу ўсёй той зброяй, што ў нас ёсць»

Саймана Шустэра цікавіла беларуская палітыка шматвектарнасці. І больш за ўсё, з найбліжэйшым саюзнікам і партнёрам. Журналіст спытаў, ці ўпэўненае беларускае кіраўніцтва ў надзейнасці Расіі як партнёра і ў тым, што Расія прыйдзе на дапамогу нашай краіне, пры неабходнасці. «Я ў такім ключы не думаю. Таму што я ведаю цану Беларусі для Расіі. — заявіў Прэзідэнт. — Страта Беларусі — гэта страта часткі Расіі. Гэта ў мазгах забіта ў расіян, і мы гэта выдатна разумеем». 

Аляксандр Лукашэнка адзначыў, што як Прэзідэнт Беларусі думае перш за ўсё пра бяспеку Беларусі. Таму, зыходзячы з сітуацыі навокал, па дамоўленасці са «старэйшым братам» у Беларусь была вернутая ядзерная зброя. Супраць ядзернай дзяржавы ніхто не пачне вайну. «Як бы ні хацелі вы супраць Паўночнай Карэі, вы супраць яе вайну не пачынаеце. Таму што, як вы кажаце: „гэта звар’яцелыя могуць і нанесці ўдар“. Ну як мінімум па базах, якія недалёка. Па вашых саюзнікам, вы ўлічваеце пазіцыю і Паўднёвай Карэі, і Японіі — малайцы так і павінна быць. Дакладна так і тут».

Без названия.jpg

Адказваючы на ўдакладняючае пытанне аб ядзернай дактрыне Беларусі, Аляксандр Лукашэнка расказаў, што ім падпісаны адпаведны ўказ, які рэгламентуе абыходжанне з ядзернай зброяй. «Ён знаходзіцца ў сейфах у тых, у каго ён павінен знаходзіцца. Мы дакладна разумеем і ўяўляем, што гэта такое, як гэта рабіць. Мэты вызначаны», — дадаў кіраўнік дзяржавы. Прэзідэнт заявіў, што Беларусь кожны дзень, кожны месяц рыхтуецца да вайны, каб яе пазбегнуць. Па яго словах, наша краіна вынесла ўрокі з усіх войнаў і ўзброеных канфліктаў. «Наша канцэпцыя заснаваная на тым, што мы гатовыя нанесці непрымальную шкоду Польшчы, Літве, Латвіі там, Эстоніі — хто супраць нас будзе ваяваць. Непрымальную шкоду. Я адзін з элементаў вам толькі што апісаў. Таму яны разумеюць, што ў дадзеным выпадку і Расія ў тым аб’ёме, які нам сёння патрэбны, дапамагае і дапаможа як саюзнік», — заявіў беларускі лідар. Ён таксама расказаў, што, акрамя ядзернай зброі да канца года ў нас будзе і «Арэшнік», ужо вызначаныя раёны, дзе будзе размешчаная гэта зброя. 

«Ужываць ядзерную зброю ні Пуцін, ні я — ніхто гэтага не хоча. Мы ж не самазабойцы, мы ж выдатна гэта разумеем. Але вашы сатэліты, сябры, саюзнікі хай таксама гэта зразумеюць. І я адкрыта казаў, калі хтосьці пераступіць нашу мяжу, мы адкажам адразу ўсёй той зброяй, што ў нас ёсць», — папярэдзіў Аляксандр Лукашэнка, акцэнтаваўшы, што гэта не запалохванне.

У той жа час Прэзідэнт адзначыў, што ў выпадку небяспекі адразу ніхто ядзерную зброю ўжываць не будзе — гэта нелагічна. «Мы будзем бачыць, мы будзем гатовыя да ўсяго. Вы ведаеце, што ў нас ядзерная зброя — і бомбы і ракеты. Таму ў залежнасці ад становішча мы будзем вырашаць гэтыя пытанні. Я нават не казаў, што побач з намі ў гэты момант будзе стаяць Расія. Мы гэтага не хочам. Вы гэтага не хочаце. Значыць, добра — вайны не будзе», — адзначыў ён. 

«Гэта называецца палітыкай балансавання»

Аляксандр Лукашэнка ўзгадаў плакат аб тым, што Беларусь нібыта акупавана Крамлём, якая вісіць на мяжы з Літвой. Пра гэта ў пачатку інтэрв’ю расказаў Сайман Шустэр. «Слухайце, а Украіна сёння кім акупаваная? Багатая, магутная, у тры разы багацейшая за Беларусь, кім яна акупаваная? Яна што, не акупаваная? А Польшча кім акупаваная? А краіны Балтыі, якія поўзаюць там нават не ў амерыканцаў. Амерыканцы ўжо, напэўна, пагардліва на іх глядзяць. У еўрапейцаў, у тых жа палякаў поўзаюць. Там са стала крошкі скінулі — яны хапаюць, каб іх падзяўбсці, як кураняты. Яны не акупаваныя?»- спытаў кіраўнік дзяржавы. 

Па яго словах, сярэднія і малыя дзяржавы ад кагосьці залежаць. І ўсе імкнуцца да кагосьці прыхінуцца, быць у саюзе, каб забяспечыць у тым ліку сваю бяспеку. «Гэта называецца палітыкай балансавання. Мяне часта папракалі, што я ледзь не на двух крэслах хачу ўседзець. Ніколі на двух крэслах не сядзеў», — заявіў Аляксандр Лукашэнка. Ён нагадаў, што Беларусь заўсёды імкнулася развіваць дружалюбныя адносіны са сваімі суседзямі. «І потым, у мяне ж і інтарэсы ёсць нейкія ў гэтых дзяржавах. У тым жа Еўрапейскім Саюзе. І нават у далёкай Амерыцы ёсць свае інтарэсы. Перш за ўсё эканамічныя. Дыпламатычнага характару. Што тут дрэннага? Гэта натуральна», — канстатаваў Прэзідэнт.

Разам з тым, ён прызнаў, што нязменным саюзнікам, які нас заўсёды падтрымліваў, застаецца Расія. Кітай, рынак якога для нас расце. Ёсць цікавасць і ў краінах Далёкай дугі. «Гэта ж натуральна. І свет жа мяняецца. Нельга ж вось раз і назаўжды сесці ў той жа воз, як гэта было 100 гадоў таму ці ў савецкія часы, і на ім ехаць. Свет змяніўся, і мы павінны мяняцца. Калі не будзем мяняцца, разатруць і знішчаць», — перакананы кіраўнік дзяржавы. 

«Я не павінен дапусціць такой сітуацыі, каб Кітаю прыйшлося ўзважваць»

У працяг размовы аб знешняй палітыцы Беларусі Сайман Шустэр спытаў пра адносіны Беларусі і Кітайскай Народнай Рэспублікі. Аляксандр Лукашэнка расказаў, што ўпершыню наведаў Кітай яшчэ ў дэпутацкія гады і ўжо тады інтуітыўна адчуў, што за гэтай краінай будучыня. Прэзідэнт расказаў, як знаёміўся з кітайскай вёскай, бачыў, як працуюць кітайцы, ацаніў узровень іх патрыятызму. І вярнуўшыся заявіў, аб тым, што трэба пераймаць кітайскі досвед. Але тагачасныя ўлады гэтага не ацанілі, яны лічылі, што Кітай ніколі не падымецца. «Але я тады заклікаў, будучы дэпутатам. Я да чаго? 30 з лішнім гадоў у мяне вопыт супрацоўніцтва з Кітаем», — адзначыў беларускі лідар. 

  • Усталяваліся і сяброўскія адносіны з кітайскім лідарам Сі Цзіньпінам. Яшчэ будучы другім чалавекам у Кітаі, ён прылятаў да Аляксандра Лукашэнкі. «Я памятаю, ён папрасіў мяне ахарактарызаваць, як я бачу сітуацыю ў свеце. Пра многае гаварылі. Мы падышлі да глобуса (гэты глобус у мяне ў кабінеце да гэтага часу), і на карце я ахарактарызаваў сітуацыю так, як разумеў. Пра нашы адносіны з Кітаем яму распавядаў», — падзяліўся Аляксандр Лукашэнка. 

Ён расказаў, што ў свой час Беларусь перадавала Кітаю тэхналогіі ў вытворчасці самазвалаў, што таксама ўмацавала давер і адносіны паміж краінамі. «У нас вельмі моцныя адносіны. Вы ведаеце, мой малодшы сын вучыцца ў Кітаі. У нас усталяваліся з імі ўжо такія, ведаеце, сямейныя, можна сказаць, адносіны», — заявіў Прэзідэнт. Ён расказаў, што часта яны з лідарам Кітая абмяркоўваюць пытанні супрацоўніцтва, глабальны парадак у нефармальнай, сямейнай абстаноўцы, бываюць у гасцях адзін у аднаго. 

Журналіст пацікавіўся, ці не выклікае гэта рэўнасць у Расіі. Аляксандр Лукашэнка заўважыў, што ёсць там людзі, якія хочуць падагрэць сітуацыю паміж Беларуссю і Расіяй, выкарыстоўваючы Кітай. «Таму я ведаю, што такое Кітай, іх асцярожная палітыка, іх адносіны з намі і з Расіяй, дзе ім, не дай Бог, прыйдзецца ўзважваць. Таму, у адрозненне ад Валодзі Зяленскага, я не павінен дапусціць такой сітуацыі, каб Кітаю прыйшлося ўзважваць», — заявіў Аляксандр Лукашэнка. Ён заўважыў, што Зяленскаму ў свой час трэба было ўсё ўзважыць і не спяшацца «будзіць мядзведзя», які побач. «Ці па-іншаму, калі гэта апісаць, пытанне суверэнітэту — цяжка захаваць суверэнітэт, калі жывеш побач з мядзведзем, я разумею», — удакладніў журналіст. «Цяжка, вы правільна сказалі. Але вы не сказалі немагчыма, пагадзіўся Прэзідэнт. — Гэта залежыць ад таго, як ацэньваць гэты суверэнітэт. Як узважваць яго. Наколькі гэта захаванне незалежнасці і суверэннасці з’яўляецца прыярытэтам». 

«Калі застаўся — працуй»

Журналіст закрануў і пытанні ўнутранай палітыкі Беларусі. Ён заўважыў, што пра малодшага сына Прэзідэнта часта кажуць як аб пераемніку кіраўніка дзяржавы. «Я так і ведаў, што ты хочаш спытаць. Не, не, не. Вось ты ў яго спытай — ты яго можаш так моцна пакрыўдзіць гэтым», — адказаў на гэта Аляксандр Лукашэнка. Ён дапускае, што наступным прэзідэнтам Беларусі можа стаць чалавек, які будзе праводзіць некалькі іншую палітыку. "Толькі адразу няхай нічога не ламае, а так, як я рабіў, — абапіраючыся на плечы моцных, на тое, што ёсць, спакойна, эвалюцыйна развіваў краіну, каб не было вось гэтай ломкі рэвалюцыйнай. А калі ён пераканае грамадства, што трэба ісці да нейкага іншага стану, — калі ласка«,- сказаў беларускі лідар. 

000019_1754651812_730906_big.jpg

Сайман Шустэр спытаў, ці будзе Аляксандр Лукашэнка вылучацца на новы прэзідэнцкі тэрмін. «Не, я цяпер ужо не планую, ужо не планую». — адказаў ён. Прэзідэнт расказаў, што ўжо і на гэтыя выбары не хацеў ісці, нават ведаючы, што людзі адназначна падтрымаюць. «Ну вось... яны сказалі: не, мы не гатовыя. І быў пастаўлена пытанне так, што я здраднік, я збегчы хачу. Давялося застацца. Як чалавек вясковы (у вёсцы ўсе прывыклі, асабліва ў той час, працаваць і працаваць), калі застаўся — працуй. Дзесьці, можа, і не трэба было па палях гэтым ездзіць бываць на заводах. Але я разумеў, што я павінен з людзьмі сустракацца, падтрымліваць. Я павінен сігналы ў грамадства даць і гэтак далей. Калі гэта ўборачная кампанія (вельмі складаная, цяжкая сёлета: заліло ўсё, але ўраджай добры), — я павінен быць з сялянамі. Яны і хочуць, яны любяць, калі Прэзідэнт з імі. Ну я таксама люблю, сам з вёскі, я ў іх бываю. Таму, нягледзячы на гэта, што мне давялося (шчыра пра гэта кажу) застацца Прэзідэнтам, я працаваў і буду працаваць з поўнай аддачай, выконваць свае абавязкі», — заявіў Аляксандр Лукашэнка. 

Журналіст звярнуў увагу, што беларускі лідар маладзейшы за Дональда Трампа, якому хутка 80 гадоў. «Але я вам скажу, ён прыстойна выглядае. Але я таксама чалавек спартыўны, спортам займаюся і стараюся такі лад жыцця весці. Я наогул ніколі не піў, спортам займаюся, не куру. Ён таксама не курыць. Думаю, што магу ад яго не адстаць у плане стану здароўя», — заявіў Прэзідэнт. Ён падкрэсліў, што беглыя часта націскаюць на яго здароўе. «Але я магу сабе дазволіць вось такое разважанне: Трамп — гэта ж бульдозер, конь. Буду старацца, каб быць мацнейшым за Трампа», — адзначыў Аляксандр Лукашэнка.

Фота БелТА

arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю