Top.Mail.Ru

«Расію нам ніхто не заменіць»

02.09.2025 | 18:48

Прэзідэнты Беларусі і Расіі Аляксандр Лукашэнка і Уладзімір Пуцін правялі сустрэчу ў Пекіне.


Сустрэча адбылася ў дзяржаўнай рэзідэнцыі «Дзяоюйтай», якая размешчана ў заходняй частцы Пекіна і мае больш як 800-гадовую гісторыю. Раней яна была загарадным палацам для адпачынку і забаў кітайскіх імператараў. Цяпер на тэрыторыі комплексу праводзяцца прыёмы, важныя мерапрыемствы міжнароднага маштабу, сустрэчы і перамовы. Таксама рэзідэнцыя выкарыстоўваецца для размяшчэння высокіх замежных гасцей.

Уладзімір Пуцін адзначыў, што сустрэчы з Прэзідэнтам Беларусі дарма не праходзяць. Прэзідэнт Расіі абгрунтаваў гэта выказванне тым, што аб’ём тавараабароту паміж краінамі ўжо складае звыш 50 мільярдаў долараў і супастаўныя маштабы супрацоўніцтва ў Расіі — усяго з некалькімі краінамі.

15763_1_result.jpg

Аляксандр Лукашэнка праінфармаваў Уладзіміра Пуціна аб сваіх сустрэчах на палях саміту ШАС. «Вы ж разумееце, што Расію нам ніхто не заменіць. Таму вельмі важна, што мы сёння сустракаемся», — сказаў кіраўнік беларускай дзяржавы.

У сваю чаргу Уладзімір Пуцін заявіў: «І Беларусь ніхто не зможа замяніць для Расіі. У нас вельмі блізкія адносіны». Ён таксама адзначыў, што і ў асабістым плане адносіны паміж лідарамі краін добрыя, але важна тое, што вынік сумеснай работы — у наяўнасці з пункту гледжання эканамічнага росту і развіцця супрацоўніцтва. Ёсць шмат напрамкаў у сферы кааперацыі, перш за ўсё ў прамысловасці.

«Працуем разам на ўсіх франтах, — пацвердзіў Аляксандр Лукашэнка. — Вы ведаеце. І будзем працаваць. Мы, калі Прэзідэнт ЗША патэлефанаваў (размова аб тэлефоннай размове Аляксандра Лукашэнкі і Дональда Трампа. — „Зв.“), абмяркоўвалі гэту праблему. Я яму сказаў: „Мы — адна краіна. У прынцыпе, Расія ў адзіночку ваюе. Мы як можам падтрымліваем і будзем падтрымліваць“. Публічна аб гэтым гавару. Гэта бяда (маецца на ўвазе канфлікт ва Украіне. — „Зв.“). А хто мае рацыю, хто вінаваты — час пакажа. Яшчэ дзякуй скажуць многія-многія, асабліва ў Еўропе, што зноў у гэты складаны час нам даводзіцца спыняць нацызм, які мог перарасці ў фашызм. Таму, Уладзімір Уладзіміравіч, будзем разам да канца сваю ролю і функцыю выконваць». 

Аляксандр Лукашэнка даў станоўчую ацэнку сустрэчы лідараў Расіі і ЗША, якая адбылася раней на Алясцы. «Я вас віншую: разам з Дональдам Трампам вы правялі добрую сустрэчу на Алясцы, — канстатаваў кіраўнік дзяржавы. — Мы вам апладыравалі вельмі. З двух бакоў (не трэба казаць „хтосьці выйграў, прайграў“) удваіх вельмі выдатна спрацавалі. Я глядзеў па Украіне — крыць няма чым. Толькі крычаць там заходней ад нас: „Дрэнна, дрэнна!“. Ім увесь час дрэнна. Я думаю, і яны паразумнеюць і далучацца да ініцыятыў, якія вы абазначылі з Прэзідэнтам Злучаных Штатаў Амерыкі». 

Паводле БелТА


arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю