Top.Mail.Ru

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

21.09.2025 | 11:00
Авен. Варта больш старанна аберагаць канфідэнцыяльныя звесткі. Сітуацыя цяпер такая, што адно неасцярожнае слова — і ваш сакрэт будзе раскрыты. Але добра, што гэта адзіная з магчымых непрыемнасцяў. Наперадзе чакае немалая колькасць спраў, у якіх вы зможаце прымяніць і прыродныя таленты, і кемлівасць, і інтуіцыю.

Цялец. Інтэлектуальны складнік будзе на вышыні. Шукайце максімальна правільнае і карыснае выкарыстанне энергіі. Магчыма, варта накіраваць яе на стварэнне вакол сябе гармоніі. Пазбягайце ўтапічных ідэй. 

Блізняты. Уласныя дэманы на гэтым тыдні могуць прымусіць забыцца пра спакой. Гэта падстава для таго, каб неадкладна разабрацца ў сабе і ліквідаваць кожную з крыніц раздражнення. Выдатны настрой адновіцца, як толькі пачняце больш часу ўдзяляць дробязям. Да канца тыдня з'явіцца ўпэўненасць у тым, што асабістае жыццё канчаткова ўвайшло ў нармальнае рэчышча.

Рак. Абстаноўка гэтым тыднем не вельмі спрыяльная. Верагодна, прыйдзецца захоўваць чыйсьці сакрэт або стрымліваць раздражненне, якое будзе пералівацца цераз край. Усё больш-менш нармалізуецца прыкладна да серады. 

Леў. Вы станеце галоўнымі рэжысёрамі падзей наступнага тыдня. Зоркі не раяць забываць пра інтарэсы процілеглых бакоў. У які бок паведзяце карабель — у той ён і паплыве. Аднак усё ж такі важна сачыць за напрамкам ветру, то-бок аб'ектыўна ацэньваць сітуацыю. Менш сумневаў у асабістых справах. 

Дзева. Вам варта любымі шляхамі пазбягаць дэбатаў. Няхай навакольныя застануцца пры сваім меркаванні. Галоўнае — захаваць эмацыянальную раўнавагу і ўпэўненасць ва ўласных сілах. Сярэдзіна тыдня парадуе тых, хто, як здавалася, безнадзейна закаханы. Вы атрымаеце магчымасць збліжэння з пасіяй, але гэта адбудзецца не раптоўна. Выхадныя гараскоп рэкамендуе прысвяціць толькі сабе.

  • Шалі. Гараскоп не прадвяшчае якіх-небудзь цяжкасцяў. Абстаноўка вакол вашага знака будзе прэснай і не спрабуйце яе разгайдаць, вам гэта не трэба. Падумайце пра справы, якія пастаянна адкладвалі, і прыступайце да іх рэалізацыі.

Скарпіён. Тыдзень для вас будзе спрыяльным. Цяпер выдатны момант, каб задаць важнае пытанне, выкласці камусьці свае пажаданні ці сфармуляваць просьбу. Устрымайцеся ад спраў, зыход якіх для вас няясны. 

Стралец. Вас чакае прырост жыццёвых сіл. Магчыма, вы даведаецеся інфармацыю, якую можна будзе выкарыстоўваць з разлікам на будучыню. Перспектыўныя дамоўленасці, заключаныя ў гэты перыяд, будуць на руку не толькі вам, але і другому боку, што гарантуе паразуменне і выдатны настрой. 

Казярог. Тыдзень будзе даволі насычаным. Вам прыйдзецца прымаць рашэнні, ад якіх залежыць найбліжэйшая будучыня. У ча-

радзе падзей лёгка забыцца пра сябе, але зоркі ўсё ж перасцерагаюць вас ад падобнага. Знайдзіце час, каб праверыць свой арганізм на наяўнасць непрыемных сімптомаў і ўдзяліце ўвагу адпачынку.

Вадаліў. Для вас будуць прыярытэтнымі клопаты сям'і. Пры бліжэйшым разглядзе стане зразумела, што існуе шмат спраў, якія раней вы чамусьці не заўважалі. Хутчэй за ўсё дыстанцыйна, але ўсё ж давядзецца ўдзельнічаць у жыцці іншых людзей. Жаданне даказаць сваю значнасць не пакіне вас на працягу ўсяго тыдня.

Рыбы. У многіх паўстане неабходнасць завяршыць справы, раней адкладзеныя да лепшых часоў. Вашы энергетычныя рэсурсы будуць дастаткова высокія, таму няма сэнсу іх не выкарыстоўваць. Правесці найбліжэйшыя дні з максімальнай карысцю — значыць арганізаваць асабістую прастору, упарадкаваць свае думкі, умацаваць адносіны з блізкімі.

arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю