Новае жыццё мемарыял атрымаў дзякуючы грамадзянскай ініцыятыве «Гэта трэба жывым!», якая стала пераможцам адкрытага конкурснага адбору, што праводзіцца Гомельскай абласной асацыяцыяй мясцовых Саветаў дэпутатаў.
Праект аб’яднаў сотні неабыякавых людзей. Дзякуючы іх намаганням і добраахвотным ахвяраванням на суму дзве тысячы рублёў памятнае месца каля брацкай магілы, дзе пахаваны салдаты і афіцэры, якія загінулі ў гады Вялікай Айчыннай вайны, а таксама Герой Савецкага Саюза Пётр Аляксеевіч Данілаў, добраўпарадкавалі і абнавілі, паведамляе gp.by.
Як падкрэсліў старшыня Рагачоўскага раённага Савета дэпутатаў Уладзімір Феакцістаў, мэта ініцыятывы — не толькі захаваць гістарычную памяць, але і аб’яднаць людзей, натхніць новыя пакаленні праз масавыя патрыятычныя мерапрыемствы.