Дарэчы, чачэнскія кампаніі працуюць на БУТБ з чэрвеня 2024-га. Летась таварная наменклатура абмяжоўвалася экспартам беларускіх піламатэрыялаў, цяпер істотную долю займае таксама сметанковае масла.
Для далейшага росту неабходна прыцягнуць новых удзельнікаў.
— У Беларусі будуць запатрабаваныя воўна, бараніна, садавіна і гародніна, а ў Чачні — будматэрыялы, мяса-малочная прадукцыя. Мы можам сумесна вызначыць пералік перспектыўных тавараў для паставак у Беларусь і трэція краіны, — прапанаваў намеснік начальніка ўпраўлення ЗЭД БУТБ Герман Пузырны.
Кіраўнік цэнтра падтрымкі экспарту Чачні Адам Сапарбіеў звярнуў увагу, што ў рэгіёне набірае сілу прамысловая галіна, у прыватнасці вытворчасць труб. У найбліжэйшы час будуць вызначаны канкрэтныя крокі супрацоўніцтва.