Top.Mail.Ru

Перамога здаровага сэнсу: Польшча адкрыла граніцу з Беларуссю

25.09.2025 | 17:05

Амаль два тыдні граніца з нашай заходняй суседкай была на замку з яе ініцыятывы пад надуманай падставай: нібыта пагрозе ад сумесных вучэнняў Беларусі і Расіі «Захад-2025», якія, дарэчы, скончыліся 16 верасня. І вось у ноч на 25 верасня Польшча адкрыла сваю граніцу з Беларуссю. Як гэта было — у нашым матэрыяле.



Як гэта было: знялі «калючку» і металічныя шчыты

Нагадаем, што польскія пагранічнікі ўначы 12 верасня закрылі свае пункты пропуску на беларуска-польскай граніцы. Пад замком апынуліся аўтадарожныя «Брэст» — «Цярэспаль» і «Казловічы» — «Кукурыкі», а таксама чатыры чыгуначныя пункты пропуску: «Гродна» — «Кузніца Беластоцкая», «Бераставіца» — «Зубкі беластоцкія», «Свіслач» — «Сямёнаўка», «Брэст» — «Цярэспаль». Пра час аднаўлення іх работы польскі бок не паведамляў. 

1.jpg

У Дзяржаўны пагранічны камітэт Беларусі Пагранічная варта Польшчы 23 верасня даслала афіцыйнае паведамленне аб адкрыцці 25 верасня з 1.00 па беларускім часе закрытых амаль два тыдні таму пунктаў пропуску. Так, тады на мосце перад пунктам пропуску «Брэст» польскія пагранічнікі збудавалі агароджу, выкарыстоўваючы бетонныя ўмацаванні, калючы дрот і металічныя шчыты. Днём 24 верасня польскія пагранічнікі згарнулі «калючку», пачалі прыбіраць цяжкія інжынерныя збудаванні, якія патрабуюць выкарыстання тэхнікі, пакінуўшы на мосце праз Буг толькі жалезныя шчыты. Да іх дэмантажу прыступілі бліжэй да гадзіны ночы 25 верасня (паводле беларускага часу), такім чынам адкрыўшы граніцу з Беларуссю. 

Беларускія пагранічнікі ў 23 гадзіны 24 верасня пачалі запускаць транспарт на тэрыторыю пункта пропуску «Брэст». Пасля неабходных працэдур афармлення аўтобусы і легкавыя аўтамабілі праехалі на мост у чаканні ўезду на тэрыторыю Польшчы.

2.jpg

Афармляць на польскі бок аўтадарожны транспарт беларускія мытнікі пачалі з 23.00, выклікаць зарэгістраваныя ў электроннай чарзе грузавікі для прыбыцця ў пункт пропуску «Казловічы» — з 20.00. 
— З 1.00 да 8.00 на выезд з нашай краіны праз пункт пропуску «Казловічы» польскія кантралюючыя службы прынялі 260 грузавікоў. Граніцу ў зваротным кірунку перасеклі 100 транспартных сродкаў. У пункце пропуску «Брэст» у агульнай складанасці польскі бок прыняў каля 550 легкавых аўтамабіляў, — адзначылі ў беларускім мытным ведамстве.

Дарэчы, беларуская мытня ўзмацніла змены ў пунктах пропуску на граніцы з Польшчай, якія аднавілі сваю работу.

3.jpg 

А што на граніцы?

Паводле інфармацыі Дзяржпагранкамітэта, пасля адкрыцця польскіх пунктаў пропуску ў чарзе перад імі знаходзілася больш за 3,8 тысячы аўто. 
— 25 верасня з 1.00 польскія кантрольныя службы пачалі прымаць на сваю тэрыторыю легкавы, грузавы транспарт і аўтобусы. Па стане на 10.00 перад польскім пунктам пропуску «Цярэспаль» (сумежны «Брэст») уезду на сумежную тэрыторыю чакалі 2840 легкавых аўто і 38 аўтобусаў. Больш за 950 фур чакалі афармлення перад пагранпераходам «Кукурыкі» (сумежны «Казловічы»), — адзначылі ў беларускім пагранічным ведамстве.
За мінулыя суткі менш за ўсё грузавога транспарту прайшло ў ЕС праз літоўскі пункт пропуску «Мядзінінкай» (сумежны «Каменны Лог») — усяго 10 % ад нормы. Тут уезду на сумежную тэрыторыю чакалі 570 велікагрузаў. Праз «Шальчынінкай» (сумежны «Беняконі») у Літву прайшло 25 % транспарту ад нормы.

Супрацоўнікі латвійскага пункта пропуску «Патэрніекі» (сумежны «Грыгароўшчына») за 24 гадзіны прынялі на сваю тэрыторыю 37 % велікагрузаў. Уезду на сумежную тэрыторыю чакалі 650 фур.
Перад літоўскімі пунктамі пропуску ўезду ў ЕС чакалі 340 легкавых аўто. Кантрольныя службы Літвы выканалі норму пропуску на 49 %.

12.jpg

Кампетэнтна

«Польскія ўлады разумелі, што зрабілі памылку»

Томаш Шміт — пра закрыццё граніцы з Беларуссю

Польскія ўлады разумелі, што зрабілі памылку, калі закрылі граніцу з Беларуссю. Такім меркаваннем польскі экс-суддзя Томаш Шміт падзяліўся з журналістамі пасля адкрыцця граніцы.

— Я вельмі рады, што адкрытая граніца, бо польскія ўлады разумелі, што зрабілі памылку. Паглядзім, як сітуацыя будзе развівацца далей. Людзям у Польшчы надакучыла, што закрытыя граніцы з Беларуссю, у тым ліку ўсе пераходы ў раёне Падляшша і Беластока. Многія бізнесы проста ўпалі праз такія пастановы польскай улады, — сказаў Томаш Шміт.

Паводле яго слоў, закрыццё граніцы мела негатыўны эканамічны эфект для Польшчы, бо праз яе праходзіць чыгуначны маршрут паміж Кітаем і Еўрасаюзам. Акрамя таго, цяпер Кітай будзе глядзець, наколькі можна давяраць польскім уладам. 

9.jpg 

— Рашэнне было, шчыра сказаць, не самае разумнае, — падкрэсліў Томаш Шміт, адзначыўшы: калі б абмежаванні працягнуліся, Кітай мог бы адмовіцца ад супрацоўніцтва з Польшчай, што прывяло б да выгады для порта Гамбурга і ўсёй Германіі.

— Прэзідэнт Аляксандр Лукашэнка вырашыў, каб не напалохаць польскія ўлады, праводзіць вучэнні («Захад-2025», — Заўв. рэд.) у цэнтральнай частцы Беларусі, але гэта не дапамагло. Гэта (закрыццё граніцы. — Заўв. рэд.) было проста смешна на ўзроўні дыпламатычных адносін паміж краінамі, — дадаў ён.

Томаш Шміт падкрэсліў, што адзін з еўрадэпутатаў хацеў прыехаць і паглядзець, што адбываецца на граніцы. Магчыма, польскія ўлады таксама атрымалі такую інфармацыю. І ім было не на карысць, каб хтосьці ўбачыў на ўласныя вочы тое, што адбываецца.

11.jpg

Меркаванні 

«Закрыццё граніцы не мела лагічнага працягу з прычыны яго бесперспектыўнасці»

Такім меркаваннем падзяліўся член Пастаяннай камісіі Савета Рэспублікі па эканоміцы, бюджэце і фінансах, начальнік Галоўнага фінансавага ўпраўлення Гродзенскага аблвыканкама Павел АШУРЫК. 

— Анансаванае афіцыйнымі асобамі Рэспублікі Польшча адкрыццё некаторых транспартных пунктаў пропуску дэманструе здольнасць польскім бокам адэкватна ацэньваць эфект ад узаемавыгаднага эканамічнага супрацоўніцтва, — адзначыў парламентарый. 

Ён нагадаў, што раней агучанае рашэнне суседзяў аб часовым закрыцці пунктаў выклікала абгрунтаванае здзіўленне не толькі ў Беларусі, але і ў многіх краінах свету:

— Наша дзяржава неаднаразова адкрыта заяўляла і на справе дэманстравала міралюбную добрасуседскую палітыку з многімі краінамі, а ў першую чаргу — краінамі-суседкамі. Часовае так званае «закрыццё граніцы» відавочна не мела лагічнага працягу з прычыны яго эканамічнай немэтазгоднасці і бесперспектыўнасці. 

8.jpg

На яго думку, цвярозая ацэнка сітуацыі з таго боку прывяла да ўзаемнага пазітыўнага рашэння аднавіць некаторыя транспартныя зносіны паміж нашымі краінамі і іншымі гандлёвымі краінамі-партнёрамі. 

— Нават пры тым, што, як вядома, суседзяў не выбіраюць, нашы краіны гістарычна звязваюць агульная гісторыя, роднасныя сувязі простых людзей. Уяўляецца, што ў нашых краін ёсць патэнцыял знаходзіць пункты судакранання і супрацоўніцтва ў розных сферах для ўзаемнага добрасуседства, — падкрэсліў сенатар.

***

Член Пастаяннай камісіі Палаты прадстаўнікоў па нацыянальнай бяспецы Руслан ШКОДЗІН так пракаментаваў падзею з адкрыццём граніцы:

— Граніцу, натуральна, адкрылі. Адзінае — нанеслі шкоду бізнесу, людзям (палякам, беларусам, грамадзянам іншых краін). Пра палякаў — малайцы, не вераць у хлусню. Пастаянна палякам хлусяць: наконт мігрантаў, наконт беспілотнікаў, наконт разбуранага дома. На сусветнай арэне спрабавалі паказаць фатаграфію, хлусіць. Так і даводзіцца спадзявацца на мудрасць польскага народа. Ад палітыкаў, ад урада дадзенай мудрасці ў найбліжэйшы час няма. А Рэспубліка Беларусь не мела і не будзе (мець — Заўв. аўт.) агрэсіўных намераў.

***

4.jpg

«Падтрымаць ініцыятыву Трампа»

Эксперт патлумачыў, чаму Польшча насамрэч закрывала граніцу

Рашэнне Польшчы аб закрыцці граніцы з Беларуссю не было самастойным. Такім меркаваннем падзяліўся намеснік начальніка факультэта па вучэбнай і навуковай рабоце — начальнік вучэбна-метадычнага аддзела факультэта Генеральнага штаба Узброеных Сіл Ваеннай акадэміі Беларусі Андрэй БАГАДЗЕЛЬ.

Кажучы пра тое, чаму Польшча пайшла на такі крок, як закрыццё граніцы з Беларуссю, эксперт адзначыў, што гэта рашэнне Варшава прымала несамастойна. 

— Усё гэта ажыццяўлялася для таго, каб падтрымаць ініцыятыву ў тым ліку Дональда Трампа і не толькі. Трэба было крыху парушыць лагістычныя ланцужкі, звязаныя з Кітаем. Бо вучэнні яшчэ не скончыліся, а ў Польшчы ўжо быў Ван І (кіраўнік МЗС Кітая. — Заўв. рэд.). Але перад сустрэчай з Ван І Караль Наўроцкі лятаў у Вашынгтон, дзе правёў перагаворы з прэзідэнтам Злучаных Штатаў, — нагадаў Андрэй Багадзель.

7.jpg

Такім чынам, лічыць ён, прэзідэнт Польшчы Караль Наўроцкі заручыўся не толькі палітычнай, але і ваеннай падтрымкай Дональда Трампа. Лідары Польшчы і ЗША сярод іншага абмяркоўвалі асаблівыя ўмовы размяшчэння ваенных баз у Польшчы, дадаў эксперт. Тым не менш, перакананы Андрэй Багадзель, палітыка калектыўнага Захаду накіравана не толькі супраць Кітая.

— Калі мы паглядзім на гэту праблему больш шырока і вызначымся, што гэта было сапраўды, то ўбачым, якая стратэгія выбрана калектыўным Захадам агулам. Тут трэба сказаць, што ад сваіх мэтавых установак па нанясенні паражэння Расіі Захад не адмовіўся. Усе намаганні накіраваны на тое, каб да 2030 года стварыць неабходны патэнцыял, які дазволіць нанесці стратэгічнае паражэнне Расіі, — сказаў Андрэй Багадзель.


Што гавораць пасажыры і вадзіцелі, якія чакаюць уезду ў Польшчу

Начальнік аддзялення пагранкантролю: Брэсцкія пагранічнікі гатовыя да адкрыцця граніцы з Польшчай

Польшча адкрыла граніцу з Беларуссю

Беларускія пагранічнікі пачалі прымаць транспарт у пункт пропуску «Брэст»

Польшча пачала пропуск транспарту на сваю тэрыторыю пасля аднаўлення работы пунктаў пропуску

Польшча адкрыла граніцу на чыгуначным пункце пропуску «Кузніца Беластоцкая—Гродна»

«Польскія ўлады разумелі, што зрабілі памылку». Шміт аб закрыцці граніцы з Беларуссю

Сенатар: «Закрыццё граніцы не мела лагічнага працягу з прычыны яго бесперспектыўнасці»

Па паведамленнях нашых карэспандэнтаў і матэрыялах БелТА

arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю