Top.Mail.Ru

Нас чакаюць дажджы і навальніцы, аднак бу­дзе да­во­лі цёп­ла

У апошнія гады клімат у пачатку восені істотна мяняецца.

Верасень наогул становіцца чацвёртым месяцам лета. Гэты раз не стане выключэннем, лічаць спецыялісты Рэспубліканскага цэнтра па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Мінпрыроды.

6 і 7 верасня будзе анамальна цёпла нават ноччу. У суботу захаваецца ўплыў цёплай няўстойлівай паветранай масы. Чакаецца пераменная воблачнасць. Месцамі па краіне пройдуць кароткачасовыя дажджы, навальніцы. Ноччу і раніцай у асобных раёнах слабы туман. Вецер паўднёва-ўсходні, паўднёвы ўмераны, пры навальніцах — парывісты. Тэмпература паветра ўначы ад плюс 9 °C па паўднёвым усходзе да 15 °C на астатняй частцы Беларусі, па захадзе краіны да 17 °C. 

У сярэдзіне дня ўжо звыкла тэмпература паветра будзе трымацца ад 23 °C па паўночным усходзе да 30 °C па паўднёвым захадзе краіны.

У нядзелю спякота спадзе, але толькі трохі. У гэты дзень надвор’е будзе вызначаць малаактыўны франтальны раздзел, які ссоўваецца з боку паўднёвага ўсходу Польшчы. 

Чакаецца воблачнасць з праясненнямі. Месцамі па краіне пройдуць кароткачасовыя дажджы, навальніцы. 

Ноччу і раніцай у асобных раёнах слабы туман. 

Вецер пераменных напрамкаў умераны, пры навальніцах — парывісты. Тэмпература паветра ўначы будзе трымацца 11–18 °С, па паўднёвым усходзе — 6–10 °С. Максімальна сонца прыгрэе днём да 20–27 °С.

У панядзелак тэрыторыя нашай краіны будзе знаходзіцца на паўднёва-заходняй перыферыі шырокага антыцыклону з цэнтрам над Еўрапейскай поўначчу Расіі. Пераменная воблачнасць. Пераважна без ападкаў, толькі ноччу і раніцай месцамі па захадзе краіны чакаюцца кароткачасовыя дажджы і навальніцы. Ноччу і раніцай у асобных раёнах слабы туман. Вецер усходняй чвэрці ўмераны, пры навальніцах — парывісты. Тэмпература паветра ўначы 8–13 °C, па захадзе Беларусі — да 16 °C, максімальная днём — ад 20 да 27 °C.

Сяргей КУРКАЧ

arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю