Top.Mail.Ru

Протаіерэй Уладзімір Лявіцкі: «Гасподзь мяне сюды накіраваў»

05.09.2025 | 15:00
Прэзідэнт падпісаў Указ «Аб прыёме ў грамадзянства Рэспублікі Беларусь»

Рашэннем кіраўніка дзяржавы беларускае грамадзянства атрымалі 323 чалавекі, у тым ліку 21 непаўналетні. Новымі грамадзянамі Беларусі сталі асобы, якія прыбылі з 17 дзяржаў. Яны пастаянна жывуць у краіне больш як пяць гадоў, працуюць у шматлікіх галінах эканомікі, валодаюць дзяржаўнай мовай, выконваюць законы.

Сярод тых, хто атрымаў беларускае грамадзянства, — клірык прыхода храма Праабражэння Гасподня ў Мінску, протаіерэй Уладзімір ЛЯВІЦКІ.

У 2005 годзе ўраджэнец Хабараўска, грамадзянін Украіны, быў запрошаны на пастарскае служэнне ў Беларусь Мітрапалітам Філарэтам. Трапіў адразу ў прыход храма Праабражэння Гасподня.

«Прыхаджане, мае духоўныя браты прынялі мяне з любоўю, — успамінае протаіерэй Уладзімір Лявіцкі. — Я адразу зразумеў, што застануся тут назаўсёды».

Ён расказвае, што дагэтуль быў у Беларусі. «Мне спадабалася цеплыня, гасціннасць, спакой, уласцівыя беларускаму народу, — адзначае протаіерэй. — На беларускай зямлі жывуць людзі, якія ўвесь час нешта будуюць, ствараюць, якія заўсёды працуюць».

Уладзімір Лявіцкі шмат дзе пабываў, а таму, як кажуць, ёсць з чым параўноўваць. Eн — з сям’і свяшчэнніка, які ў свой час быў накіраваны на служэнне ў Хабараўск. Клірык прыхода храма Праабражэння Гасподня з гонарам гаворыць, што яго бацьку пасвячаў у духоўны сан беларус, падзвіжнік царквы, архіепіскап Уладыка Веніямін Навіцкі

Разам з братам айцец Уладзімір пайшоў па слядах бацькі. Скончыў школу ва Украіне, куды на пастарскае служэнне быў пераведзены галава сям’і, паступіў у Ле-нінградскую духоўную семінарыю. Пасля яе заканчэння вучыўся ў Санкт-Пецярбургскай духоўнай акадэміі, з якой выйшаў кандыдатам багаслоўя.

Пасля вучобы ў акадэміі Уладзімір Лявіцкі быў накіраваны на пастарскае служэнне ў Луганскую епархію. У 2005 годзе прыбыў у Беларусь, дзе застаўся назаўсё-ды. Для ўсіх членаў яго сям’і — жонкі і дзвюх дачок — наша краіна стала родным домам.

«Беларусь — гэта месца, дзе я жыву, працую, служу, дзе цябе разумеюць, — адзначае протаіерэй. — І тут я застануся назаўсёды. Калі Уладыка Веніямін Навіцкі пасвячаў майго бацьку ў духоўны сан, ён казаў, што ўсюды зямля Божая. Невыпадкова Гасподзь мяне сюды накіраваў. Гэта была божая воля. І я ўдзячны Усявышняму, што на гэтай благаславёнай беларускай зямлі я не проста служу, а застануся назаўсёды».

Вераніка КАНЮТА.

Фота Віктара ІВАНЧЫКАВА.

arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю