Top.Mail.Ru
0

Юрый Чабатар: «Ключавы рэзерв для развіцця Пінска — новыя вытворчыя інвестпраекты»

08.09.2025 | 14:16

Пра гэта заявіў міністр эканомікі Юрый Чабатар падчас рабочай паездкі ў Пінскі раён.



Як расказалі ў прэс-службе Мінэканомікі, кіраўнік ведамства наведаў тэрыторыю прамысловага парка, дзе азнаёміўся з ходам будаўніцтва інжынернай інфраструктуры. На думку міністра эканомікі, сёння інвестары арыентуюцца не толькі на прэферэнцыі, але і на аператыўнасць вырашэння працэдурных пытанняў і даступнасць пляцовак, якія дазваляюць хутка запусціць вытворчасць.

— Магчымасць пачаць працу літаральна дзень у дзень — падключыць абсталяванне і пачаць выпускаць прадукцыю — гэта сур’ёзная канкурэнтная перавага. Такі пілотны праект рэалізуецца сёння ў Пінску, — адзначыў Юрый Чабатар.

Міністр выказаў упэўненасць, што ў новай пяцігодцы прамысловы парк стане драйверам развіцця і ўмацуе статус Пінска як вядучага індустрыяльнага цэнтра беларускага Палесся. Кіраўнік эканамічнага ведамства таксама наведаў шэраг арганізацый Пінска, якія рэалізуюць інвестыцыйныя праекты.

Так, у рамках ініцыятывы «Адзін раён — адзін праект» завяршаецца мадэрнізацыя вытворчасці ТАА «Зубр Энерджы». Прадпрыемства «Стэнлес» паспяхова пашырыла свае магутнасці па вытворчасці мэблі. У перспектыўных планах групы кампаній 1AK-GROUP — будаўніцтва завода па выпуску пластыкавых камплектуючых для акумулятарных батарэй. А ў Пінскай цэнтральнай раённай бальніцы хутка з’явіцца новы інфекцыйны корпус.

— Кожная такая гісторыя поспеху — не толькі ўнёсак у эканоміку рэгіёна, але і фарміраванне пазітыўнага інвестыцыйнага іміджу. Гэта дапамагае прыцягваць новыя праекты, — перакананы міністр.

На яго думку, не менш важна, каб жыхары адчувалі рэальныя змены: горад павінен станавіцца зручнейшы, быць больш сучасным і камфортным.

— У найбліжэйшыя гады трэба будзе многае зрабіць у частцы ўдасканалення сацыяльнай і транспартнай інфраструктуры, будаўніцтва жылля і добраўпарадкавання, — звярнуў увагу Юрый Чабатар.


arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю