Top.Mail.Ru
0

Каля 71 % шматдзетных сем’яў ужо атрымалі матдапамогу на падрыхтоўку дзяцей-школьнікаў да навучальнага года

12.08.2025 | 12:05

Пра гэта паведамілі ў Мінпрацы і сацабароны. Гаворка ідзе пра аднаразовую матэрыяльную дапамогу. Яе памер — 146,32 рубля на кожнага школьніка ў сям’і.



Ва ўсіх рэгіёнах краіны аднаразовую матэрыяльную дапамогу на падрыхтоўку дзяцей да школы атрымалі больш за 81 тысячу шматдзетных сем’яў. Агульная сума выплат склала 23,9 мільёна рублёў.

У Мінпрацы нагадалі, што падтрымка сем’ям з дзецьмі-школьнікамі таксама аказваецца праз накіраванне дзяржаўнай адраснай сацыяльнай дапамогі (яе ўжо атрымалі больш за 900 сем’яў на 2,7 тысячы дзяцей на суму 1,9 мільёна рублёў), дапамогі па месцы працы бацькоў (яе атрымалі 7,1 тысячы сем’яў на 14,6 тысячы дзяцей на суму амаль 1,5 мільёна рублёў), дабрачыннай і гуманітарнай дапамогі (яна аказана больш як 2 тысячам сем’яў на 
5,5 тысячы дзяцей на суму 163 тысячы рублёў).

Сямейны капітал для шматдзетных сем’яў

Па стане на 1 жніўня, для шматдзетных сем’яў адкрыта 147 858 дэпазітных рахункаў «Сямейны капітал»: у прыватнасці, 82,6 тысячы дэпазітных рахункаў на суму 826 мільёнаў долараў ЗША і 65,2 тысячы дэпазітных рахункаў на суму 1,72 мільярда рублёў, паведамілі ў профільным ведамстве.

Дарэчы, на датэрміновае распараджэнне сродкамі сямейнага капіталу пададзена 97 220 заяў. З іх на мэты паляпшэння жыллёвых умоў (78 673), на атрыманне медыцынскіх паслуг (10 655), адукацыі (7885), на набыццё тавараў для інвалідаў (7).

У ведамстве нагадалі, што сямейны капітал прызначаецца шматдзетным сем’ям пры нараджэнні (усынаўленні, удачарэнні) трэцяга або наступнага дзіцяці.
Дарэчы, з 1 студзеня 2025 года памер сямейнага капіталу складае 33 275 рублёў. У такім памеры сямейны капітал прызначаецца сем’ям пры нараджэнні (усынаўленні, удачарэнні) трэцяга або наступных дзяцей у перыяд з 1 студзеня да 31 снежня 2025 года.

arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю