Top.Mail.Ru
0

У «Вялікім камені» прайшлі перагаворы з адной з найбуйнейшых аўтапрамысловых кампаній Кітая

27.08.2025 | 11:16

Днямі індустрыяльны парк «Вялікі камень» наведала кіраўніцтва і прадстаўнікі кампаніі Chongqіng Haіte Automobіle Exhaust System Co., Ltd (КНР), паведамілі ў адміністрацыі парка.



Госці падрабязна азнаёміліся з прэферэнцыйным рэжымам індустрыяльнага парка. У час перагавораў бакі абмеркавалі ўмовы рэалізацыі інвестыцыйных праектаў у «Вялікім камені» і яго перавагі, а таксама льготную палітыку, комплекснае абслугоўванне па прынцыпе «адна станцыя» і пытанні будаўніцтва аб’ектаў.

Адзначым, што кампанія Chongqіng Haіte Automobіle Exhaust System Co., Ltd створана ў 1998 годзе са штаб-кватэрай у Чунцыне. Прадпрыемства ажыццяўляе поўны цыкл вытворчасці каталізатараў, глушыцеляў і сістэм газавай ачысткі для аўтамабіляў. Па аб’ёмах выпуску прадукцыі і продажах кампанія займае лідзіруючыя пазіцыі ў краіне.


arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю