Top.Mail.Ru

«Самае галоўнае з інтэрв'ю, што мы, беларусы, можам зразумець, — у нас моцны лідар»

09.08.2025 | 10:10
Эксперты – аб рэзанансным інтэрв’ю Прэзідэнта амерыканскаму журналісту

«Самае галоўнае з інтэрв'ю, што мы,  беларусы, можам зразумець, —  у нас моцны лідар»

Старшыня Пастаяннай каміссіі Палаты прадстаўнікоў па правах чалавека, нацыянальных адносінах і сродках масавай інфармацыі Мікалай БУЗІН:

— Пытанні гарантавання нацыянальнай бяспекі былі лейтматывам інтэрв’ю, дадзенага Прэзідэнтам Беларусі Аляксандрам Лукашэнкам амерыканскаму журналісту і пісьменніку Сайману Шустэру. Асаблівая ўвага і аўтара інтэрв’ю, і ўсіх гледачоў была прыкавана да пытанняў забеспячэння ядзернай бяспекі. Кіраўнік дзяржавы без хітрыкаў, вельмі сумленна, расказаў пра ўсё, што зроблена ў гэтай галіне. Як вядома, толькі дзякуючы Расійскай Федэрацыі на тэрыторыю Рэспублікі Беларусь была вернута ядзерная зброя. І, як мы ведаем, гэта была просьба Аляксандра Лукашэнкі да Уладзіміра Пуціна па гэтым пытанні. Для чаго ўсё гэта было зроблена?

Каб наш народ жыў спакойна, каб мы, беларусы, былі ўпэўненыя, што ніхто не паквапіцца на наш суверэнітэт.

За ўсе гады існавання ядзернай зброі ні адна ядзерная дзяржава не была падвергнутая нападу з боку каго б там ні было.У сувязі з гэтым кіраўнік дзяржавы выразна даў зразумець, што Беларусь разам з Расіяй, што мы сумесна вырашаем пытанні забеспячэння нацыянальнай бяспекі і бачым, што адбываецца вакол нас.А таму гатовыя да нейтралізацыі любых пагроз разам у рамках Саюзнай дзяржавы.

На тэрыторыі нашай краіны ўжо сёння ёсць неабходны ядзерны патэнцыял. У нас ёсць планы прымянення гэтай зброі, узгодненыя адно з адным.

У Беларусі распрацаваны дакументы, якія дазваляюць вырашыць любыя задачы ў названай сферы. Даканца года ў нас павінен з’явіцца «Арэшнік». Мы пра гэта заяўлялі, мы пра гэта казалі.

Самае галоўнае з інтэрв’ю, што мы, беларусы, можам зразумець,— у нас моцны лідар.Чалавек, якім мы можам ганарыцца, які адказвае за ўласныя словы і не баіцца ўзяць на сябе адказнасць.Ён упэўнена глядзіць у будучыню і ўпэўнена вядзе Рэспубліку Беларусь у напрамку стварэння.

«Не прымушайце нас мабілізоўвацца»

Член Пастаяннай камісіі Савета Рэспублікі па заканадаўстве і дзяржаўным будаўніцтве Людміла САПЕГА:

— Менавіта гэты пасыл Аляксандра Лукашэнкі, сказаны ім у інтэрв'ю карэспандэнту часопіса «Тайм», павінен быць пачутым «калектыўным» Захадам у першую чаргу.

Як і сцвярджэнне, што ніякага новага Нюрнберга з Расіяй і Беларуссю на лаве падсудных не будзе. Проста таму, што судзяць заўсёды пераможцы.

Але, як заявіў наш Прэзідэнт, Захад ніколі не пераможа Расію і Беларусь. Беларускі Прэзідэнт літаральна ашаламіў Саймана Шустэра шчырасцю сваіх адказаў, кожны з якіх засноўваўся на рэальных фактах, а не на домыслах і фантазіях. Гэта тычылася і відавочна інспіраванага скандалув акол Бучы, інезадаволенасц і пэўнымі палітычнымі колам і ў Расіі нашымі перагаворамі з ЗША,і спроб подкупам у выглядзе скасавання санкцый адарваць Беларусь ад Расіі.Чаго, як сказаў беларускі лідар, не будзе ніколі, таму што наша краіна не проста жыве з Расіяй у Саюзнай дзяржаве, звязана з ёй шматлікімі дагаворамі і пагадненнямі, агульным гістарычным мінулым  і адзінствам поглядаў на будучае светаўладкаванне. Сутнасць гэтых адносін Аляксандр Лукашэнка выказаў адной кароткай фразай — за спінай у Расіі Беларусь па фундаментальных пытаннях ні з кім дамаўляцца не будзе.

Пры гэтым Аляксандр Лукашэнка прызнаў вызначальную ролю ЗША ў міжнароднай палітыцы і аддаў належнае прэзідэнту Трампу як ініцыятару мірных перагавораў па ўрэгуляванні сітуацыі на Украіне.Тым самым чарговы раз пацвердзіўшы свой аўтарытэт як прынцыповаг а прыхільніка міру,  дасведчанага і мудрага палітыка, які стаяў на рэалістычных пазіцыях. Няма сумненняў,што інтэрв'ю Аляксандра Лукашэнкі часопісу «Тайм» увойдзе ў топ навін, паколькі многім людзям, абалваненым заходняй прапагандай, на многія падзеі апошніх гадоў дазволіць зірнуць зусім з іншага ракурсу.

Мы прымаем меры для адэкватнага рэагавання ў выпадку пагрозы

Член Пастаяннай камісіі Палаты прадстаўнікоў па нацыянальнай бяспецы Міхаіл АКСЯНЮК:

— Прэзідэнт Беларусі нікому не адмаўляе ў інтэрв’ю. І тым самым даносіць да сусветнай грамадскасці сваю пазіцыю, пазіцыю Беларусі. Як мы бачым з інтэрв’ю, пункт гледжання насельніцтва заходніх краін і пункт гледжання насельніцтва Беларусі і Расіі абсалютна супрацьлеглыя. Прычым пункт гледжання Захадудалёкі ад праўды. І мы бачым, што вядзецца мэтанакіраваная прапаганда сяроднасельніцтва Захаду для таго, каб дыскрэдытаваць і Расію, і Беларусь.

Гэтаж робяць і кіраўнікі сумежных з намі краін. Яны нарошчваюць звычайныя ўзбраенні. Стаіць пытанне аб завозе ядзернай зброі ў туюж Польшчу. Літва ўся перапоўненая замежнымі войскам і на палігонах. У месцах пастаяннай дыслакацыі адмабілізоўваюцца новыя злучэнні. Мы гэта бачым. Каб супрацьстаяць гэтаму, неабходна выдаткаваць вельмі шмат сіл і сродкаў.І мы разумеем, што, калі ўвяжамся ў гонку ва ўзбраенні, прайграем эканамічна.

Кіраўніцтва краіны на чале з Прэзідэнтам робіць усё, каб змякчыць гэты ўдар. Трэба рыхтавацца да вайны. Гэты тэзіс агучыў у інтэрв’ю амерыканскаму журналісту кіраўнік дзяржавы.Мы кожны дзень рыхтуемся да вайны. Мы не ўзводзім абарончых збудаванняў,не павялічваем колькасць нашай арміі.Мы прымаем меры, якія дазволяць нам адэкватна адрэагаваць у выпадку ваеннай пагрозы. Гэта сумесныя меры, якія прымаюцца з нашым стратэгічным саюзнікам — Расійскай Федэрацыяй. І туюж ядзерную зброю нам даў наш саюзнік. Той жа «Арэшнік» нам дасць Расія. Але гэта будуць менавіта тыя меры, якія дазволяць адэкватна адрэагаваць у выпадку агрэсіі з боку нашых суседзяў. 

Інтэрв’ю Прэзідэнта — голас розуму ў эпоху канфрантацыі

Член Пастаяннай камісіі Савета Рэспублікі па міжнародных справах і нацыянальнай бяспецы Андрэй КРЫВАНОСАЎ:

— Аляксандр Лукашэнка зноў прадэманстраваў якасці дасведчанага стратэга, здольнага аналізаваць сітуацыю і бачыць далей імгненнай палітычнай абстаноўкі. Яго прапанова аб стварэнні рэгуляванай прыгранічнай зоны паміж Расіяй і Украінай адлюстроўвае глыбокае разуменне канфлікту — гэта не проста рыторыка, а прадуманы падыход да забеспячэння стабільнасці і бяспекі. Асаблівай увагі заслугоўвае перасцярога беларускага лідара аб рызыках зацягвання перагавораў. Мудры палітык, ён не пазбягае складаных тэм і не баіцца казаць відавочныя ісціны, папярэджваючы аб рэальнай пагрозе тэрытарыяльных страт для Украіны.

Пазіцыя Аляксандра Лукашэнкі адрозніваецца прагматызмам. Ён кажа пра неабходнасць узаемных уступак, абвяргаючы ілюзіі аб аднабаковай перамозе. Яго ацэнка пазіцыі Расі і ўзважаная, а папярэджанне аб магчымым падзеле Украіны абгрунтаванае.

Заклік Прэзідэнта да неадкладных перагавораў, без зацягвання канфлікту і закулісных гульняў, гучыць больш чым разумна. Ва ўмовах, калі эмоцыі пераважаюць над розумам, беларускі лідар застаецца адным з нямногіх палітыкаў, якія захоўваюць здольнасць да аналізу і пошуку рэальных шляхоў да міру.

Гэта не проста пасрэдніцкая пазіцыя — гэта дэманстрацыя палітычнай мудрасці і дальнабачнасці, калі нацыянальныя інтарэсы сваёй краіны аба-раняюцца не праз эскалацыю, а праз прадухіленне глабальнай сусветнайкатастрофы. З інтэрв’ю відавочна: прапанаваная Прэзідэнтам Беларусі логіка ўрэгулявання канфлікту заслугоўвае самага сур’ёзнага разгляду ўсімі бакамі.

Беларусь з’яўляецца самым кароткім мастом паміж Вашынгтонам і Масквой

Эксперт у галіне нацыянальнай бяспекі Аляксандр ЦІШЧАНКА:

— Амерыканцы ўжо пэўны час спрабуюць змяніць вектар у плане адносін Захад—Усход, І амерыканцы ў гэтых адносінах спрабуюць быць вядучымі для ўсіх астатніх. Тое, што датычыцца частых кантактаў з Мінскам (так, і аналітыка была нядаўна Інстытута Куінсі наконт Беларусі), размова ідзе аб тым, што Беларусь з’яўляецца сувязным фактарам — самым кароткім мостам паміж Вашынгтонам і Масквой. Таму тут інтарэсы амерыканскія вельмі зразумелыя. Чаму з’яўляюцца гэтыя кантакты? Яны спрабуюць зняць заслону, якую накидали свайму электарату з пункту гледжання, хто такая Беларусь, хто такія беларусы і зноў жа, хто такі Лукашэнка. Цяпер ім трэба стварыць імідж карысны для Амерыкі. Не тое, што добрае, а карыснае. Таму што гэтае пытанне трэба будзе тлумачыць: столькі гадоў яны пераконвалі амерыканцаў і заходні свет, прымушалі думаць, што тут усё дрэнна, а цяпер аказалася, як пішуць аналітыкі, што гэта проста шматвектарная палітыка, гэта суверэнная дзяржава, дзяржава, якая добра развіваецца. Так, яны сябруюць з Расіяй. Але яны гатовы сябраваць і з Захадам. Таму гэтая тактыка, я б сказаў, нават такое перафарматаванне мяккай сілы ў адносінах да Беларусі.

Ім трэба стварыць станоўчы імідж не толькі Лукашэнку ў Амерыцы, але і стварыць станоўчы імідж Амерыкі тут, у Беларусі. Яны вырашаюць двайную задачу ў гэтым плане. Палітыка гэтай мяккай сілы — пранікаць ва ўсе кропкі, у якія можна пракрасціся. Бо блакада была сапраўды моцная. Таму такая кагнітыўная цякучасць у іх павінна адбывацца ў гэтым плане. Я ўпэўнены, што гэтае не апошняе інтэрв’ю. І ў гэтых адносінах я нават заўважаю пэўную аналогію паміж інтэрв’ю і папярэдняй аналітыкай, якая была прадстаўлена Інстытутам Куінсі. Яны вельмі спалучаюцца, праглядаецца адзіны сэнс і пасыл.

У свеце ёсць яшчэ дзяржавы, гатовыя абараняць свае інтарэсы і не дазваляюць сябе падпарадкоўваць

Намеснік старшыні Пастаяннай камісіі Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь па адукацыі, навуцы, культуры і сацыяльным развіцці Дзмітрый БАСКАЎ:

— Прэзідэнт ва ўласцівай яму манеры, як заўсёды выразна і па справе, даў вычарпальныя і аргументаваныя адказы, падмацаваныя пэўнымі дадзенымі і фактамі.

Ён дакладна абазначыў прыярытэты нашай унутранай і знешняй палітыкі, падкрэсліўшы, што ў яе аснове ляжыць прыхільнасць нацыянальным інтарэсам. І ведаючы, што наш Прэзідэнт — чалавек справы, можна быць упэўненым у яго словах. Я вельмі спадзяюся, што гэтае інтэрв’ю будзе прагледжана тымі, хто прымае рашэньні ў заходніх краінах.

Спадзяюся, яны зразумеюць, што ў свеце ёсць дзяржавы, якія гатовыя абараняць свае інтарэсы і не дазваляюць сябе падпарадкоўваць. Ёсць лідары, такія як наш Прэзідэнт, які ўжо даўно не баіцца санкцый і іншых страшылак і заўсёды ставіць інтарэсы сваёй краіны вышэй за ўсё. Бо толькі з такім разуменнем магчымы канструктыўны дыялог па выхадзе канфліктуючых краін з таго крызісу, у які іх завялі краіны Захаду, якія спрабуюць дыктаваць свае ўмовы ўсяму свету.

Свет пачуў голас здаровага сэнсу, рэалізму і бескампраміснай пазіцыі суверэннай Беларусі

Член Пастаяннай камісіі Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь па адукацыі, навуцы, культуры і сацыяльным развіцці Таццяна ІГНАЦЮК: 

— Інтэрв’ю Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь амерыканскаму выданню Time — падзея, безумоўна, значная. І не толькі таму, што гэта рэдкі дыялог з заходняй аўдыторыяй у цяперашніх няпростых умовах. Больш важна тое, што з першых вуснаў свет пачуў голас здаровага сэнсу, рэалізму і бескампраміснай пазіцыі суверэннай Беларусі. Пераглядаючы гэтае інтэрв’ю, зноў адчуваеш пачуццё глыбокай павагі да мудрасці і прынцыповасці нашага Прэзідэнта. Ён не проста каментуе падзеі — ён прапануе рашэнні. Яго ініцыятыва аб правядзенні ў Мінску перагавораў з удзелам лідараў Расіі, ЗША і Украіны — гэта не проста «фармат», гэта працягнутая рука міратворцы. Як дакладна падкрэсліў Аляксандр Рыгоравіч: «Калі разумна правесці перагаворы, Расія ніколі больш не будзе ваяваць з Украінай». У гэтых словах — сутнасць і мэта: не часовае перамір’е, а трывалы мір, заснаваны на рэаліях, а не ілюзіях.

  • Цытаваць Кіраўніка дзяржавы ў рамках гэтага інтэрв’ю можна шматразова, але я хацела б акцэнтаваць увагу на двух прынцыповых момантах, якія прагучалі з абсалютнай яснасцю: суверэнітэт і сумленнасць: «Мы не дамаўляемся з амерыканцамі за спіной у Расіі». Гэты тэзіс развейвае любыя спекуляцыі аб «двайной гульні». Наша палітыка празрыстая і заснаваная на саюзніцкім абавязку і ўзаемнай павазе. Беларусь — надзейны партнёр і сумленны пасярэднік, а не чыйсьці сатэліт.

Гатоўнасць да міру праз сілу: «Мы кожны дзень, кожны месяц рыхтуемся да вайны, каб пазбегнуць яе». Гэтая фраза павінна стаць аксіёмай для любой адказнай дзяржавы. Сіла — не для агрэсіі, а для стрымлівання і гарантыі бяспекі свайго народа. І аб’яднаная мабілізацыйная моц Беларусі і Расіі, аб якой папярэдзіў Прэзідэнт, — гэта сур’ёзны аргумент для тых, хто думае катэгорыямі канфрантацыі.

Інтэрв’ю ў чарговы раз нагадала ўсім аб трываласці нашага курса: нязменнасць саюза з Расіяй, цёплыя адносіны з Кітаем і дакладнае разуменне нацыянальных інтарэсаў.

Што гэтае інтэрв’ю дае нам, беларусам? Яно зноў пацвярджае, што наш голас чутны на сусветнай арэне. Што наша краіна пад кіраўніцтвам Прэзідэнта — гэта не перыферыя, а актыўны ўдзельнік пошуку рашэнняў глабальных крызісаў. Яно ўсяляе ўпэўненасць у правільнасці абранага шляху суверэнітэту, стабільнасці і адказнасці.

Лідар нашай краіны паважаемы і шануемы ў свеце

Член Пастаяннай камісіі па нацыянальнай бяспецы палаты Прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Анатоль БУЛАЎКА:

— Тое, што гэтае інтэрв’ю адбылося, паказчык таго, што лідар нашай краіны паважаемы і шануемы ва ўсім свеце. Яго чуюць і да яго прыслухоўваюцца. Гэта, мусіць, самы галоўны вынік гэтага інтэрв’ю.

Ідэя суверэнітэту і незалежнасці — базавая каштоўнасць сёння

Намеснік старшыні Пастаяннай камісіі па міжнародных справах палаты Прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Алег ДЗЯЧЭНКА:

— Прэзідэнт звярнуў увагу на пытанне дзяржаўнага суверэнітэту і незалежнасці. Лейтматывам выступленняў Прэзідэнта заўсёды была галоўная ідэя —ідэя суверэнітэту і незалежнасці. І гэта базавая каштоўнасць сёння. Ва ўмовах знешніх выклікаў, якія кінуты нашай краіне, мы павінны абараняць нашы інтарэсы, выбудоўваючы ўсеабдымнае супрацоўніцтва з нашымі партнёрамі. І разам з імі мы зможам выстаяць ва ўмовах ціску на нашу краіну.

arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю