Top.Mail.Ru

У ІV З’езда малых гарадоў Гродзенскай і Ніжагародскай абласцей — канкрэтныя вынікі

На мінулым тыдні ў Гродзенскай вобласці адбылося маштабнае мерапрыемства — ІV З’езд малых гарадоў Гродзенскай і Ніжагародскай абласцей. Падобныя падзеі дапамагаюць больш дакладна наладжваць сувязі і хутчэй абменьвацца досведам. Фармат садзейнічае заключэнню канкрэтных пагадненняў і фарміраванню цеснага ўзаемадзеяння паміж партнёрамі.


Форум праходзіў з 12 да 15 жніўня і ахапіў Мастоўскі, Ваўкавыскі, Свіслацкі, Слонімскі, Шчучынскі і Зэльвенскі раёны, а таксама Гродна. У кожнай з лакацый прайшла тэматычная секцыя, якая была прысвечана пэўнай сферы супрацоўніцтва. Напрыклад, у Свіслацкім раёне адбылося пасяджэнне секцыі «Эканоміка», а ў Мастоўскім — пленарнае пасяджэнне. Такі фармат дае магчымасць максімальна блізка пазнаёміцца з рэгіёнамі, паглыбіцца ў іх спецыфіку.

Як адзначыла старшыня Гродзенскага абласнога Савета дэпутатаў Алена Пасюта, папярэднія сустрэчы ў фармаце з’ездаў малых гарадоў Гродзенскай і Ніжагародскай абласцей аказаліся вельмі прадукцыйнымі.

— У гэтым годзе ІV З’езд малых гарадоў прайшоў пад лозунгам «Малыя рэгіёны — вялікія магчымасці». Мы хочам падкрэсліць, што гэта месца, дзе адбыўся абмен ідэямі і досведам у сферы арганізацыі работы органаў мясцовага самакіравання і кіравання для развіцця сельскіх тэрыторый. Таксама адбыўся абмен думкамі па фарміраванні развіцця маладзёжнай палітыкі і маладзёжнага парламентарызму. Асабліва важна, што знакавай датай 80-годдзя Вялікай Перамогі былі прасякнуты ўсе мерапрыемствы, якія праходзілі ў раёнах Гродзенскай вобласці, што ўваходзяць у склад партнёрскага альянсу раёнаў па ўстойлівым развіцці.

Аб значнасці супрацоўніцтва і прадукцыйнасці казаў старшыня Заканадаўчага Сходу Ніжагародскай вобласці Яўген Люлін:

— Цэлы год да наступнага з’езда, які, дарэчы, пройдзе ў Вялікім Болдзіне, мы будзем працаваць па ўсіх кірунках. Не раз сустракацца, размаўляць. За кожным раёнам будзе замацаваны канкрэтны праект, каб выбудаваць эфектыўную работу, якая на З’ездзе малых гарадоў сапраўды робіцца не для птушачкі. Кожны разумее выгаду інтэграцыі і настроены на плённую працу.

Дарэчы, летась пры дапамозе Цэнтра падтрымкі экспарту Ніжагародскай вобласці з беларускім бокам было заключана 105 экспартных кантрактаў на суму каля 6 млн долараў. У мінулым годзе было заключана сем кантрактаў з прадпрыемствамі Гродзенскай вобласці і было задзейнічана каля шасці прадпрыемстваў.

256735-19.JPG

Нашы рэгіёны даўно супрацоўнічаюць у сельскагаспадарчай і прамысловай сферах і з’яўляюцца надзейнымі партнёрамі, падкрэсліў намеснік міністра сельскай гаспадаркі і харчовых рэсурсаў Ніжагародскай вобласці Мікалай Хамутоў. У 2024 годзе аб’ём тавараабароту паміж краінамі быў большы за 58 млн долараў. Экспарт у Беларусь склаў 28,2 млн долараў, што на 15 % больш, чым у 2023 годзе. Імпарт з Беларусі павялічыўся больш як на 16 % і склаў 30 млн долараў. За першы квартал 2025 года тавараабарот вырас у параўнанні з аналагічным перыядам 2024 года на 25 %, імпарт — на 60 % за аналагічны перыяд 2024 года.

Быў падпісаны шэраг пагадненняў, у тым ліку «дарожная карта» супрацоўніцтва паміж малымі гарадамі. У рамках з’езда была ўдзелена павышаная ўвага ініцыятывам, вылучаным моладдзю. Падпісаны пагадненні аб супрацоўніцтве і распрацаваны план сумесных дзеянняў паміж асацыяцыямі маладзёжных парламентаў Гродзенскай вобласці і Прыволжскай федэральнай акругі Расійскай Федэрацыі. Гэтыя дакументы пацвярджаюць гатоўнасць маладога пакалення да прадаўжэння і паглыблення дыялогу.

Вераніка КАЗЛОЎСКАЯ

Фота БелТА

arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю