Прыём заявак на ўдзел у конкурсе 2025 года завершаны, паведамілі ў прэс-службе ДКНТ. Усяго было пададзена 224 заяўкі.
У ведамстве адзначылі, што гэта рэкордная колькасць за 16 гадоў яго правядзення. Напрыклад, на намінацыю «Найлепшы інавацыйны праект» пададзены 92 работы, на «Найлепшы маладзёжны інавацыйны праект» — 132.
Сёлета таксама абвешчана 29 новых дадатковых намінацый. На ўдзел у іх пададзены 116 заявак. Па выніках экспертызы будуць адабраны 40 праектаў-фіналістаў, аўтары якіх выступяць з прэзентацыямі на фінальным пасяджэнні Савета конкурсу.