У Беларусі мерапрыемства пройдзе другі раз, паведамілі ў ДКНТ. Да ўдзелу запрошаны ключавыя фігуры і прадстаўнікі: старшыня і члены Калегіі ЕЭК, краіны — члены Еўразійскай патэнтнай канвенцыі, Сусветная арганізацыя інтэлектуальнай уласнасці, органы дзяржкіравання, ведамствы інтэлектуальнай уласнасці, праваахоўныя і судовыя органы. Таксама ў абмеркаванні прымуць удзел бізнес-супольнасць і няўрадавыя арганізацыі дзяржаў — членаў ЕАЭС.
У ліку арганізатараў — ЕЭК, ДКНТ, Нацыянальны цэнтр інтэлектуальнай уласнасці і Міжнародная асацыяцыя арганізацый «Антыкантрафакт».