Top.Mail.Ru
0

Як у Беларусі развіваецца жыллёвае будаўніцтва, расказалі ў Мінбудархітэктуры

11.08.2025 | 09:10
Трэць жыл­ля — арэнд­нае

За гады суверэннай гісторыі Беларусі жыллёвы фонд вырас на 73,6 млн кв. м«, — праінфармавалі ў міністэрстве. Аб’ёмы будаўніцтва дазволілі павялічыць забяспечанасць квадратнымі метрамі на чалавека з 19,7 да 29,9. Сярод краін СНД Беларусь займае другое месца па забяспечанасці жыллём, уступаючы толькі Арменіі.

«Сёлета завяршаецца рэалізацыя пяцігадовай дзяржаўнай праграмы будаўніцтва жылля. За апошнія чатыры гады пабудавана 17,2 млн кв. м агульнай плошчы жылля, у тым ліку 4,6 млн кв. м з дзяржпадтрымкай. Штогод паляпшаюць свае жыллёвыя ўмовы ў сярэднім 25,1 тыс. сем’яў», — расказалі ў ведамстве. Арэнднае жыллё цяпер з’яўляецца драйверам, дзейсным механізмам, які дае магчымасць у першую чаргу вырашаць задачы прыцягнення і замацавання запатрабаваных кадраў на месцах. Такое жыллё будуецца з 2012-га і з кожным годам яго становіцца ўсё больш. У параўнанні з 2017 годам аб’ёмы будаўніцтва арэнднага жылля ўзраслі ў 3,7 раза.

«Што датычыцца 2025-га, то па выніках першага паўгоддзя пабудавана 1848,5 тысячы кв. м агульнай плошчы жылля (41,1 % ад гадавога задання), у тым ліку 352 тысячы кв. м з дзяржпадтрымкай (47,5 % ад гадавога задання). Устаноўленае ўрадам заданне па ўводу ў эксплуатацыю такога жылля ў памеры не менш як 35 % ад гадавога плана выканана. Арэнднае жыллё пабудавана ў аб’ёме 123, 1 тысячы кв. м. Калі параўнаць з такім жа перыядам мінулага года, бачна, што будаўнічы сектар дэманструе ўпэўненую дынаміку. Тэмп уводу агульнай плошчы жылля склаў 109,5 %», — адзначылі ў міністэрстве.

Лідарамі па абсалютных аб’ёмах застаецца Мінская, Брэсцкая вобласці і Мінск. Мінская і Брэсцкая вобласці традыцыйна ўтрымліваюць лідарства і ў індывідуальным жыллёвым будаўніцтве.

«Тэмпы жыллёвага будаўніцтва даюць магчымасць з упэўненасцю гаварыць, што задачы, пастаўленыя дзяржаўнай праграмай будаўніцтва жылля, па выніках пяцігадовай работы будуць выкананы ў поўным аб’ёме», — дадалі ў ведамстве.

Паводле БелТА

Фота БелТА


arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю