У сувязі з гэтым спецыялісты Нацбанка звяртаюць увагу на тое, што ў Беларусі дзейнасць па стварэнні ўмоў для заключэння дагавораў пазыкі грашовых сродкаў з дапамогай сэрвісаў анлайн-запазычанняў маюць права ажыццяўляць толькі спецыяльныя аператары. Яны павінны быць зарэгістраваны ў нашай краіне і ўключаны ў адпаведны рэестр, апублікаваны на сайце Нацыянальнага банка Беларусі.
А вось дзейнасць арганізацый, не ўключаных у названы рэестр, з’яўляецца незаконнай. Выкарыстанне грамадзянамі паслуг незарэгістраваных аператараў такіх віртуальных сэрвісаў можа прывесці не толькі да фінансавых страт, але і да рызыкі ўключэння ў розныя ашуканскія схемы.
Сяргей КУРКАЧ