Top.Mail.Ru
0

Тыдзень аховы працы праходзіць у лясной гаспадарцы

12.08.2025 | 14:27

З 11 да 15 жніўня ў галіне ўдзеляць асаблівую ўвагу прафілактыцы вытворчага траўматызму. Спецыялісты рознага ўзроўню правядуць комплекс інфармацыйна-тлумачальных мерапрыемстваў, а таксама з’ездзяць да работнікаў, чыя прафесійная дзейнасць звязана з асаблівымі фактарамі рызыкі, паведамілі ў Мінлясгасе.



Тут адзначылі, што з 1 да 30 верасня ў галіне таксама стартуе месячнік па ахове працы. Яго мэта — недапушчэнне траўміравання работнікаў.

— Падчас месячніка будуць узмоцнены ўсе віды кантролю за выкананнем работнікамі патрабаванняў па ахове працы, а майстры лесу абавязаны будуць знаходзіцца на лесасеках пры правядзенні лесасечных работ вальшчыкамі лесу, — растлумачылі ў ведамстве.


arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю