Top.Mail.Ru

Аляксандр Лукашэнка: Кітай — сапраўдны сябар Беларусі

02.09.2025 | 14:38

У Пекіне Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка сустрэўся з членам Пастаяннага камітэта Палітбюро ЦК Кампартыі Кітая, сакратаром Сакратарыята і кіраўніком канцылярыі ЦК КПК Цай Цы.



Кіраўнік дзяржавы назваў Кітай сапраўдным сябрам Беларусі. «За тры дзясяткі гадоў нашага супрацоўніцтва я не магу ўспомніць ніводнага выпадку, дзе б вы непаважліва неяк паставіліся да нашай краіны, дзе б вы не падтрымалі Беларусь, дзе б вы не адказалі дабром на нашы просьбы. Словам, вы сапраўдныя сябры», — адзначыў ён. 

2350_result.jpg

Аляксандр Лукашэнка выказаў спадзяванне, што вызначаны на яго сустрэчы са Старшынёй КНР Сі Цзіньпінам будучы напрамак беларуска-кітайскага супрацоўніцтва з акцэнтам на прамысловую кааперацыю прынясе вельмі добры плён і вынікі.

На сустрэчы з Цай Цы Аляксандр Лукашэнка заўважыў, што звычайна на падобных мерапрыемствах пратакольна кажуць звычайныя рэчы з удзячнасцю за прыём, за тое, як абыходзяцца з госцем. «У сённяшнім выпадку, у дадзеным моманце, я хачу вас абсалютна шчыра (справа не ў дыпламатыі і зусім не ў тым, што трэба быць дыпламатычным), ад усёй душы падзякаваць за ўсё тое, што вы зрабілі, робіце для Беларусі наогул і падчас гэтага майго візіту і дэлегацыі. Вы як вялікая краіна, прадстаўнік вялікай цывілізацыі робіце няўяўнае для гасцей. Не толькі для мяне, а для ўсіх гасцей. А іх тут больш за тры дзясяткі. Вы для іх робіце ўсё, каб яны з’ехалі з Кітая ў добрым настроі і назаўжды засталіся вашымі сябрамі», — падкрэсліў Прэзідэнт. 

Па яго словах, гэта важна для адносін паміж дзяржавамі. Але ў выпадку супрацоўніцтва з Беларуссю яшчэ важней іншае: «Нам з вамі ўдалося выбудаваць грунтоўны падмурак нашых адносін. У нас трывалыя гандлёва-эканамічныя адносіны. У нас няма праблем у галіне палітыкі, дыпламатыі. Мы заўсёды і ўсюды падтрымліваем адзін аднаго на міжнародных пляцоўках. У нас усталяваліся самыя сяброўскія цесныя адносіны паміж кіраўнікамі краін».

4214_result.jpg

У сваю чаргу Цай Цы падкрэсліў, што цяпер пад стратэгічным кіраўніцтвам лідараў дзвюх краін у кітайска-беларускіх адносінах усепагоднага ўсебаковага стратэгічнага партнёрства захоўваецца дынаміка імклівага развіцця: «нашы адносіны, можна сказаць, уступілі ў перыяд найлепшага развіцця ў сваёй гісторыі». Ён адзначыў, што днямі адбылася змястоўная сустрэча Аляксандра Лукашэнкі і Сі Цзіньпіна, падчас якой быў дасягнуты цэлы шэраг дамоўленасцей, намечаны новыя планы для далейшага развіцця кітайска-беларускіх адносін.

Цай Цы запэўніў у гатоўнасці кітайскага боку да сумеснай рэалізацыі ўсіх дасягнутых дамоўленасцей, прасоўванні шматпланавага супрацоўніцтва і напаўненні двухбаковых адносін новым зместам.

Ён таксама падзякаваў Аляксандру Лукашэнку за прынятае запрашэнне прысутнічаць 3 верасня ў Пекіне на ўрачыстасцях з нагоды 80-годдзя Перамогі над японскім мілітарызмам і заканчэння Другой сусветнай вайны. 

Паводле прэс-службы Прэзідэнта


arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю