Top.Mail.Ru

Акцэнты Мінскага гарадскога адукацыйнага форуму педагагічных работнікаў

27.08.2025 | 17:01

Падчас форуму «Сталічная адукацыя: час канструктыўнага ўзаемадзеяння і развіцця» прааналізавана работа сістэмы адукацыі Мінска за мінулы навучальны год, вызначаны прыярытэтныя кірункі ўдасканалення адукацыйнага працэсу ва ўстановах адукацыі, а таксама агучаны задачы на новы вучэбны перыяд.



Міністр адукацыі Андрэй ІВАНЕЦ праінфармаваў, што ў Мінску вядзецца вялікая планамерная работа на ўсіх узроўнях устаноў адукацыі. «Размова ідзе не толькі пра абнаўленне матэрыяльна-тэхнічнай базы, увод новых аб’ектаў, але і пра развіццё кадравага патэнцыялу, — канкрэтызаваў ён. — Сёлета больш за тысячу маладых педагогаў прыходзяць у сталічныя школы. Мы лічым, што гэта вельмі важны элемент працы, бо ад таго, які сёння настаўнік прыходзіць у школу, залежыць, якога выпускніка і школьніка мы атрымаем».

Другім немалаважным аспектам, на што звяртаецца ўвага, з’яўляецца развіццё сучасных тэхналогій. «Мы бачым, што профільная адукацыя ў школах Мінска вельмі дынамічна развіваецца, — падкрэсліў Андрэй Іванец. 

— Акрамя таго, што традыцыйна працуюць класы прафесійнай накіраванасці, вельмі вялікую папулярнасць маюць інжынерныя класы. Бачым сёння ініцыятыву Мінска на ўзроўні дапрофільнай адукацыі (гэта 8–9-я класы) па апрабацыі і распрацоўцы новай праграмы, аналагічнай інжынерным класам. Мяркуем, што сёлета яна будзе апрабавана на ўзроўні 9 класа і ў наступным годзе досвед зможам распаўсюдзіць на ўсю краіну. Гэта будзе па-сапраўднаму ранняя прафесійная арыентацыя для нашых хлопцаў і дзяўчат».

Міністр звярнуў увагу на развіццё сталічных каледжаў. «За апошнія 2-3 гады колькасць месцаў павялічылася на 6,5 тысячы, — канкрэтызаваў ён. — І ў мінулым, і сёлета ў поўным аб’ёме выкананы планы набору, якія маюць павышаную патрэбу. Больш за тое, Міністэрствам адукацыі было дазволена павялічыць лічбы набору на ўзровень прафесійна-тэхнічнай адукацыі. Гэта ўсё сведчыць аб тым, што сувязь рэальнага сектара эканомікі Мінска і ўстаноў прафесійнай адукацыі з’яўляецца вельмі шчыльнай».

Звяртаючыся да ўдзельнікаў педагагічнага гарадскога адукацыйнага форуму, Старшыня Савета Рэспублікі Наталля КАЧАНАВА таксама скіравала іх на прафарыентацыйную работу: 

«Неабходна пабываць на прадпрыемствах, убачыць тое, што ёсць сёння ў нашай краіне, дзе можна прыкласці свой розум, талент і якасці, якія ёсць ад нараджэння, бо кожны чалавек у гэтым жыцці для чагосьці народжаны. Вельмі важна паказаць увесь шырокі спектр таго, што ёсць на рынку працы, каб маладыя людзі дакладна вызначалі патрабаванні да сябе, асабістыя якасці, спецыяльнасць, тое, чым будуць займацца ў далейшым. Гэта абсалютна правільна».

Паводле БелТА 

і прэс-службы Савета Рэспублікі.


arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю