Top.Mail.Ru

У «БелЭкспа» пачала работу Ecology Expo — 2025

У мерапрыемстве, арганізаваным Міністэрствам прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя і Нацыянальным выставачным цэнтрам «БелЭкспа», прымаюць удзел больш за 180 кампаній, якія прадставілі такія аспекты экалогіі, як ахова навакольнага асяроддзя, інавацыйныя тэхналогіі, экатурызм і экалагічная адукацыя і асвета. Сярод замежных гасцей — прадстаўнікі Бразіліі, Казахстана, Кітая, Кыргызстана, Манголіі, Расіі, Узбекістана.


Прадстаўнікі навукі і рэспубліканскіх органаў дзяржкіравання, міністэрстваў і ведамстваў з краін блізкага і далёкага замежжа, розных арганізацый і прадпрыемстваў сабраліся на трохдзённую выстаўку, каб абмеркаваць ключавыя пытанні развіцця зялёнай эканомікі, абмяняцца перадавым вопытам і прадэманстраваць дасягненні ў сферы аховы навакольнага асяроддзя.

— Беларусь сёння — цэнтр лёгкіх Еўропы, — адзначыў на ўрачыстай цырымоніі адкрыцця выстаўкі намеснік Прэм’ер-міністра Беларусі Юрый Шулейка. — Мы ганарымся тым, што ў нашай краіне пытанні аховы навакольнага асяроддзя прапрацоўваюцца на высокім узроўні.

Ён нагадаў, што ў краіне штогод рэалізуецца мноства праграм, звязаных з экалогіяй. Яны датычацца навядзення парадку на зямлі, сартавання і перапрацоўкі смецця, аднаўлення лясной гаспадаркі, азелянення гарадоў і населеных пунктаў і іншага.

2. 1000006632.jpg

3. 1000006619.jpg

4. 1000006653.jpg

Паводле яго слоў, у рамках Ecology Expo 2025 запланаваны перагаворы, будуць пастаўлены актуальныя задачы. 

— Мы з Расіяй абмяркоўваем экалагічную палітыку, якую мы як краіны-суседкі павінны весці разам доўгія гады, — зрабіў акцэнт намеснік Прэм’ер-міністра. — Гэта патрэбна для захавання чысціні нашых тэрыторый для будучых пакаленняў. 

Як адзначыў на палях выстаўкі міністр прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя Сяргей Масляк, такі прадстаўнічы пул удзельнікаў сведчыць аб тым, што цікавасць да выстаўкі высокая. Пацвярджэнне таму — удзел шырокай дэлегацыі партнёраў і сяброў з Міністэрства прыродных рэсурсаў і экалогіі Расіі на рэгіянальным і федэральным узроўнях, прадстаўнікоў іншых краін.

Паводле яго слоў, задача ва ўсіх адна — зберагчы, прымножыць тое, што ў нас ёсць, і перадаць будучаму пакаленню. «Тое, што сёння шмат удзельнікаў прысутнічае на мерапрыемстве, тысячы позіркаў прыкаваны да яго, сведчыць аб тым, што мы з вамі на правільным шляху. Няхай усе тыя інавацыйныя тэхналогіі, якія ў будучыні будуць прымяняцца ў імя развіцця нашай любімай краіны, знойдуць адлюстраванне і на практыцы», — падкрэсліў Сяргей Масляк.

5. 1000006660.jpg

6. 1000006654.jpg

Экатэхналогіі і экатранспарт, экаасяроддзе, экаўпакоўка і экаежа, экатурызм, экалагічная адукацыя і асвета, навуковыя даследаванні ў сферы экалогіі, ахова і рацыянальнае выкарыстанне водных рэсурсаў — кожны з ключавых кірункаў прадстаўлены цікавай экспазіцыяй. Так, экадасягненні і напрацоўкі ўстаноў адукацыі, маладзёжных паслоў Мэт устойлівага развіцця і экаваланцёраў у гульнявой форме дэманструюцца на трох інтэрактыўных пляцоўках. Удзельнікі, госці і наведвальнікі мерапрыемства маюць магчымасць пазнаёміцца з найлепшымі сістэмамі экавыхавання падрастаючага пакалення, педагагічнымі практыкамі ў галіне экалогіі, актуальнымі падыходамі для прыцягнення дзяцей і моладзі ў экарух і фарміравання экадружалюбнага ладу жыцця. Джэм з бульбы, рабатызаваная сістэма пасадкі і паліву раслін, біяраскладальная ўпакоўка — гэтыя і іншыя цікавыя распрацоўкі прапанавалі ўдзельнікі рэспубліканскага маладёжнага праекта «100 ідэй для Беларусі». Рашэнні накіраваны на захаванне і аднаўленне прыроднага асяроддзя, рацыянальнае (устойлівае) выкарыстанне прыродных рэсурсаў і іх узнаўленне, прадухіленне шкоднага ўздзеяння на навакольнае асяроддзе.

Падрыхтавана насычаная дзелавая праграма. У яе рамках пройдзе адкрытае пасяджэнне Каардынацыйнага савета па пытаннях абыходжання з адходамі пры Мінпрыроды, навукова-практычная канферэнцыя аб далейшым развіцці беларуска-расійскага супрацоўніцтва ў галіне аховы і рацыянальнага выкарыстання трансгранічных водных аб’ектаў, дыялогавая пляцоўка аб негатыўным уздзеянні аховы навакольнага асяроддзя. Запланавана і адкрытая дыскусійная пляцоўка «Трэці ўклад Рэспублікі Беларусь у Парыжскае пагадненне, які вызначаецца на нацыянальным узроўні».

7. 1000006650.jpg

8. 1000006624.jpg

9. 1000006659.jpg

10. 1000006622.jpg

Пройдуць круглыя сталы па фарміраванні экалагічнай адказнасці ў бізнесе пры дапамозе сацыяльна-адукацыйных ініцыятыў у рэгіёне, экатурызме, яго перспектывах і тэндэнцыях развіцця. Пытанні лічбавізацыі галіны экалогіі і прыродакарыстання абмяркуюць на адпаведным семінары.

Александрына ПАРШЫНА

Фота Віктара ІВАНЧЫКАВА

arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю