Top.Mail.Ru

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

28.09.2025 | 11:00
Авен. У пачатку тыдня будзе карысна падвесці фінальную рысу пад тым, што ўжо пройдзена. Вывучыце назапашаны вопыт, падумайце, што стала прычынай памылак. Вызначце, якія задачы для вас стануць актуальныя ў найбліжэйшы час. Пашырэнне кругагляду — яшчэ адна з прыярытэтных задач, на якую варта звярнуць увагу.

Цялец. На гэтым тыдні чакаецца лішак нетрывіяльных ідэй, не пазбаўленых геніяльнасці. Засяродзьцеся на тым, што можна зрабіць, не звяртаючыся па дапамогу з боку. Усё, што маеце намер ажыццявіць, цалкам дасягальнае. Як бы там ні было, абстаноўка гэтага перыяду спрыяльная для вас.

Блізняты. Тыдзень пройдзе пераважна ў светлых тонах. Не спрабуйце брацца за некалькі спраў. Магчыма, вы няправільна вытлумачыце намеры блізкага чалавека. Паспрабуйце пачуць пажаданні і паспрабуйце ім адпавядаць. У другой палове тыдня вырашыцца адна з даўніх задач. Але радасць ад падзеі не павінна пазбаўляць аб’ектыўнасці.

Рак. Прыемны і спакойны перыяд, можна заняцца сабой і без спешкі падумаць аб жыцці. Але і адыходзіць ад рэальнасці ўсё ж не варта. У пачатку тыдня можа з’явіцца праблема выбару аднаго з некалькіх варыянтаў. Вырашаючы задачу, абапірайцеся на вопыт і, у меншай ступені, на інтуіцыю. 

Леў. Наўрад ці ўдасца пазбегнуць ліслівасці і падхалімства. Шукайце рацыянальнае зерне ва ўсім пачутым. Не выключана, што ў віры ідэй апынецца тая, якая будзе надта карысная. Часцей ужывайце нестандартныя падыходы да вырашэння задач, якія стаяць перад вамі. Менш руціны — больш палёту фантазіі.

Дзева. Вас чакае тыдзень, на ход якога можа паўплываць негатыўна настроены чалавек. Паспрабуйце паставіць сябе на месца гэтай асобы — многае праясніцца. Выкарыстоўвайце веды з галіны псіхалогіі. Часам варта прамаўчаць, выгадаць час, і толькі затым прадпрымаць актыўныя дзеянні. У любоўных справах не выключана напружанне. Займіцеся медытацыяй, якая дапаможа наладзіцца на пазітыў.

  • Шалі. Гэты тыдзень не выключае інтрыг. Рэкамендуецца асцярожна выбудоўваць любы дыялог, асабліва той, што датычыцца фінансаў. Узровень жыццёвых сіл будзе расці. Магчыма, палепшацца адносіны з другой палавінкай.

Скарпіён. Тыдзень, на працягу якога можаце на некаторы час страціць спакой. Магчымыя вяртанне да адной з даўніх праблем або з’яўленне малапрыемных абавязкаў. Не спяшайцеся адказваць «так» на кожную прапанову. Ёсць рызыка, што ў ёй будзе тонка завуаліраваны падвох. Таксама будзе карысна ў дэталях абдумаць пытанне, звязанае з фінансавай сферай.

Стралец. На першае месца выйдуць сяброўскія адносіны і клопаты сям’і. Прадстаўнікам вашага знака будзе ўласціва дапамагаць усім, нават тым, хто пра гэта не просіць. Паспрабуйце не забываць пра сябе. Узровень жыццёвых сіл хоць і высокі ў гэты перыяд, аднак мае патрэбу ў рэгулярным падсілкоўванні. У канцы тыдня чакаецца цікавая прапанова.

Казярог. Тыдзень прынясе спрыяльныя перамены ў асабістых справах. Паспрабуйце не губляць ні адной каштоўнай хвіліны. Зоркі рэкамендуюць засяродзіцца на дробязях, з якіх складаецца побыт. Як толькі створыце ў асабістай прасторы ўтульнасць, сціхнуць сваркі з роднымі, настрой стане больш гарманічны. Не выключаны невялікія падарункі лёсу.

Вадаліў. Карціна тыдня пакідае вам шанц атрымаць выгаду там, дзе іншыя бачаць толькі непрыемнасці. Добра пройдуць любыя справы, нацэленыя на кароткатэрміновы поспех. Не трэба ўцякаць ад зносін. У асабістых адносінах не ўсё адназначна. Выразная матывацыя на поспех і вера ў сябе — гэта менавіта тое, што дапаможа вам з поспехам рухацца далей.

Рыбы. Вы можаце падвергнуцца своеасаблівай праверцы. Не адмаўляйце таму, хто працягне руку дапамогі. Гэта шчыры жэст, і ён не абавязкова мае на ўвазе зваротную паслугу. Не выключана, што ў гэты перыяд у вас з’явіцца незвычайнае жаданне. Перш чым прыступіць да яго рэалізацыі, ацаніце наступствы.

arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю