Top.Mail.Ru

Апытанне: кіраўнікі прадпрыемстваў плануюць рост аб’ёмаў вытворчасці і павышэнне попыту на сваю прадукцыю

02.09.2025 | 16:10

Пра гэта сведчаць вынікі кан’юнктурнага апытання, праведзенага ў жніўні НДЭІ Мінэканомікі, паведамілі ў прэс-службе эканамічнага ведамства. 



У прыватнасці, аб станоўчай дынаміцы выпуску альбо захаванні яго ўзроўню паведаміла 66% топ-менеджараў, тры чвэрці апытаных канстатавалі рост альбо захаванне попыту на сваю прадукцыю.

Застаецца на ранейшым узроўні каэфіцыент загрузкі вытворчых магутнасцяў у сярэднім па прамысловасці (69%) і сярэдні перыяд забяспечанасці прадпрыемстваў замовамі (тры месяцы).

Таксама ў жніўні актывізавалася скарачэнне запасаў гатовай прадукцыі. Доля адказаў аб іх зніжэнні склала 38%.

— Вынікі апытання сведчаць аб устойлівым трэндзе на актыўнае інвеставанне прадпрыемствамі ў сваё развіццё: яго рост у бліжэйшыя тры месяцы плануе кожны чацвёрты кіраўнік, — растлумачылі ў Мінэканомікі. 

Тут дадалі, што сярод напрамкаў выкарыстання капіталу лідзіруюць абнаўленне (75%) і пашырэнне (34%) вытворчых магутнасцяў. Для 22% прамысловых прадпрыемстваў значным было пытанне інвеставання ў рэсурсазберажэнне. У зніжэнне працоўных выдаткаў ўкладвалі 18% кампаній.

— Прагнозная ацэнка змены агульнага эканамічнага становішча на найбліжэйшы месяц застаецца пазітыўнай, — запэўнілі ў эканамічным ведамстве. — Большасць кіраўнікоў чакаюць павелічэнне альбо захаванне попыту на выпускаемую прадукцыю (89%) і аб’ёмаў яе вытворчасці (84%), траціна рэспандэнтаў — рост прыбытку.


arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю