Top.Mail.Ru

Гаспадаркі Брэсцкай вобласці завяршылі ўборку збожжавых каласавых культур

26.08.2025 | 14:30
Каравай пацяжэў

Як паведаміў БелТА намеснік старшыні Камітэта па сельскай гаспадарцы і харчаванні Брэсцкага аблвыканкама Віталь РУДЗЬ, завершана ўборка збожжавых каласавых, засталося толькі завяршыць уборку лубіну.

На раніцу 26 жніўня было намалочана 1 млн 497 тыс. тон (без уліку рапсу). Гаспадаркі рэгіёна прыступілі да ўборкі грэчкі, проса, яравога рапсу. 

У параўнанні з мінулым годам вага каравая Брэсцкай вобласці павялічылася на 184 тыс. тон. Сярэдняя ўраджайнасць склала 45,2 ц/га, што больш на 7,9 ц/га ў параўнанні з мінулым годам.

  • У аблсельгасхарчы назвалі пяцёрку лідараў жніва па вале збожжа. Найбольш яго атрымалі ў Баранавіцкім раёне — 180 тыс. тон. Аграрыі Пружанскага раёна намалацілі 136,6 тыс. тон, Камянецкага — 114,4 тыс. тон, Кобрынскага і Столінскага — па 111,6 тыс. тон. Усяго ў Брэсцкай вобласці сёлета восем раёнаў пераадолелі планку па намалоце больш за 100 тыс. тон.

Што да ўраджайнасці, то самая высокая склалася на палях Ляхавіцкага раёна. У сярэднім з аднаго круга там атрымлівалі 53,3 цэнтнера (на 6,4 цэнтнера больш, чым летась). Далей ідуць Столінскі (52,4 ц/га) і Баранавіцкі (51,2 ц/га) раёны.

Канчатковыя вынікі ўборачнай кампаніі на Брэстчыне падвядуць на абласных «Дажынках», якія пройдуць у Белаазёрску Бярозаўскага раёна.

Намеснік старшыні Камітэта па сельскай гаспадарцы і харчаванні таксама адзначыў, што сельгаспрадпрыемствы вобласці ўжо завяршылі сяўбу азімага рапсу. Тры раёны — Брэсцкі, Камянецкі і Маларыцкі — пачалі ўборку кукурузы на сілас. У цэлым па вобласці ўбрана больш як 2/3 траў трэцяга ўкосу.

arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю