Упершыню пасяджэнне вышэйшага прадстаўнічага органа народаўладдзя склікаецца шляхам выдання распараджэння старшыні УНС. Першае пасяджэнне VII Усебеларускага народнага сходу адбылося 24-25 красавіка 2024 года і ў адпаведнасці з заканадаўствам склікалася Цэнтральнай выбарчай камісіяй.
Арганізацыйны камітэт па падрыхтоўцы і правядзенні пасяджэнняў VII УНС створаны ў лютым гэтага года. Яго ўзначальвае Прэм’ер-міністр Беларусі, а ў склад уваходзіць шэраг вышэйшых службовых асоб, кіраўнікі міністэрстваў, старшыні аблвыканкамаў і Мінскага гарвыканкама, а таксама прадстаўнікі іншых дзяржаўных органаў.