Дарэчы, Фукуок — самы вялікі востраў В’етнама, размешчаны ў Сіямскім заліве з беласнежнымі пляжамі, горамі, трапічнымі джунглямі, азёрамі і вадаспадамі. І тыя самыя маляўнічыя «Баўнці» з бялюткім пяском і морам нябеснага колеру. А яшчэ Фукуок называюць «Жамчужным востравам». Такую назву ён атрымаў дзякуючы размяшчэнню і вялікай колькасці малюскаў, якія жывуць каля ўзбярэжжа вострава і здольныя ўтвараць жэмчуг.
Частата палётнай праграмы: 1 раз на 10-11 дзён. Рэйсы з Нацыянальнага аэрапорта «Мінск» будуць выконвацца на шырокафюзеляжным паветраным судне Aіrbus A330-200.