Top.Mail.Ru

Усе 14 грамадзянскіх ініцыятыў рэалізаваны ў Мінску

Паляпшаючы гарадское асяроддзе

На бульвары Мулявіна, што ў Савецкім раёне сталіцы, з’явілася новая дзіцячая гульнявая пляцоўка. Гэта падзея адзначыла завяршэнне гарадской праграмы грамадзянскіх ініцыятыў 2025 года.

Раней паміж дамамі №№ 3 і 5 размяшчаліся даволі старыя дзіцячыя горкі. Ідэя прывесці ў парадак, зрабіць больш сучаснай гульнявую прастору прыйшла мясцовай жыхарцы старшыні калегіяльнага органа тэрытарыяльнага грамадскага самакіравання № 25 Савецкага раёна Інесе КАМАНДЗЕНКА. Паводле яе слоў, тэрыторыя была не зусім функцыянальнай: 

«Любое спартыўнае і гульнявое абсталяванне трэба з часам абнаўляць, каб і дзецям было зручна, і дарослыя радаваліся прыгажосці. Маю прапанову ў адміністрацыі раёна падтрымалі».

Старшыня Мінскага гарадскога Савета дэпутатаў Арцём ЦУРАН на адкрыцці 14-й грамадзянскай ініцыятывы аб’явіў аб пачатку прыёму заявак на 2026 год: «Чакаем прапаноў ад жыхароў сталіцы і будзем разам далей добраўпарадкоўваць наш любімы Мінск». Дэпутат Мінскага гарадскога Савета дэпутатаў Аксана БЯСЬКО расказала аб фінансаванні праекта. Большая частка сродкаў была выдзелена з гарадскога бюджэту — 90 % ад сумы, яшчэ 10 % уклала ААТ «ЦУМ»: «На рэалізацыю затрачана ’31 тысяча рублёў. Праект прызнаны адным з пераможцаў гарадскога конкурсу грамадзянскіх ініцыятыў Мінска».

  • Большая частка сродкаў была выдзелена з гарадскога бюджэту — 90 % ад сумы, яшчэ 10 % уклала ААТ «ЦУМ»: «На рэалізацыю затрачана 31 тысяча рублёў. Праект прызнаны адным з пераможцаў гарадскога конкурсу грамадзянскіх ініцыятыў Мінска».

Кіраўнік адміністрацыі Савецкага раёна Аляксандр ШЧАКОВІЧ выказаў упэўненасць, што любыя карысныя ініцыятывы па добраўпарадкаванні павінны быць пачуты і падтрыманы: «Добра, што ў раёне бульвара Мулявіна з’явіўся новы аб’ект для дзіцячага вольнага часу. Не сумняваюся, гэта месца будзе запатрабавана і бацькамі, якія захочуць далучыцца да сваіх дзяцей і правесці з імі вольны час за гульнямі. Праекты, накіраваныя на паляпшэнне гарадскога асяроддзя, для нас заўсёды важныя і многае значаць для развіцця раёна».

«Маленькая краіна» стала чацвёртай дзіцячай пляцоўкай, устаноўленай сёлета ў Савецкім раёне ў рамках конкурсу грамадзянскіх ініцыятыў. Юныя мінчане паспелі ўжо ацаніць новыя зоны для актыўных гульняў і заняткаў спортам, паглыбіўшыся ў атмасферу свята. Госці мерапрыемства таксама маглі ўзяць удзел у майстар-класе і наведаць зону аквагрыму.

Пабываў на адкрыцці дзіцячай пляцоўкі вучань сярэдняй школы № 19 Максім ПІНЧУК. Хлопчык плануе трэніравацца тут з сябрамі на новым спартыўным абсталяванні, тым больш яно недалёка ад дома: «На пляцоўцы можна і падцягнуцца, і палазіць на павуцінцы, а калі вельмі захочацца — то і з горкі спусціцца. Супер!».

Яна ВАЛАСАЧ

Фота Мінскага гарвыканкама

arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю