Top.Mail.Ru

Дажджлівы ўік-энд

Месцамі чакаюцца моцныя ападкі.


З другой дэкады кастрычніка тэмпературны рэжым у нашай краіне пачаў паступова паніжацца, паведамілі спецыялісты Рэспубліканскага цэнтра па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя. Наперадзе дажджлівае надвор’е.

10 кастрычніка ў Беларусі чакаецца панаванне атмасферных франтоў. Будзе воблачна, ноччу з праясненнямі. Ноччу месцамі, раніцай і днём на большай частцы тэрыторыі краіны пройдуць дажджы. У начныя і ранішнія гадзіны ў асобных раёнах будзе згушчацца туман. Вецер заходні, паўночна-заходні ўмераны, удзень на захадзе парывісты, месцамі моцны парывісты. Тэмпература паветра ноччу ўсталюецца ў межах 3–8 °С, па паўднёвым усходзе краіны да 10 °С. 

Днём будзе 9–15 °С.

Мокрае надвор’е чакаецца і ў суботу. У гэты дзень надвор’е ў асноўным будуць вызначаць франтальныя раздзелы, якія ссоўваюцца з боку поўдня Скандынавіі. Воблачна з праясненнямі. На большай частцы тэрыторыі рэспублікі чакаюцца дажджы. Вецер паўночна-заходні, заходні парывісты, месцамі моцны парывісты. Тэмпература паветра ўначы 2–9 °С, а днём — 8–15 °С.

У ноч на нядзелю адаб’ецца ўплыў няўстойлівых паветраных мас, раніцай і днём надвор’е вызначыць актыўная франтальная сістэма, якая будзе ссоўвацца з поўначы Балтыйскага мора. Воблачна, ноччу з праясненнямі. Уначы месцамі па краіне пройдуць кароткачасовыя дажджы. А вось раніцай і днём часам дажджы, месцамі моцныя. Вецер заходняй чвэрці парывісты, ноччу месцамі, днём у многіх раёнах моцны парывісты. Тэмпература паветра ўначы злёгку знізіцца да 1–7 °C, а днём будзе не больш за 6–12 °C, па захадзе Беларусі да 14 °C.

Сяргей КУРКАЧ

arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю