Нам ужо не прывыкаць, калі верасень становіцца чацвёртым месяцам лета. Старт гэтага сезона не стаў выключэннем, паведамілі ў Рэспубліканскім цэнтры па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Мінпрыроды.
У аўторак надвор’е будзе вызначаць вобласць павышанага атмасфернага ціску. Без ападкаў. Тэмпература паветра ноччу будзе вагацца ад 8 да 14 °С, па паўднёвым захадзе Беларусі — да 16 °С. Тэмпература днём будзе значна вышэй за кліматычныя нормы —ад 20 °С па паўночным усходзе да 30 °С па паўднёвым захадзе краіны.
У сераду надвор’е ў асноўным працягне вызначаць вобласць павышанага атмасфернага ціску, толькі днём па захадзе рэспублікі адаб’ецца ўплыў франтальнага падзелу, які ссоўваецца з паўднёвага ўсходу Польшчы. Пераважна без ападкаў, толькі днём месцамі па захадзе краіны пройдуць кароткачасовыя дажджы, магчымы навальніцы. Ноччу і раніцай у асобных раёнах слабы туман. Вецер паўднёва-ўсходні, паўднёвы ўмераны, удзень на захадзе месцамі парывісты. Тэмпературны рэжым стане больш кантрасным — ад адкрытага холаду да суцэльнай спякоты. Такім чынам, тэмпература паветра ўначы складзе ад 5 °C па ўсходзе да 18 °C па паўднёвым захадзе краіны.
У той жа час днём будзе ад 21 да 28 °С, у паўднёва-заходніх раёнах Беларусі паветра прагрэецца да 29–31 °С.
У чацвер характар надвор’я злёгку зменіцца, але працягнецца «трэнд» на павышаную тэмпературу. У гэты дзень захаваецца ўплыў вобласці павышанага атмасфернага ціску, толькі ноччу па захадзе, а днём па паўночна-заходняй палове рэспублікі ўмовы надвор’я будзе фарміраваць маларухомы франтальны раздзел. Пераменная воблачнасць. Ноччу па захадзе, днём месцамі, у асноўным па паўночна-заходняй палове краіны, чакаюцца кароткачасовыя дажджы, у асобных раёнах — навальніцы. Ноччу і раніцай месцамі слабы туман. Вецер няўстойлівы ўмераны, пры навальніцах парывісты. Тэмпература паветра ўначы складзе ад 5 °C па ўсходзе да 18 °C па захадзе рэспублікі, днём будзе вагацца ад 21 °C па паўночным захадзе да 31 °C па поўдні краіны.
Сяргей КУРКАЧ