Top.Mail.Ru
0

Лічбавізацыя МНС на «Е-паслузе». Партал папоўніўся яшчэ адной адмінпрацэдурай

Новая адміністрацыйная працэдура Міністэрства па надзвычайных сітуацыях цяпер даступна на «Е-паслузе», расказалі ў Нацыянальным цэнтры электронных паслуг.

З 5 жніўня 2025 года на адзіным партале электронных паслуг «Е-паслуга» даступная да замовы адміністрацыйная працэдура Міністэрства па надзвычайных сітуацыях Рэспублікі Беларусь. Гэта «Атрыманне заключэння аб адпаведнасці аб'екта будаўніцтва, што прымаецца ў эксплуатацыю, дазвольнай і праектнай дакументацыі (у частцы эксплуатацыйнай надзейнасці і прамысловай бяспекі)». Цяпер атрымаць такі дакумент можна і ў дыстанцыйным фармаце.

— Перавод дзяржаўных сэрвісаў «у лічбу» ажыццяўляецца ў Беларусі ўжо на працягу 13 гадоў: «Нацыянальны цэнтр электронных паслуг» развівае адзіны партал «Е-паслуга» і — з 2023 года — аднайменны мабільны дадатак, папаўняючы яго запатрабаванымі і важнымі для людзей электроннымі сэрвісамі, — адзначае прэс-сакратар Дзяржаўнага прадпрыемства «НЦЭП» Мая Ендэладзэ. Сёння на партале ўжо больш за 770 сэрвісаў для самых розных катэгорый спажыўцоў — і для прадстаўнікоў бізнесу, і для арганізацый, і для грамадзян.

Аляксандра АНЦЭЛЕВІЧ


arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю