Тут дадалі, што набірае абароты «Рэгіянальная ініцыятыва», якая стартавала ў гэтым годзе: яе пул дасягнуў адзнакі ў 100 праектаў, ад пяці з якіх у Мінэканомікі чакаюць эканамічнага эфекту ўжо да снежня 2025-га.
Істотную аддачу ў ведамстве прагназуюць ад імпартазамяшчальных і інтэграцыйных інвестпраектаў: 25 з іх таксама завершацца ў 2025-м, высокааплатную работу атрымаюць 355 чалавек.
У цэлым да канца года у Мінэканомікі плануюць завяршэнне 230 з 700 камерцыйных праектаў і стварэнне 2,5 тысячы новых працоўных месцаў.
— Вялікая інвестыцыйная работа будзе і ў 2026-м: звыш 630 праектаў на 10 мільярдаў рублёў, — адзначылі ў ведамстве.