Top.Mail.Ru

Сапраўды залатая восень

Гэта калі днём да 25 °С, ды і ўначы яшчэ цёпла.



Жыхары краіны нацешацца цёплым надвор’ем, але месцамі — з кароткачасовымі навальнічнымі дажджамі. Пра гэта паведамілі спецыялісты Белгідрамета. Аднак да канца тыдня тэмпературны фон злёгку апусціцца.

Ужо ў пятніцу надвор’е пераважна па заходняй палове Беларусі будзе вызначаць маларухомы франтальны раздзел. На астатняй частцы нашай тэрыторыі захаваецца ўплыў вобласці павышанага атмасфернага ціску. Воблачна з праясненнямі. Пераважна па заходняй палове краіны часам пройдуць дажджы, ноччу ў многіх раёнах Брэсцкай і Гродзенскай абласцей чакаюцца моцныя дажджы. Месцамі прагрымяць навальніцы. Ноччу і раніцай у асобных раёнах слабы туман. Вецер паўднёва-ўсходні, паўднёвы ўмераны, месцамі парывісты. Тэмпература паветра ўначы складзе ад 7 °C па ўсходзе да 16 °C па захадзе краіны. Максімальная тэмпература днём — 16–22 °C, па ўсходняй палове Беларусі да 25 °C.

У суботу ноччу надвор’е будуць вызначаць няўстойлівыя паветраныя масы, днём краіна апынецца пад уплывам вобласці павышанага атмасфернага ціску. Пераменная воблачнасць. Ноччу ў асобных раёнах чакаюцца кароткачасовыя дажджы, днём пераважна без ападкаў. Уначы і раніцай месцамі слабы туман. Вецер паўднёва-ўсходні ад слабога да ўмеранага, месцамі парывісты. Тэмпература паветра ноччу будзе вагацца ад 9 да 15 °C, па крайнім усходзе — 7–8 °C. Максімальная тэмпература днём чакаецца ў межах ад 18 да 24 °C.

Цудоўнае надвор’е будзе і ў нядзелю. Пераменная воблачнасць. Пераважна без ападкаў, толькі ў асобных раёнах на захадзе краіны пройдуць кароткачасовыя дажджы, магчымы навальніцы. Вецер паўднёва-ўсходні парывісты, удзень месцамі моцны парывісты. Тэмпература паветра ўначы складзе ад 7 °C па ўсходзе да 16 °C па захадзе краіны, а максімальная днём — 19–25 °C.

Сяргей КУРКАЧ


arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю