Top.Mail.Ru

Ад ліста Прэзідэнту — да першага ўраджаю

Як кіраўнік дзяржавы здзейсніў мару дзяўчынкі з Гомельскага раёна.



Напярэдадні Дня народнага адзінства ў Гомельскім раёне гатовы радаваць невялікі, але вельмі кранальны сімвал адзінства і добрых спраў — кавуны, вырашчаныя з насення, перададзенага Прэзідэнтам... Як клопат і вера ў тое, што нават простая мара здольная прынесці радасць многім, зараз дакладна ведае школьніца з Гомельскага раёна Карына Мурашка. Яе мара атрымала водгук на самым высокім узроўні.

Карына з Гомельскага раёна — школьніца, у якой за плячыма пакуль што толькі першы вопыт сур’ёзнай працы на зямлі, але ў душы — вялікае жаданне рабіць дабро. Дзяўчына вучыцца ў Гомельскай сярэдняй школе №31. Добра спраўляецца з урокамі, актыўна ўдзельнічае ў жыцці класа, дзейнасці атрада юных міратворцаў і БРСМ. Гэтай вясной пра Карыну даведаліся далёка за межамі яе роднага раёна.

photo_2025-09-08_13-41-48 (1).jpg

Усё пачалося з ліста. У студзені, назіраючы за падзеямі ў краіне і ўразіўшыся перамогай Аляксандра Рыгоравіча Лукашэнкі на выбарах, Карына вырашыла павіншаваць Прэзідэнта і падзяліцца сваёй дзіцячай, але вельмі сур’ёзнай марай. Яна напісала ад рукі ліст, поўны шчырасці і павагі, і папрасіла насенне кавуноў, якія вырошчваюць на падворку кіраўніка дзяржавы.

— Я ўбачыла калісьці, як Аляксандр Рыгоравіч разам з сынам Мікалаем перадавалі кавуны дзецям у інтэрнат, — успамінае Карына. — Захацела таксама паспрабаваць і падзяліцца ўраджаем з тымі, каму патрэбна падтрымка.

Бацькі школьніцы, Дзмірый і Юлія Мурашка, добра памятаюць той вечар:

«Дачка папрасіла дапамагчы знайсці адрас адміністрацыі Прэзідэнта. Мы прачыталі ліст — ён быў просты і кранальны. Мы падтрымалі яе».

photo_2025-09-08_13-41-58 (1).jpg

Просьба Карыны дайшла да адрасата. Прэс-сакратар кіраўніка дзяржавы Наталля Эйсмант перадала насенне кавунаў старшыні аблвыканкама Івану Крупко. Але на гэтым увага не скончылася: па радучэнні кіраўніка вобласці да справы падключыліся і спецыялісты. З сям’ёй Мурашкі пазнаёмілся Тамара Сідарэнка, кандыдат сельскагаспадарчых навук, дацэнт, загадчыца аддзела бульбаводства і пладаводства абласной сельгаспопытнай станцыі НАН Беларусі. Менавіта пад яе кіраўніцтвам Карына Мурашка і яе бацькі спасцігалі прамудрасці няпростай культуры. Тым больш, што для сям’і гэта быў дэбют — да гэтага кавуны яна не вырошчвала.

— Нам расказалі, што вырошчваць кавуны — задача няпростая, важна вытрымліваць тэхналогію, растлумачылі, як правільна рыхтаваць расаду, калі і як перасаджваць яе ў грунт, — дзякуе за падтрымку Карына.

Лета аказалася не самым спрыяльным, дадае дзяўчына: частыя дажджы, халодныя ночы, туманы. Каб захаваць кожную расліну, даводзілася то прыкрываць пасадкі, то раскрываць іх, сачыць за палівам. Усё рабілі разам.

— Я шчаслівая, што спраўдзілася мая мара, на якую мяне натхніў наш Прэзіэнт! — шчыра прызнаецца Карына Мурашка. — Так, кавуны вырошчваць гэтым летам было цяжка, як нам сказалі спецыялісты, сезон выдаўся не кавуновым. Але мы справіліся! Шчыра хачу падзякаваць нашаму Прэзідэнту Аляксандру Рыгоравічу Лукашэнку, старшыні аблвыканкама Івану Іванавічу Крупко, Тамары Мікалаеўне Сідарэнка, маім бацькам і маёй бабулі Святлане Іванаўне за дапамогу ў гэтай нялёгкай і адказнай справе, — перадала падзяку ўсім Карына.

Дарэчы, ураджай кавуноў сям’я Мурашка атрымала даволі грунтоўны: 25 ягад, якія заважылі ад чатырох да шасці з паловай кілаграмаў. Напярэдадні Дня народнага адзінства Карына і яе сям’я падзяліліся сваёй радасцю з іншымі дзецьмі — прывезлі свой уражжай салодкіх ягад ва Улукаўскую спецыяльную школу-інтэрнат. Ва ўстанове выхоўваюцца 164 дзіцяці, з іх 60 — сіроты. 

— На асабістым прыкладзе наш Прэзідэнт, а таксама грамадскія арганізацыі, прадпрыемствы паказваюць, наколькі вялікая работа праводзіцца ў нашай краіне па падтрымцы дзяцей, якія засталіся без апекі бацькоў. Напярэдадні Дня народнага адзінства мы, натхніўшыся прыкладам Кіраўніка дзяржавы, перадаём кавуны, вырашчаныя з насення, перададзенага Прэзідэнтам, дзецям, якім вельмі патрэбна падтрымка і ўвага, — вельмі рады ініціытыве Карыны яе бацькі Юлія і Дзмітрый Мурашкі.

Наталля КАПРЫЛЕНКА, 

фота ТК «Гомельшчына афіцыйна»


arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю