Цялец. Тыдзень будзе прыемны і спакойны. Вольны час накіруйце на ўладкаванне асабістых спраў. Няма тых пытанняў, якія вы не змаглі б вырашыць на сваю карысць. Больш такту — і перамога за вамі. У сярэдзіне тыдня можа з’явіцца апатыя. Неабавязкова заўсёды быць дзейным чалавекам.
Блізняты. Можаце смела ўкараняць інавацыі ў жыццё. Паспрабуйце сябе ў новых справах, асвойце новае хобі, паэксперыментуйце з прычоскай або пазбаўцеся ад непатрэбных рэчаў.
У фінансавых пытаннях гараскоп рэкамендуе праявіць асцярожнасць. Калі няма крайняй неабходнасці, перанясіце на наступны тыдзень буйныя пакупкі і іншыя магчымыя выдаткі.
Рак. У пачатку тыдня можа здацца, што вы перасталі выклікаць цікавасць у іншых людзей, але перажываць не варта. Праз некаторы час вы зноў адновіце сваю папулярнасць. У гэты перыяд можаце атрымаць адказ на важнае пытанне. Калі ён будзе не такі, на які вы разлічвалі, не хвалюйцеся — усё можна паправіць, трэба толькі прыкласці пэўныя намаганні. У другой палове тыдня на першае месца выйдзе асабістае жыццё.
Леў. Вы пераканаецеся ў эфектыўнасці абранага курсу. Нават калі прыйдзецца адкарэкціраваць нейкі працэс, гэта не паўплывае на ваш поспех. Радасны настрой спрыяльна адаб’ецца на адносінах з блізкімі людзьмі. Гараскоп пакідае надзею, што хто-небудзь з іх пасадзейнічае ў вырашэнні пытанняў або здзівіць прыемным сюрпрызам. Бліжэй да выхадных будзьце ўважлівыя да свайго харчавання.
Дзева. Энергіі будзе хоць адбаўляй, але ёсць рызыка накіраваць яе ў няправільнае рэчышча. Часцей райцеся з тымі, хто ведае толк у жыцці. Карціна цяпер такая, што кожны з вас мае ўсе шанцы здабыць асабістае шчасце. У канцы тыдня будзе карысна звесці да мінімуму любыя кантакты. Чытанне кніг прынясе куды больш карысці.
Шалі. Дар пераканання праявіцца надзвычай ярка. Ужывайце сваё красамоўства па прызначэнні і праявіце крыху больш кемлівасці ў бягучых справах. Думайце шырэй за звыклыя шаблоны. Нават калі падасца, што адна з ідэй злёгку ўтапічная, не спяшайцеся канчаткова адмаўляцца ад яе. З сярэдзіны тыдня жыццёвыя прыярытэты трохі зменяцца.
Скарпіён. Рэкамендуецца нацэліцца на доўгатэрміновыя перспектывы. З’явіцца некалькі неадкладных задач. Вырашаючы іх, абапірайцеся і на вопыт, і на інтуіцыю. Пазітыўны настрой і вера ў сябе дапамогуць годна правесці гэты час. Пры неабходнасці можаце разлічваць на падтрымку блізкіх людзей. Не замыкайцеся ў сабе і не спрабуйце стрымліваць эмоцыі.
Стралец. Абставіны выклікаюць невялікую разгубленасць. Будзеце падсвядома адчуваць трывогу ад зносін з кімсьці з новых суседзяў ці сяброў. Магчыма, лепш не фарсіраваць падзеі на шляху збліжэння з гэтым чалавекам. Спяшацца не трэба і ў хатніх справах. Карціна тыдня не выключае бытавых траўм. Неабходна сачыць і за ўзроўнем жыццёвых сіл.
Казярог. Хутчэй за ўсё, вам не ўдасца пазбегнуць недамовак і плётак. Паспрабуйце не прыцягваць да сябе занадта шмат увагі, сціпласць і прастата вітаюцца літаральна ва ўсім. У цэлым жа тыдзень спрыяльны для старту новых ідэй. Да яго сярэдзіны ў многіх з вас з’явяцца на руках галоўныя козыры.
Вадаліў. Пачатак тыдня адзначыцца незвычайнай прапановай. Не спяшайцеся яе адхіляць. Не выключана, што сказанае, калі не цалкам, то часткова, можна выкарыстоўваць з разлікам на будучыню. У сярэдзіне тыдня ў вас узрасце творчы патэнцыял. Не выключаецца верагоднасць нечаканасцяў у асабістых справах.
Рыбы. У вас амаль не застанецца часу на адпачынак. Кожная справа, якую будзеце пачынаць, наблізіць поспех. Асабліва прадукцыйнымі будуць перамовы і абмеркаванні. Больш настойліва змагайцеся за свае правы, дапусціўшы ў сваім голасе ноткі металу. У другой палове тыдня лепш не ўмешвацца ў падзеі, якія адбываюцца. Займіцеся сваім самаадчуваннем, знешнасцю і павышэннем энергетычнага патэнцыялу.