Старшыня Магілёўскага абласнога Савета дэпутатаў Аляксандр Гарошкін ацэньваў падрыхтоўку да новага навучальнага года ў Асіповічах. Кіраўнік дэпутацкага корпуса вобласці ацаніў гатоўнасць устаноў адукацыі. Асаблівая ўвага была аддадзена стану навучальных класаў, прылеглых тэрыторый і спартыўных аб’ектаў, закліканых гарантаваць бяспеку і функцыянальнасць для актыўнага адпачынку і заняткаў спортам навучэнцаў.
Акрамя пытанняў адукацыйнага працэсу, старшыня аблсавета удзяліў увагу сацыяльна значнаму аспекту — забяспечанасці гандлёвых аб’ектаў школьнай формай і маніторынгу цэн. «Гэта работа накіравана на тое, каб бацькі мелі магчымасць набыць якасную і даступную па цане школьную форму для сваіх дзяцей. У ходзе маніторынгу былі вывучаны асартымент школьнай формы, што прапаноўваецца, яе якасць, а таксама цэнавая палітыка гандлёвых прадпрыемстваў. Мэта — не толькі забяспечыць наяўнасць неабходнага тавару, але і зрабіць яго максімальна даступным для ўсіх сем’яў, незалежна ад іх матэрыяльнага становішча», — адзначыў ён.
Аляксандр Гарошкін таксама акцэнтаваў увагу на важнасці цеснага ўзаемадзеяння паміж адукацыйнымі ўстановамі, мясцовымі органамі ўлады і гандлёвымі прадпрыемствамі для забеспячэння комплекснага падыходу да вырашэння ўсіх задач, звязаных з пачаткам навучальнага года.
Старшыня Гомельскага абласнога Савета дэпутатаў Кацярына Зенкевіч працавала ў Кармянскім раёне, дзе праінспектавала ход падрыхтоўкі Барсукоўскай сярэдняй школы да новага навучальнага года, правяла маніторынг цэн і забяспечанасці гандлёвых аб’ектаў аграгарадка таварамі паўсядзённага попыту, школьнымі прыладамі.
Пры наведванні сацыяльных аб’ектаў у цэнтры ўвагі былі аснашчанасць установы адукацыі абсталяваннем і мэбляй, добраўпарадкаванне прылеглай тэрыторыі, кадравыя пытанні, арганізацыя харчавання навучэнцаў. Прыемнай місіяй стала ўручэнне сенатарам партфеля з наборам школьных прылад і прысмакаў будучай першакласніцы Мілане Леаненка.
Таксама Кацярына Зенкевіч азнаёмілася з ходам падрыхтоўкі ўстаноў адукацыі да новага навучальнага года і правяла маніторынг цэн і забяспечанасць гандлёвых аб’ектаў школьнай формай у самім Гомелі.
ДарэчыЖнівень — месяц скідак
Большасць дзён скідак на тавары школьнага асартыменту прыпадзе на жнівень — гэта пікавы сезон. Набыць тавары можна і праз праграмы крэдытавання, растэрміноўкі, з прыцягненнем крэдытных банкаўскіх сродкаў, што таксама зручна для асобных сем’яў.
«Скідка даецца ў тым ліку праз рэалізацыю тавараў праз гандлёвыя аб’екты спажывецкай кааперацыі, якія за кошт уласных сродкаў прапануюць скідку на тавары школьнага асартыменту ад 5 да 15 працэнтаў. Таксама сумесна з вытворцамі даецца скідка ад 15 да 30 працэнтаў па ўсіх гандлёвых аб’ектах рэспублікі», — расказала Кацярына Макуцэня, кансультант аддзела спажывецкага рынку ўпраўлення арганізацыі гандлю і грамадскага харчавання Міністэрства антыманапольнага рэгулявання і гандлю.
Спецыяліст дадала, што гандлёвыя арганізацыі і арганізацыі-вытворцы прапаноўваюць да продажу калекцыі мінулых сезонаў са скідкамі на ўзроўні практычна 50 %, што таксама з’яўляецца даволі прыемным бонусам для пакупнікоў.

Прадстаўнік МАРГ таксама расказала аб гранічных надбаўках на школьныя тавары. «У Беларусі дзейнічае цэнавае рэгуляванне, якое ажыццяўляецца па ўсім ланцужку ўстанаўлення цаны на розныя віды тавараў дзіцячага адзення. Гранічная максімальная гандлёвая надбаўка на вытворчасць як імпартнай, так і айчыннай вытворчасці складае 40 працэнтаў. На дзіцячы абутак імпартная гандлёвая надбаўка складае 30 працэнтаў, на айчынны — 40 працэнтаў, на канцылярыю — 30 працэнтаў. Надбаўкі з улікам акцый і скідак складаюць прыкладна 29–40%», — прывяла лічбы Кацярына Макуцэня.
Пытанне забеспячэння таварамі школьнага асартыменту, шырокай яго прадстаўленасці і ўзроўню цэн на гэтыя тавары знаходзіцца на кантролі МАРГ, органаў кіравання гандлем Мінгарвыканкама і аблвыканкамаў. «У нас праводзяцца кантрольна-аналітычныя мерапрыемствы па ўсёй краіне, мэтай якіх з’яўляецца маніторынг наяўнасці ў продажы шырокага асартыменту тавараў для школьнікаў, аналіз рознічных цэн на тавары для дзяцей дашкольнага і школьнага ўзросту і недапушчэнне парушэння заканадаўства аб гандлі, заканадаўства аб абароне правоў спажыўцоў», — расказала кансультант.