Top.Mail.Ru
0

У Беларусі зацверджаны план дзеянняў па павышэнні фінансавай граматнасці насельніцтва на пяцігодку

27.08.2025 | 11:16

План дзеянняў па павышэнні фінансавай граматнасці насельніцтва на 2025–2030 гады і мерапрыемствы па яго выкананні зацверджаны адпаведнай пастановай Праўлення Нацбанка, паведамілі ў яго прэс-службе.



Дакумент прыняты для забеспячэння на дзяржаўным узроўні сістэмнай работы па павышэнні фінансавай граматнасці насельніцтва як неабходнай умовы паляпшэння дабрабыту і якасці жыцця грамадзян і ўмацавання фінансавай стабільнасці ў краіне.

Дарэчы, план уяўляе сабой ужо трэцюю шасцігадовую стратэгію павышэння фінансавай граматнасці насельніцтва ў Беларусі. На думку распрацоўшчыкаў, ён дазволіць захаваць і развіць сістэмны характар мер, якія прымаюцца на дзяржаўным узроўні для павышэння фінансавай граматнасці насельніцтва; забяспечыць удзел у рабоце па павышэнні фінансавай граматнасці насельніцтва шырокага кола партнёраў і каардынацыю іх дзеянняў. Дакумент дасць магчымасць пашырыць у рамках сістэмы адукацыі назапашаны вопыт па павышэнні фінансавай граматнасці дзяцей, навучэнцаў і моладзі, а таксама падрыхтаваць кадры ў гэтай сферы. Акрамя таго, дапаможа павялічыць ахоп розных слаёў насельніцтва дзейнасцю па павышэнні фінансавай граматнасці і дасць магчымасць адсочваць дынаміку яе ўзроўню ў краіне, у тым ліку ў разрэзе рэгіёнаў, сацыяльна-дэмаграфічных груп.

Як удакладніў рэгулятар, у рэалізацыі плана будзе задзейнічана шырокае кола дзяржаўных органаў, удзельнікаў фінансавага рынку, а таксама іншых зацікаўленых арганізацый. Каардынацыю работ у рамках плана ажыццяўляе Нацыянальны банк.

У прыватнасці, планам прадугледжваецца правядзенне адміністрацыйных, адукацыйных, асветніцкіх, медыйных мерапрыемстваў і прамой тлумачальнай працы. Пры гэтым прыярытэты будуць зрушаныя ў бок лічбавых інструментаў, практыкаарыентаванасці, а таксама адраснасці з улікам спецыфікі кожнай мэтавай групы: навучэнцаў, настаўнікаў, моладзі, якая працуе, грамадзян, пенсіянераў, беспрацоўных і сацыяльна неабароненых груп.

Узаемадзеянне з насельніцтвам працягнецца па такіх тэматычных кірунках, як асабістыя фінансы, базавыя фінансавыя веды, лічбавыя фінансы, падатковая дасведчанасць, страхаванне, абарона правоў спажыўцоў фінансавых паслуг. Акрамя таго, з улікам актуальнасці ў асобны тэматычны блок вылучаныя пытанні фінансавай бяспекі і супрацьстаяння кібермахлярству.

Дарэчы, ацэньваць узровень фінансавай граматнасці плануюць на падставе рэспубліканскіх апытанняў, якія будуць праводзіць кожныя два гады: у 2026, 2028 і 2030 гадах.


arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю