Top.Mail.Ru

«Прыбралі амаль 900 тысяч кубаметраў драўніны»: у Мінлясгасе расказалі аб выкананні даручэння Прэзідэнта

02.09.2025 | 17:45

Да 1 верасня перад галіной стаяла задача прыбраць склады з драўнінай уздоўж сельгаспалёў і на лясных узлесках. Толькі арганізацыям сістэмы Мінлясгаса трэба было вывезці без малога 900 тысяч кубаметраў драўніны, нагадалі ў профільным ведамстве.



— З гэтай задачай мы справіліся на даступных участках, — канстатаваў у інтэрв’ю «Першаму інфармацыйнаму тэлеканалу» начальнік упраўлення вытворчасці і рэалізацыі прадукцыі Мінлясгаса Андрэй Мацкевіч

Кіраўнік структурнага падраздзялення Мінлясгаса падкрэсліў: складваць драўніну на ўзлесках лясгасы ў многіх выпадках прымусіла спецыфіка тэхналогіі нарыхтоўкі бураломнай драўніны і адсутнасць іншых свабодных месцаў складавання. Каб паскорыць вывазку складоў, гэтая драўніна рэалізоўвалася ў першачарговым парадку.

— У асноўным, гэтая праблема закранула Гомельскую і Магілёўскую вобласці, якія найбольш моцна пацярпелі ў выніку ўтварэння ветравалаў і бураломаў, — распавёў Андрэй Мацкевіч.

Начальнік упраўлення таксама дадаў, што па даручэнні міністра лясной гаспадаркі да 10 верасня будзе завершана даачыстка прыбраных раней складоў.


arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю