Top.Mail.Ru

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

10.08.2025 | 09:00
Авен. Накіруйце вашу бурную энергію ў сферу творчасці і асабістых адносін. Настройцеся на хвалю кахання. Прыўнясіце часцінку гармоніі і велікадушнасці ў свае будні. Паспрабуйце праводзіць больш часу з тымі, хто вам дарагі. Калі вы хочаце быць у цэнтры ўвагі, то яскравыя публічныя выступленні, грамадская дзейнасць, а таксама ўдзел у конкурсах і спартыўных спаборніцтвах дазволіць сарваць лаўры пераможцы. Выйгрыш абяцаюць судовыя справы.

Цялец. Вам лепш расслабіцца, дазволіць сабе адпачыць і выспацца. Больш бывайце на свежым паветры і звяртайце ўвагу на патрэбы свайго арганізма. Добры час для рамонту ці пераабсталявання жылля, працоўнага месца, дапаможных памяшканняў. Магчыма з’яўленне ў доме гадаванца. Складаюцца спрыяльныя ўмовы працы і камфортныя адносіны з калегамі.

Блізняты. Для вас надыходзіць удалы час для рамантычных сустрэч, прыемных знаёмстваў і флірту, любоўнай перапіскі. Выбраннік чакае ад вас разумення, дабрыні, размоў па душах. Іскра ў сэрцы можа запаліцца ў дарозе, транспарце, у навучальнай установе. Не пазбягайце грамадскіх месцаў, дзе ёсць магчымасць яскрава праявіць сваю харызму. Плённа пройдуць дзелавыя сустрэчы, перамовы, субяседаванні, удзел у навучальных мерапрыемствах.

Рак. Вам прыйдзецца даспадобы пакупка прадметаў хатняга ўжытку, мэблі, садовага інвентару. Інвестыцыі ў сям’ю створаць надзейны тыл у будучыні і дадуць вам адчуванне бяспекі. Менавіта на гэтым тыдні заснаванне ўласнага бізнесу, сямейнага прадпрыемства, фермерскай гаспадаркі, абсталяванне майстэрні маюць усе шанцы на поспех. Ствараецца спрыяльная глеба для разважанняў аб сваіх каранях і магчымасць разабрацца ў глыбінных устаноўках. Ну і таксама не забывайце, што кантроль эмоцый — ваша выратаванне.

Леў. Вы канструктыўна будзеце вырашаць справы, звязаныя са сродкамі сувязі і транспарту, атрыманнем і апрацоўкай інфармацыі, работай з дакументамі. Вы здольныя знайсці агульную мову з як дзелавымі партнёрамі, так і са сваякамі. Варта толькі змяніць успрыманне і звярнуць сітуацыю на сваю карысць. Добры перыяд для навучання, кар’ернага росту, пашырэння кола знаёмстваў. Выкарыстоўвайце яснасць розуму для планавання сваіх спраў. Для гэтага практыкуйце медытацыю, дыхальныя практыкаванні, больш бывайце на свежым паветры.

  • Дзева. Удзяліце час рэчам, якія вас напаўняюць энергіяй і пачуццём задаволенасці. Больш увагі — ментальнаму здароўю і захаванню ўнутранага спакою. Заняткі мастацтвам, музыкай, дызайнам, фотасправай, наведванне маляўнічых мясцін умацуюць пазітыўнае стаўленне да жыцця. Магчымы дадатковы даход, атрыманне падатковых ільгот, субсідый. Выгадна набываць тавары для камфорту, здароўя і догляду за сабой.

Шалі. Зрабіце першы крок да мэты. Вас чакаюць выдатныя перспектывы і новыя магчымасці як у асобасным росце, так і ў знешнім пераўтварэнні. Дзейнічайце актыўна, каб праявіцца ярка і амбіцыйна. Рыхтуйцеся да нечаканых прапаноў. У гэтыя дні карысна прыўносіць перамены і абнаўленні ў сваё жыццё. Падумайце аб цікавым хобі, асвойвайце новыя тэхналогіі. Патрапіць у актуальны трэнд дапаможа ўдзел у актыўных мерапрыемствах, накіраваных на інтарэсы грамадства ці згуртаванне з аднадумцамі.

Скарпіён. У вас моцна праяўляецца творчая і духоўная сіла. У гэты перыяд асабліва эфектыўна займацца і аздараўленнем уласнага арганізма, асабліва нервовай сістэмы, пазбаўляцца ад шкодных звычак і залежнасцяў. Зносіны з прыродай і водныя працэдуры падтрымаюць на гэтым шляху і падораць эмацыянальны камфорт. Тыдзень таксама спрыяльны для пабудовы нефармальных стасункаў з начальствам.

Стралец. Для вас зоркі адкрываюць магчымасці ўпісацца ў іншародную культуру, навуковыя праекты ці карпаратыўны бізнес. Рэкамендуецца вызваліцца ад састарэлых поглядаў і ідэй. Курс на новыя сучасныя канцэпцыі дасць дынаміку асобаснага развіцця і прарыў, які дазваляе дасягнуць чагосьці вартага. Гэты час, калі вы зможаце знайсці надзейных сяброў, аднадумцаў, стварыць сваю каманду. Калі з’явіцца магчымасць адправіцца ў падарожжа, абавязкова выкарыстоўвайце яе. Запрасіце з сабой сяброў і разам прыдумайце маршрут для паездкі.

Казярог. У вас узрастае энергаёмістасць, амбіцыйнасць і імкненне да высокага статусу ў грамадстве. Ваша цвёрдасць і рашучасць дапамогуць ажыццяўленню планаў. Магчыма прызначэнне на высокааплатную пасаду. Новыя пачынанні і фундаментальныя праекты прынясуць стабільны вынік. Спрыяльны момант для пачатку курсу аздараўленчых працэдур і рэабілітацыі, удзелу ў спартыўных мерапрыемствах, рэалізацыі бізнес-праектаў або рэгістрацыі ўласнай кампаніі. І галоўнае памятайце — калі ёсць падтрымка калектыву, лягчэй дасягнуць мэты.

Вадаліў. Вас чакае аптымістычны настрой і прыліў сіл, што стварае спрыяльны фон для наладжвання адносін з высокапастаўленымі асобамі, кансультантамі і экспертамі ў розных галінах. Тыдзень спрыяльны для супрацоўніцтва з замежнымі партнёрамі, заключэння здзелак з буйнымі кампаніямі, узаемадзеяння з навуковымі арганізацыямі. Смялей пачынайце новыя праекты. Надыходзіць ваш зорны час для актыўнай і плённай грамадскай дзейнасці.

Рыбы. У вас павялічваецца працаздольнасць, актыўнасць, памяркоўнасць. Вы адчуваеце сябе гатовымі да здзяйсненняў і лёгка дасягаеце патрэбных вынікаў. Да таго ж зоркі і планеты адкрываюць вам магчымасці і дадатковыя рэсурсы рухацца наперад з новымі сіламі і падтрымкай калектыву. Чакаецца павышэнне попыту на вашы паслугі. У дзелавых і службовых пытаннях праяўляйце напорыстасць і дзейнасць. Пры гэтым важна апірацца толькі на правераныя актывы. Дадайце ў штодзённы распарадак дня фізічныя практыкаванні.


arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю