Дарэчы, таргі праводзіліся ў супрацоўніцтве з Беларускай цэментнай кампаніяй з мэтай забеспячэння будаўнічых прадпрыемстваў неабходнымі матэрыяламі да канца 2025 года. У таргах удзельнічала каля 40 будаўнічых арганізацый, больш за палову з іх заключылі здзелкі, выкупіўшы значны аб’ём выстаўленага тавару. Вялікую ролю адыграла гнуткая коштавая палітыка БЦК, якая з улікам набліжэння «нізкага сезона» выйшла на таргі з канкурэнтаздольнай прапановай.
Як паведамілі ў БУТБ, з пачатку 2025 года прадстаўнікі беларускага будаўнічага сектара закупілі на біржы звыш 139 тысяч «кубоў» будаўнічых блокаў, што ў 2,7 раза больш, чым у студзені — кастрычніку 2024-га.