Top.Mail.Ru

Як аграрыі Брэстчыны выконваюць абяцанне губернатара кіраўніку дзяржавы

У аўторак кіраўнік дзяржавы прымаў з дакладам старшыню Брэсцкага аблвыканкама Пятра Пархомчыка. У ходзе сустрэчы абмяркоўваўся ход палявых работ. На якім этапе ўборачная сёння, а таксама аб планах, якія стаяць перад аграрыямі, карэспандэнту «Звязды» расказалі ў Брэсцкім аблвыканкаме.



Як паведаміла начальнік аддзела вытворчасці прадукцыі раслінаводства і кормавытворчасці Камітэта па сельскай гаспадарцы і харчаванні Брэсцкага аблвыканкама Аксана Лашкевіч, абяцанне, якое даў губернатар Брэстчыны Прэзідэнту (атрымаць сёлета больш за 2 мільёны 100 тысяч тон збожжавых і зернебабовых з улікам кукурузы і рапсу) будзе выканана: «На сённяшні дзень практычна завершана ўборка збожжавых і зернебабовых культур без уліку кукурузы. Таксама завяршаецца ўборка яравога рапсу, ужо ўбрана каля 91 % плошчаў. Аграрыі вобласці прыступілі і да ўборкі кукурузы на зерне. На сёння ўбрана 5 % плошчаў». 

Адзначыла начальнік аддзела і добрую сярэднюю ўраджайнасць: «Сёння ўраджайнасць збожжавых і зернебабовых складае 44,5 ц/га, што на 7,2 ц/га больш за ўзровень мінулага года. Усе раёны далі значную прыбаўку ва ўраджаі. Самую вялікую прыбаўку далі Драгічынскі і Іванаўскі раёны: 12,7 і 11,4 ц/га адпаведна». Аксана Лашкевіч таксама падкрэсліла, што сёлета ўпершыню ў гісторыі Брэсцкая вобласць намалаціла 1,5 мільёна тон збожжа без уліку рапсу і кукурузы. Гаворка — аб збожжавых і зернебабовых. «Гэта важны паказчык на шляху выканання даручэння кіраўніка дзяржавы аб вытворчасці двух з паловай мільёнаў тон збожжа з улікам кукурузы і алейнага семя рапсу». 

Данііл ХМЯЛЬНІЦКІ

Чытайце таксама: Сельскаспадарчыя работы ідуць па ўсіх франтах

arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю